Вы тут

Размінка перад чэмпіянатам Еўропы


Тра­ды­цый­ны зі­мо­вы тур­нір «Кубак развіцця», які збі­рае ма­ла­дзёж­ныя фут­боль­ныя збор­ныя з уся­го све­ту, чар­го­вы раз прай­шоў у Мін­ску. Сё­ле­та за га­лоў­ны тра­фей зма­га­лі­ся адзі­нац­цаць збор­ных — па ад­ной ка­ман­дзе на кож­ны год іс­на­ван­ня спа­бор­ніц­тваў. Ба­раць­ба, як і мер­ка­ва­ла­ся, атры­ма­ла­ся жорст­кай і пры­го­жай. Так, на тур­ні­ры вы­сту­па­лі аж­но пяць збор­ных, якія зу­сім ня­даў­на пра­бі­лі­ся ў эліт­ны раўнд чэм­пі­я­на­ту Еў­ро­пы, — Бе­ла­русь, Гру­зія, Ра­сія, Укра­і­на і Чэ­хія.

[caption id="attachment_69345" align="alignnone" width="600"]28-17 Лепшым бамбардзірам турніру стаў нападаючы зборнай Беларусі Віталь Лісаковіч.[/caption]

Ня­гле­дзя­чы на тое, што рэг­ла­мент спа­бор­ніц­тваў не пра­ду­гледж­вае фі­наль­ны матч, ме­на­ві­та апош­ні па­яды­нак на тур­ні­ры стаў вы­ра­шаль­ным. У гэ­тай гуль­ні ра­сі­я­не пе­ра­маг­лі лат­вій­цаў (1:0) і чац­вёр­ты раз ста­лі ўла­даль­ні­ка­мі Куб­ка. «Брон­за» да­ста­ла­ся ка­ман­дзе Мал­до­вы. А вось збор­ная Бе­ла­ру­сі, якая, да­рэ­чы, двой­чы вый­гра­ва­ла гэ­тыя спа­бор­ніц­твы, сё­ле­та за­ня­ла толь­кі шос­тае мес­ца.

Зрэш­ты, ця­пер пе­рад на­шай ка­ман­дай ста­іць зу­сім ін­шая за­да­ча — ада­брац­ца на чэм­пі­я­нат Еў­ро­пы, які ад­бу­дзец­ца ў маі. Га­лоў­ны трэ­нер бе­ла­рус­кай «ма­ла­дзёж­кі» Мі­ха­іл МАР­ХЕЛЬ упэў­не­ны, што на­шым хлоп­цам гэ­та па сі­лах: «Кры­тэ­рыі вы­ха­ду на чэм­пі­я­нат Еў­ро­пы ста­лі больш мяк­кі­мі. На­коль­кі рэ­аль­на ту­ды тра­піць? Мы бу­дзем да гэ­та­га імк­нуц­ца. Па­ядын­кі «Куб­ка раз­віц­ця» па­ка­за­лі, што гэ­та рэ­аль­на. Па­тэн­цы­ял у нас ёсць».

[caption id="attachment_69344" align="alignnone" width="600"]28-16 Зборная Расіі ў чацвёрты раз выйграла «Кубак развіцця».[/caption]

Ад­зна­чым, што пад­час тур­ні­ру ў Мінск на­вед­ваў­ся прэ­зі­дэнт УЕ­ФА Мі­шэль Пла­ці­ні. У хо­дзе су­стрэ­чы Пла­ці­ні з Прэ­зі­дэн­там Бе­ла­русі Аляк­санд­рам Лу­ка­шэн­кам, апроч іншага, аб­мяр­коў­ва­лася пра­вя­дзен­не ў нашай ста­лі­цы юнац­ка­га чэм­пі­я­на­ту Еў­ро­пы па фут­бо­ле ся­род дзяў­чат у 2016 го­дзе.

Да­ры­на ЗА­ПОЛЬ­СКАЯ

Фо­та Сяр­гея НІ­КА­НО­ВІ­ЧА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.