Вы тут

Усе памруць, а я застануся


Зда­ва­ла­ся б, што мо­жа быць больш ак­ту­аль­нае за гіс­то­рыю мар­кі­тант­кі Ган­ны Фір­лінг, якую ве­да­юць пад мя­нуш­кай «ма­тух­на Ку­раж», у той час, ка­лі ін­фар­ма­цый­ныя стуж­кі стра­ка­цяць тры­вож­ны­мі на­ві­на­мі з Укра­і­ны, а мы, гу­ля­ю­чы на кур­сах ва­лют, го­нім ма­шы­ну ад­не­куль з‑пад Сма­лен­ска? Ад­нак рэ­жы­сёр спек­так­ля «Ма­тух­на Ку­раж і яе дзе­ці» Мі­ха­іл Ла­шыц­кі па­спра­ба­ваў аздо­біць гіс­то­рыю ка­ме­дый­ным эфек­там, тым са­мым ад­да­ліў­шы па­дзеі ад на­ша­га ча­су і сцвер­дзіў­шы: смерць, вай­на і рас­пла­та — гэ­та тое, што мо­жа зда­рыц­ца з ін­шы­мі, але не з на­мі.

28-1

Бер­тальд Брэхт па­чаў пі­саць п'е­су пра ма­тух­ну Ку­раж на­пя­рэ­дад­ні Дру­гой су­свет­най. Спа­дзя­ваў­ся, што спек­такль пра­гу­чыць з тэ­ат­раль­ных пад­мост­каў як па­пя­рэ­джан­не. Ад­нак прэм'­е­ра ад­бы­ла­ся ўжо пас­ля па­чат­ку вай­ны, пра што дра­ма­тург за­зна­чыў: «Пісь­мен­ні­кі не мо­гуць пі­саць з та­кой хут­ка­сцю, з якой ура­ды раз­вяз­ва­юць вой­ны: бо для та­го, каб са­чы­няць, трэ­ба ду­маць». З ця­гам ча­су п'е­са ста­ла кла­січ­ным ан­ты­ва­ен­ным ма­ні­фес­там і ка­на­ніч­ным тэкс­там эпіч­на­га тэ­ат­ра, вы­на­ход­ні­кам і тэ­а­рэ­ты­кам яко­га з'яў­ля­ец­ца Бер­тальд Брэхт.

У бе­ла­рус­кай тэ­ат­раль­най пра­сто­ры «Ма­тух­ну Ку­раж…» ча­ка­лі з асаб­лі­вай ці­ка­вас­цю не столь­кі праз зва­рот да эс­тэ­ты­кі эпіч­на­га тэ­ат­ра, коль­кі праз тое, што гэ­та дру­гая па лі­ку прэм'­е­ра «Тэ­ат­ра Ч». Не­за­леж­ны «Тэ­атр Ч» быў за­сна­ва­ны ў 2013 го­дзе і звяр­нуў на ся­бе ўва­гу сцэ­ніч­най ін­тэр­прэ­та­цы­яй паэ­мы Ада­ма Міц­ке­ві­ча «Дзя­ды» ў па­ста­ноў­цы лі­тоў­ска­га рэ­жы­сё­ра Ра­му­не Кудз­ма­най­тэ. Трэ­ба ад­зна­чыць: з'яў­лен­не «Ма­тух­ны Ку­раж…» бы­ло ку­ды менш эфект­ным. Пры­чы­ны, на мой по­гляд, трэ­ба шу­каць у не­су­па­дзен­ні с за­па­ве­та­мі Брэх­та.

Так, тэкст п'е­сы быў у знач­най сту­пе­ні ска­ро­ча­ны. Без­умоў­на, су­час­ны тэ­атр не ад­маў­ляе пра­ва рэ­жы­сё­ра на ска­ра­чэн­не і пе­ра­асэн­са­ван­не. Пра­су­ну­та­га гле­да­ча не здзі­віш па­злам з алю­зій, дзе на афі­шы зна­чы­лі­ся імя кла­сі­ка і наз­ва яго вя­до­ма­га тво­ра, а пад­час дзе­ян­ня і ска­за з яго не гу­чыць. Ад­нак у вы­пад­ку з «Ма­тух­най Ку­раж…» ска­ра­чэн­не вы­гля­дае вель­мі не аб­грун­та­ва­ным.

…Трыц­ца­ці­га­до­вая вай­на (ад­бы­ла­ся ў XVІІ ста­год­дзі і ў рэш­це рэшт абяр­ну­ла­ся для Гер­ма­ніі на­цы­я­наль­най ка­та­стро­фай) — адзі­ны сро­дак вы­жыць для мар­кі­тант­кі Ган­ны Фір­лінг. Ра­зам з тры­ма дзець­мі яна ко­ціць на сва­ім фур­го­не ўслед за лі­ні­яй фрон­ту і ганд­люе. На­ві­на пра пад­пі­сан­не мі­ру пры­во­дзіць яе ў жах, бо па­збаў­ляе срод­каў да жыц­ця. Ад­нак вай­на не кан­ча­ец­ца і па­тра­буе ад яе ў ах­вя­ру ўсіх дзя­цей.

У ін­тэр­прэ­та­цыі Мі­ха­і­ла Ла­шыц­ка­га з гіс­то­рыі гэ­тай сям'і амаль знік­лі лі­нія ня­мой дач­кі ма­тух­ны Ку­раж Кат­рын і раз­вяз­ка ад­но­сін з ку­ха­рам, на­мёк на якія з'яў­ля­ец­ца на па­чат­ку п'е­сы. Змя­ня­ец­ца і фі­нал. Брэх­таў­скую кроп­ку, ка­лі пас­ля па­ха­ван­ня Кат­рын ма­тух­на Ку­раж у адзі­но­це цяг­не свой фур­гон услед за сал­да­та­мі пад той жа гімн, што гу­чаў на па­чат­ку гіс­то­рыі, рэ­жы­сёр за­мя­няе на зонг-кліч­нік у вы­ка­нан­ні Мі­ха­і­ла Зуя — «Мы за­ста­лі­ся жы­вы­мі!». Пра фі­нал, які ста­віў пе­рад гле­да­ча­мі пы­тан­не «Ня­ўжо ма­тух­на Ку­раж ні­чо­га не зра­зу­ме­ла, на­ват «пра­даў­шы» вай­не трох сва­іх дзя­цей?», Брэхт пі­саў: «Дра­ма­тур­гу іс­тот­на не тое, каб Ку­раж у кан­цы неш­та ўця­мі­ла… Для яго важ­на, каб гля­дач уба­чыў усё дак­лад­на». Спек­такль Ла­шыц­ка­га, на жаль, па­збаў­ляе гле­да­ча яс­на­га ба­чан­ня і ста­віць пы­тан­не: ці не пры­му­сі­лі рэ­жы­сё­ра ах­вя­ра­ваць ка­вал­кам п'е­сы вы­ключ­на тэм­па­рытм і хро­на­мет­раж спек­так­ля?

Шкі­ле­там па­ста­ноў­кі ў эпіч­ным тэ­ат­ры, які су­праць­пас­таў­ляе эма­цый­на­му ўспры­няц­цю ра­зу­мо­вае, з'яў­ля­юц­ца зон­гі — му­зыч­ныя ну­ма­ры. У гэ­тым вы­пад­ку рэ­жы­сёр не ад­сту­піў ад брэх­таў­ска­га ка­но­ну. «Ма­тух­ну Ку­раж…» «Тэ­ат­ра Ч» яск­ра­ва ад­роз­ні­вае аў­тар­ская му­зы­ка ў жы­вым вы­ка­нан­ні гур­тоў «9 мі­лі­метр», «На­гУ­аль», «іlі-іlі», «NAKA», «VuRaj», «Zuі». Му­зы­кі зна­хо­дзяц­ца на сцэ­не ра­зам з ак­цё­ра­мі і ча­сам на­ват пе­ра­іг­ры­ва­юць іх. Не толь­кі ў та­кіх ві­да­воч­ных вы­пад­ках, як фі­нал, ка­лі ім­пэт вы­ка­наў­цы Мі­ха­і­ла Зуя знач­на ад­роз­ні­ва­ец­ца ад ку­ды больш стры­ма­най ма­не­ры па­пя­рэд­ніх вы­ка­наў­цаў, але і не­па­срэд­на пад­час дзе­ян­ня. Ча­сам за жы­вы­мі рэ­ак­цы­я­мі му­зы­каў, якія не за­ціс­ну­ты пэў­ны­мі ме­жа­мі гра­тэс­ку, уста­ля­ва­ны­мі рэ­жы­сё­рам для ак­цё­раў, на­зі­раць ку­ды ці­ка­вей, чым не­па­срэд­на за дзе­ян­нем.

Прэм'­ер­ны па­каз «Ма­тух­ны Ку­раж…» да­зва­ляе ад­зна­чыць, што для ак­цё­раў дра­ма­тыч­ны склад­нік спек­так­ля па­куль што важ­ней­шы за му­зыч­ны. Ха­ця эпіч­ны тэ­атр вы­ма­гае ад ства­раль­ні­каў ад­ва­рот­на­га. Ад­нак гэ­та як­раз той мо­мант, які па­кі­дае над­зею на са­ма­ўдас­ка­на­лен­не спек­так­ля і зме­ну ак­цэн­таў пад­час яго іс­на­ван­ня. З прэм'­ер­на­га па­ка­зу ха­це­ла­ся б вы­лу­чыць уда­лае і яр­кае вы­ка­нан­не зон­гу пал­ка­во­га свя­та­ра (Алесь Аў­чын­ні­каў), што не да­зва­ляе пе­ра­рваць дзе­ян­не паў­зай ант­рак­ту.

З ак­цёр­скіх ра­бот вы­лу­ча­ец­ца, ві­да­воч­на, стрыж­ня­вы для гэ­тай па­ста­ноў­кі пер­са­наж — ма­тух­на Ку­раж у вы­ка­нан­ні Але­ны Сі­да­ра­вай. Не­вя­лі­кая, круг­лень­кая, у меш­ка­ва­тым кас­цю­ме. На га­ла­ве — смеш­ная ша­пач­ка з пам­по­нам, якую ўвесь час да­во­дзіц­ца па­праў­ляць, каб не спаў­за­ла. Ку­раж Але­ны Сі­да­ра­вай — гэ­та ку­раж дзі­ця­ці, для яко­га шмат што ў све­це мо­жа быць не на са­май спра­ве: вай­на як гуль­ня. Яе ру­хі, яе вы­ха­ды — гэ­та амаль на пра­ця­гу ўся­го дзе­ян­ня ко­ла. Апіс­ва­ю­чы кро­ка­мі ко­ла, яна ні­бы­та пад­крэс­лі­вае, што вый­сця з гэ­тай гуль­ні-вай­ны для яе ня­ма. Ці ад­чу­вае ся­бе на арэ­не цыр­ка, пад­трым­лі­ва­ю­чы фар­са­вы, ка­ме­дый­ны па­ча­так, аба­зна­ча­ны рэ­жы­сё­рам. Да­рэ­чы, ка­ме­дый­ная трак­тоў­ка яе воб­ра­за пра­ду­ма­на да дро­бя­зяў. На­прык­лад у сцэ­не, дзе ма­тух­на Ку­раж вы­пад­ко­ва су­стра­кае свай­го ста­рэй­ша­га сы­на Эй­лі­фа і чуе гіс­то­рыю яго подз­ві­гу, вы­са­ка­род­ная апля­ву­ха ад ма­ці, пра­пі­са­ная ў Брэх­та, за­мя­ня­ец­ца плес­ка­чом па аза­дку.

Ка­ме­дый­ная скі­ра­ва­насць, якая ста­ла кра­е­ву­голь­ным ка­ме­нем у рэ­жы­сёр­скай трак­тоў­цы п'е­сы, з ад­на­го бо­ку ства­рае пэў­ны «эфект ад­чу­жэн­ня», не­аб­ход­ны для іс­на­ван­ня эпіч­на­га тэ­ат­ра. Ад­чу­жаць ха­рак­та­ры і па­дзеі, пра якія мы ве­да­ем і да якіх пры­вык­лі, дэ­ман­тстру­ю­чы іх пад но­вым вуг­лом, каб вы­клі­каць у нас здзіў­лен­не і ці­ка­васць, каб рас­тры­во­жыць гле­да­ча, па­ка­заў­шы яму тое, ча­го ён ні­як не ча­каў па­ба­чыць, мож­на і з да­па­мо­гай гра­тэс­ку. Ад­нак у вы­пад­ку «Ма­тух­ны Ку­раж…» «Тэ­ат­ра Ч» ка­ме­дый­ны па­ча­так, смех, гра­тэск вы­кон­ва­юць функ­цыю мас­кі­роў­кі агрэ­сіі, па­гро­зы кштал­ту «вось так маг­ло з та­бой быць, але, не хва­люй­ся, не бу­дзе», тым са­мым па­збаў­ля­ю­чы дзе­ян­не вост­ра­са­цы­яль­на­га склад­ні­ка і ад­да­ля­ючы яго ад рэ­аль­нас­ці — з на­мі та­ко­га дак­лад­на не зда­рыц­ца, мы ў зо­не гля­дац­ка­га кам­фор­ту, і ні­я­кі Брэхт нас ад­туль не вы­цяг­не.

Але­на Маль­чэў­ская

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.