Вы тут

Дзе грошы? Мабыць, на Пушкіна ведаюць?


У ста­ліч­ную мі­лі­цыю з за­явай аб кра­дзя­жы шас­ці ты­сяч до­ла­раў звяр­нуў­ся прад­пры­маль­нік з Грод­на. Ака­за­ла­ся, у сва­ім род­ным го­ра­дзе ён па­зна­ё­міў­ся з гра­ма­дзя­ні­нам з Рас­то­ва-на-До­не, які зай­маў­ся гру­за­пе­ра­воз­ка­мі...

Пас­ля не­каль­кіх су­стрэч і пе­ра­га­во­раў но­вы зна­ё­мы пра­па­на­ваў прад­пры­маль­ні­ку пар­тыю бы­та­вой тэх­ні­кі па вель­мі вы­гад­най ца­не, што вы­ні­кае з ін­фар­ма­цыі Фрун­зен­ска­га РУ­УС г. Мін­ска. Та­вар быц­цам бы зна­хо­дзіў­ся ў ста­лі­цы, ку­ды і бы­ло вы­ра­ша­на вы­пра­віц­ца на ма­шы­не гро­дзен­ца. Па да­ро­зе з транс­парт­ным срод­кам неш­та зда­ры­ла­ся, ула­даль­нік вый­шаў з са­ло­на і ад­крыў ка­пот. Бар­сет­ка з гра­шы­ма за­ста­ла­ся ча­каць гас­па­да­ра ў ма­шы­не...

Ка­лі зноў вы­пра­ві­лі­ся ў да­ро­гу, не­ча­ка­на вы­свет­лі­ла­ся, што ў но­ва­га зна­ё­ма­га прад­пры­маль­ні­ка кры­ху змя­ні­лі­ся пла­ны: яму спат­рэ­бі­ла­ся за­ехаць да зна­ё­май на ста­ліч­ны пра­спект Пуш­кі­на. Там муж­чы­на «не­на­доў­га» вый­шаў з ма­шы­ны...

Ка­лі ад­сут­насць кам­пань­ё­на за­цяг­ну­ла­ся, прад­пры­маль­нік вы­явіў і ад­сут­насць у сва­ёй су­мач­цы шас­ці ты­сяч до­ла­раў, пас­ля ча­го і звяр­нуў­ся ў мі­лі­цыю.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.