Вы тут

Пераблыталі рахункі?


Фі­нан­са­ва-гас­па­дар­чую дзей­насць дзвюх буй­ных ме­ды­цын­скіх уста­ноў Го­ме­ля пра­ве­ры­лі су­пра­цоў­ні­кі дзярж­кант­ро­лю. Яны не вы­клю­ча­юць, што зной­дзе­ныя па­ру­шэн­ні мо­гуць быць і ў ін­шых баль­ні­цах і па­лі­клі­ні­ках.

Бюд­жэт­ныя ўста­но­вы ахо­вы зда­роўя ма­юць пра­ва ажыц­цяў­ляць дзей­насць, якая пры­но­сіць пры­быт­кі. Апош­нія ў гэ­тым вы­пад­ку па­сту­па­юць на асоб­ны ра­ху­нак. І вы­дат­кі на ака­зан­не плат­ных па­слуг ажыц­цяў­ля­юц­ца так­са­ма асоб­на ад бюд­жэт­ных.

Тым не менш го­мель­ская га­рад­ская па­лі­клі­ні­ка № 1 у 2013 го­дзе амаль 54,5 млн руб­лёў не­за­кон­на пус­ці­ла на апла­ту вы­дат­каў па плат­ных ме­ды­цын­скіх па­слу­гах.

У Го­мель­скай га­рад­ской баль­ні­цы № 4 бюд­жэт­ны­мі срод­ка­мі (больш як 36 млн руб­лёў) ска­рыс­та­лі­ся, каб пла­ціць за­ра­бот­ную пла­ту двум звыш­нар­ма­тыў­ным штат­ным ура­чам, кож­ны з якіх пра­ца­ваў на 0,5 стаў­кі.

Ле­тась у на­зва­ных па­лі­клі­ні­цы і баль­ні­цы так­са­ма да­пу­шча­на не­аб­грун­та­ва­нае ад­цяг­нен­не бюд­жэт­ных срод­каў на ака­зан­не плат­ных па­слуг на су­му 119,3 і 21,8 млн руб­лёў ад­па­вед­на.

На­мес­нік на­чаль­ні­ка ўпраў­лен­ня кант­ро­лю бюд­жэт­на-фі­нан­са­вай сфе­ры і дзяр­жаў­ных ор­га­наў КДК Го­мель­скай воб­лас­ці Але­на Ка­ва­лё­нак га­во­рыць, што га­лоў­ным бу­хгал­та­рам ме­ды­цын­скіх уста­ноў прый­дзец­ца вяр­нуць у бюд­жэт гэ­тыя су­мы з улі­кам стаў­кі рэ­фі­нан­са­ван­ня. Фі­нан­са­выя спе­цы­я­ліс­ты так­са­ма па­ня­суць ад­мі­ніст­ра­цый­ную ад­каз­насць у вы­гля­дзе штра­фаў — да 20 ба­за­вых ве­лі­чынь.

У на­зва­ных ме­ды­цын­скіх уста­но­вах ёсць і ін­шыя па­ру­шэн­ні. На­прык­лад, у харч­бло­ку баль­ні­цы вы­яві­лі ня­ста­чу пра­дук­таў на су­му 620 ты­сяч руб­лёў. Пад­час пра­вер­кі іх кошт кам­пен­са­ва­лі ві­на­ва­тыя асо­бы.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».