Вы тут

Вынесены прысуд забойцы немаўляці


15 га­доў ка­ло­ніі ўзмоц­не­на­га рэ­жы­му атры­маў жы­хар Ба­ра­на­ві­чаў, які вы­кі­нуў 5-ме­сяч­нае не­маў­ля з бал­ко­на пя­та­га па­вер­ха.

Тра­ге­дыя ад­бы­ла­ся 16 мая. 31-га­до­вы гра­ма­дзя­нін гас­ціў у сва­ёй зна­ё­май у ад­ным з ін­тэр­на­таў Ба­ра­на­ві­чаў. У кам­па­ніі яшчэ з ад­ной жан­чы­най яны рас­пі­ва­лі ал­ка­голь. Ка­лі ж пас­ля 12 но­чы вы­піў­ка скон­чы­ла­ся, жан­чы­ны вы­клі­ка­лі так­сі і па­еха­лі за да­баў­кай. 7-га­до­вую дач­ку гас­па­ды­ня ўзя­ла з са­бой, а не­маў­ля па­кі­ну­ла з п'я­ным сяб­рам. Пас­ля гэ­та­га су­се­дзі чу­лі дзі­ця­чы плач за сця­ной, які рап­там спы­ніў­ся. Ві­да­воч­на, дзі­ця пе­ра­шка­джа­ла спаць аб­ві­на­ва­ча­на­му, ён вый­шаў на бал­кон і скі­нуў ма­лое ўніз.

Пад­час след­ства гра­ма­дзя­нін шмат ра­зоў мя­няў па­ка­зан­ні, вы­дум­ляў роз­ныя вер­сіі зда­рэн­ня, але суд пры­знаў яго ві­ну да­ка­за­най і вы­нес ра­шэн­не, пра якое ска­за­на вы­шэй. Як па­ве­да­мі­ла на­чаль­нік ад­дзе­ла Брэсц­кай аб­лас­ной пра­ку­ра­ту­ры Але­на ЛЕ­ШЧАН­КА, пры­га­вор не ўсту­піў у за­кон­ную сі­лу і мо­жа быць аб­скар­джа­ны.

Яна СВЕ­ТА­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.