Вы тут

Рабі тое, што будуць купляць


Вы­твор­часць без ад­хо­даў ства­ры­лі на Сто­лін­шчы­не

Та­ва­рыст­ва з аб­ме­жа­ва­най ад­каз­нас­цю «Эка­монт­-буд» сён­ня доб­ра вя­до­ма ў ра­ё­не — як прад­пры­ем­ства, што вы­пус­кае драў­ля­ныя дзве­ры, лож­кі, аль­тан­кі, мэб­лю, дош­кі і брус­кі. Але не толь­кі гэ­та.

28-14

— Не­ка­лі па­чы­на­лі з вы­ра­бу дзвя­рэй. Па­сту­по­ва аб'­ёмы вы­твор­час­ці па­вя­ліч­ва­лі­ся, мы на­бы­ва­лі но­вую тэх­ні­ку, стан­кі. Ад­па­вед­на, з кож­ным ме­ся­цам ста­на­ві­ла­ся ўся больш і больш ад­хо­даў, — рас­каз­вае на­мес­нік ды­рэк­та­ра прад­пры­ем­ства Анд­рэй Дуб­ля­нін.

Ад­хо­ды — гэ­та пі­ла­він­не. За вы­ваз і раз­мя­шчэн­не яго на ад­па­вед­ных па­лі­го­нах не­аб­ход­на вы­дат­ка­ваць не­ма­лыя срод­кі. Та­му пер­ша­па­чат­ко­ва знай­шлі вый­сце — пра­па­на­ва­лі мяс­цо­ва­му СВК бяс­плат­на браць іх для фер­маў. Але для іні­цы­я­тыў­ных і дзе­ла­вых лю­дзей гэ­та­га ака­за­ла­ся не­да­стат­ко­ва. Яны на­пі­са­лі біз­нес-план, узя­лі крэ­дыт на аб­ста­ля­ван­не і з мі­ну­ла­га го­да за­пус­ці­лі вы­твор­часць бры­ке­ту з пі­ла­ван­ня. І за пер­шы ж ме­сяц па­ста­ві­лі за ме­жы кра­і­ны больш за 110 тон гэ­та­га па­лі­ва.

Дзе яно па­трэб­на? Ну вось, на­прык­лад, у Гер­ма­ніі. Ужо на дру­гі дзень пас­ля та­го, як прад­пры­ем­ства раз­мяс­ці­ла аб'­яву, да іх па­ча­лі па­сту­паць зван­кі з пра­па­но­ва­мі су­пра­цоў­ніц­тва. Сён­ня за­клю­ча­ны кант­ракт з за­меж­най фір­май. Кошт ад­ной то­ны та­ко­га бры­ке­ту не ў се­зон — 75 еў­ра, у час най­боль­ша­га по­пы­ту — 135 еў­ра.

…Пра­цэс вы­твор­час­ці тут на­ла­джа­ны та­кім чы­нам, што пі­ла­він­не з цэ­хаў па­сту­пае па тру­бах і з да­па­мо­гай са­мо­га ся­бе рас­паль­вае спе­цы­яль­ную печ, якая пад­трым­лі­вае тэм­пе­ра­ту­ру для суш­кі. Пі­ла­ван­не су­шыц­ца, а пас­ля пра­су­ец­ца без уся­ля­кай хі­міі. На вы­ха­дзе бры­ке­ты па­ку­юц­ца ў не­вя­лі­кія ку­бы па 12 штук, а пас­ля гру­зяц­ца на пад­дон. Нем­цы пры­звы­ча­і­лі­ся да та­ко­га па­лі­ва. Кат­лы ў іх зроб­ле­ны та­кім чы­нам, што 12 бры­ке­таў на­ват не рас­па­коў­ва­юц­ца з плён­кі, а ад­ра­зу за­кі­да­юц­ца ў ка­цёл…

28-131

Бры­ке­ці­кі пры­го­жыя па фор­ме і ко­ле­ры. Не па­кі­да­юць ні­я­ка­га смец­ця. Вось так ад­хо­ды пе­ра­тва­ры­лі­ся ў да­хо­ды.

Прад­пры­ем­ства мы на­ве­да­лі ра­зам з на­чаль­ні­кам ін­спек­цыі пры­род­ных рэ­сур­саў і ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя Ва­сі­лём Па­тап­чу­ком. Ён пра­па­на­ваў кі­раў­ніц­тву ТАА на­ла­дзіць не толь­кі пе­ра­пра­цоў­ку свай­го пі­ла­ван­ня, але і за­бі­раць яго ў ін­шых пе­ра­пра­цоў­шчы­каў драў­ні­ны, — каб ад­хо­даў ста­ла менш.

Анд­рэй Дуб­ля­нін пра­вёў нас па цэ­хах вы­твор­час­ці. Да­рэ­чы, ацяп­ля­ец­ца па­мяш­кан­не не з да­па­мо­гай труб і ба­та­рэй, да якіх мы пры­вык­лі, а цеп­ла­вен­ты­ля­та­ра­мі, што бя­руць цяп­ло ад труб з га­ра­чай ва­дой. Сіс­тэ­ма на­ват у лю­тыя ма­ра­зы па­ка­за­ла доб­ры вы­нік. Пра­ца на­ла­джа­на та­кім чы­нам, каб ад­хо­даў бы­ло як ма­га менш. З та­го, што не ідзе на вы­ра­бы з цэль­най драў­ні­ны, вы­пі­лоў­ва­юць не­вя­лі­кія до­шчач­кі — іх па­стаў­ля­юць у Шат­лан­дыю.

У се­зон тут пра­цуе да 50 ча­ла­век. Ма­гут­насць прад­пры­ем­ства да­зва­ляе пры ад­на­змен­ным рэ­жы­ме пе­ра­пра­цоў­ваць 1 ты­ся­чу ку­ба­мет­раў драў­ні­ны за ме­сяц. Але па­куль пе­ра­пра­цоў­ва­ец­ца ка­ля па­ло­вы ад гэ­та­га.

На тэ­ры­то­рыі за­ўва­жы­ла шта­бе­лі бру­соў для аль­та­нак. Апош­нія, як ака­за­ла­ся, ка­рыс­та­юц­ца асаб­лі­вым по­пы­там.

— Наш дэ­віз — ра­біць тое, што бу­дуць куп­ляць, а не пра­да­ваць тое, што да­во­дзіц­ца вы­раб­ляць, — ка­жа Анд­рэй Дуб­ля­нін.

Тац­ця­на СЕ­ГЕН.

Фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.