Вы тут

Вырошчванне архідэй дома


Ня­ма ў рас­лін­ным цар­стве, ма­быць, ін­ша­га ся­мей­ства з та­кой ней­ма­вер­най раз­на­стай­нас­цю фор­маў, па­ме­раў і рас­фар­бо­вак, як ар­хід­ныя. Спе­цы­я­ліс­ты мяр­ку­юць, што да гэ­та­га ча­су ў све­це іс­нуе не менш за 25 ты­сяч ві­даў гэ­тых тра­піч­ных пры­га­жунь. Да та­го ж ар­хі­дэі жы­вуць на Зям­лі з са­мых ста­ра­жыт­ных ча­соў — яны з'я­ві­лі­ся не менш як 70 млн га­доў та­му і, та­кім чы­нам, знач­на ста­рэй­шыя за ча­ла­вец­тва. Ма­быць, у гэ­тым і кры­ец­ца сак­рэт іх асаб­лі­вай, гіп­на­тыч­най пры­ваб­нас­ці. Але вы­рошч­ван­не ар­хі­дэй до­ма не па­тра­буе звыш­на­ту­раль­ных вы­сіл­каў і да­ступ­нае кож­на­му.

28-4

Ар­хі­дэі ў дзі­кай пры­ро­дзе

Ра­дзі­ма ар­хі­дэй — гус­тыя тра­піч­ныя ля­сы Азіі, а так­са­ма Цэнт­раль­най і Паўд­нё­вай Аме­ры­кі. Тут жы­ве боль­шасць вя­до­мых ві­даў. Ар­хі­дэі моц­на ад­роз­ні­ва­юц­ца па сва­іх па­ме­рах. Для па­ка­ё­ва­га куль­ты­ва­ван­ня пры­дат­ныя так зва­ныя мі­ні­я­цюр­ныя ві­ды. Асаб­лі­ва па­лю­бі­лі­ся ка­лек­цы­я­не­рам фа­ле­ноп­сі­сы з іх пя­шчот­най вы­тан­ча­нас­цю, па­чуц­цё­вая кат­лея, та­ям­ні­чая і страш­на­ва­тая чор­ная ар­хі­дэя з ро­ду Дра­ку­лы. Каб пра­біц­ца да свят­ла скрозь шчыль­ны бал­да­хін тра­піч­най зе­ля­ні­ны, ар­хі­дэі на­ву­чы­лі­ся ка­рас­кац­ца па ства­лах дрэў і за­ма­цоў­вац­ца ў іх кро­нах. Пры гэ­тым ка­ра­ні рас­лін не па­глыб­ле­ныя ў гле­бу, а фак­тыч­на пад­ве­ша­ныя ў па­вет­ры. Тра­піч­ны лес вель­мі віль­гот­ны, та­му ка­ра­нё­вая сіс­тэ­ма не пе­ра­сы­хае: ар­хі­дэі ў лі­та­раль­ным сэн­се сло­ва «п'юць» душ­нае і сы­рое па­вет­ра джунг­ляў. Та­кі спо­саб іс­на­ван­ня на­зы­ва­ец­ца эпі­фіт­ным. Асоб­ныя не­шмат­лі­кія ві­ды ар­хі­дэй за­ліч­ва­юць да рас­лін-лі­та­фі­таў: яны мо­гуць ся­ліц­ца на ка­мя­ніс­тых па­верх­нях. Ад гэ­тых асаб­лі­вас­цяў і трэ­ба ад­штур­хоў­вац­ца пры ўлад­ка­ван­ні «жыл­ля» для эк­за­тыч­ных га­да­ван­цаў.

Ёміс­тас­ці для па­сад­кі

Гарш­кі, у якіх ар­хі­дэі пра­да­юц­ца ў кра­мах, не­пры­дат­ныя для пра­цяг­ла­га ўтры­ман­ня кве­так, бо ў іх ка­ра­нё­вая сіс­тэ­ма па­збаў­ле­на пра­віль­на­га ды­хан­ня. Зра­зу­ме­ла, вам за­хо­чац­ца як ма­га хут­чэй пе­ра­са­дзіць ар­хі­дэі. Але не спя­ша­е­це­ся, па­мя­тай­це — нель­га тры­во­жыць рас­лі­ны, якія цві­туць. Дай­це ва­шым но­вым жы­ха­рам ад­цвіс­ці і толь­кі по­тым пры­сту­пай­це да пе­ра­сад­кі.

Вы­са­джваць ар­хі­дэі мож­на ў плас­ты­ка­выя кан­тэй­не­ры, але асаб­лі­ва пры­ем­на ім бу­дзе, ка­лі вы змес­ці­це іх на спе­цы­яль­ныя вер­ты­каль­на ары­ен­та­ва­ныя бло­кі, якія імі­ту­юць ствол дрэ­ва. Важ­на па­мя­таць, што вы­са­джа­ная на бло­ку рас­лі­на бу­дзе доб­ра ся­бе ад­чу­ваць толь­кі ў віль­гот­ным па­вет­ры. У ад­ва­рот­ным вы­пад­ку ка­ра­ні пе­ра­сох­нуць і квет­ка за­гі­не. Ка­лі за­бяс­пе­чыць «мік­ра­тро­пі­кі» ў асоб­на ўзя­тым па­коі не атрым­лі­ва­ец­ца, лепш не га­ра­дзіць ага­род і па­са­дзіць ар­хі­дэю ў плас­ты­ка­вы кан­тэй­нер або спе­цы­яль­ны гар­шчок для ар­хі­дэй. Гэ­та бу­дзе не так эс­тэ­тыч­на і ары­гі­наль­на, але за­тое на­дзей­на аба­ро­ніць ка­ра­нё­вую сіс­тэ­му ад абяз­вод­жван­ня.

Суб­страт для ар­хі­дэй

Яго са­стаў па­ві­нен аба­вяз­ко­ва ад­па­вя­даць двум най­важ­ней­шым па­тра­ба­ван­ням: па­вет­ра­пра­ні­каль­насць і гіг­ра­ска­піч­насць. Мы па­мя­та­ем, што ар­хі­дэі з'яў­ля­юц­ца эпі­фі­та­мі, та­му ім па­тра­бу­ец­ца па­ста­ян­нае пра­вет­ры­ван­не ка­ра­нё­вай сіс­тэ­мы. Гле­ба па­він­на быць рых­лай і доб­ра пра­пус­каць ва­ду. Ар­га­ніч­ны суб­страт мае два асноў­ныя кам­па­не­нты: ка­ра і вер­ха­вы торф. Лепш за ўсё вы­ка­рыс­тоў­ваць ка­ру сек­воі, але, па­коль­кі ў на­шых шы­ро­тах яна не рас­це, яе мож­на з пос­пе­хам за­мя­ніць ка­рой хвоі. Вер­ха­вы торф да гле­ба­вай су­ме­сі да­да­юць для па­вы­шэн­ня віль­га­ця­ё­міс­тас­ці. Для па­ляп­шэн­ня ўлас­ці­вас­цяў да ба­за­ва­га са­ста­ву мо­гуць да­да­вац­ца драў­ня­ны ву­галь, ка­ко­са­выя ва­лок­ны, мох сфаг­нум, а так­са­ма пя­сок, ке­рам­зіт і ін­шыя кам­па­не­нты.

Ірына Тамковіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.