Вы тут

А ім усё трын-трава


На Ма­гі­лёў­шчы­не п'я­ныя кі­роў­цы па­поў­ні­лі за год дзярж­каз­ну больш чым на 16,5 міль­яр­да руб­лёў.

Пра тое, што яны маг­лі за­гу­біць жыц­ці, якія на­огул не пад­да­юц­ца ні­я­кай ацэн­цы, на­ват страш­на па­ду­маць. Ма­гі­лёў­скія ін­спек­та­ры да­рож­на­га ру­ху пры­вод­зяць жах­лі­выя пры­кла­ды. Ле­тась у Ор­шы за­тры­ма­лі мяс­цо­ва­га жы­ха­ра, які зна­хо­дзіў­ся за ру­лём у нар­ка­тыч­ным ста­не. Штраф, які ён атры­маў, склаў 10,5 міль­ё­на руб­лёў. Але па­ру­шаль­нік яго на­ват не па­спеў вы­пла­ціць, як паў­тор­на папаўся. На гэ­ты раз ужо ў Ма­гі­лё­ве і зноў пад уз­дзе­ян­нем нар­ка­тыч­на­га зел­ля. Муж­чы­на па­зба­віў­ся ма­шы­ны і па­ві­нен бу­дзе за­пла­ціць штраф яшчэ боль­шых па­ме­раў, чым па­пя­рэд­ні. І доб­ра, ка­лі ён зро­біць пра­віль­ныя вы­сно­вы. Але пры­кла­даў, ка­лі кі­роў­цы іг­на­ру­юць па­тра­ба­ван­ні за­ко­ну, на жаль, не рэд­кія. Па сло­вах стар­ша­га ін­спек­та­ра ДАІ УУС Ма­гі­лёў­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Аляк­санд­ра Кір­ка­ла­ва, ле­тась на да­ро­гах воб­лас­ці за­тры­ма­на 1100 п'я­ных кі­роў­цаў, у тым лі­ку 64 — паў­тор­на. У бюд­жэт дзяр­жа­вы з іх спаг­на­на больш чым 16,5 міль­яр­да руб­лёў. А ка­лі склас­ці ўсе тэр­мі­ны па­збаў­лен­ня іх ва­дзі­цель­скіх пра­воў, атры­ма­ец­ца ўраж­лі­вая ліч­ба — 3,5 ты­ся­чы га­доў.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.

Здароўе

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

«Апрацоўваць гародніну і садавіну сродкам для мыцця посуду нельга».

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».