Вы тут

Друкаваныя памочнікі


У «МС» на Ма­гі­лёў­шчы­не ёсць пе­ра­ем­нік

На ста­ле стар­шы­ні Крас­на­поль­ска­га рай­са­ве­та дэ­пу­та­таў Ан­жа­лі­кі Го­ман на са­мым бач­ным мес­цы ля­жыць пад­шыў­ка «Звяз­ды» з усі­мі вы­пус­ка­мі «Мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня». А по­бач ра­ён­ная га­зе­та, дзе так­са­ма ёсць та­кая ста­рон­ка: га­зе­та раз на ме­сяц вя­дзе «ўлік» усіх доб­рых спраў на­род­ных абран­ні­каў.

Ан­жа­лі­ка Го­ман пры­зна­ец­ца, што дру­ка­ва­ныя па­моч­ні­кі вель­мі да­па­ма­га­юць у гэ­тай па­куль што но­вай для яе спра­ве. Рэс­пуб­лі­кан­скае вы­дан­не дае маг­чы­масць да­ве­дац­ца, як вы­ра­ша­юц­ца скла­да­ныя пы­тан­ні ў ін­шых аб­лас­цях, а ра­ён­нае — пад­тры­маць іні­цы­я­тыў­ных прад­стаў­ні­коў мяс­цо­ва­га кі­ра­ван­ня і са­ма­кі­ра­ван­ня.

Чым не прык­лад для пе­рай­ман­ня іні­цы­я­ты­ва дэ­пу­та­та рай­са­ве­та Аляк­санд­ра Ер­ма­чэн­кі, які ар­га­ні­за­ваў на­сель­ніц­тва на па­бел­ку кал­гас­на­га са­ду ў аг­ра­га­рад­ку Па­чэ­пы?

А вось за­гад­чы­ца ФА­Па аг­ра­га­рад­ка Го­ры Іры­на Аляк­се­ен­ка вы­зна­чы­ла­ся як ак­тыў­ны ўдзель­нік і ар­га­ні­за­тар ак­цый па доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ні. Ле­тась яна ра­зам з жы­ха­ра­мі да­па­ма­га­ла пад­рых­та­ваць аг­ра­га­ра­док да ра­ён­ных «Да­жы­нак».

— На­огул дэ­пу­та­ты па­да­бра­лі­ся не­абы­яка­выя, кож­ны імк­нец­ца ўнес­ці па­сіль­ны ўклад у агуль­ную спра­ву, — ка­жа Ан­жа­лі­ка Ар­ноль­даў­на. — Ву­чым­ся пра­ца­ваць у ка­лег, па пры­кла­дзе аб­лса­ве­та пра­во­дзім вы­яз­ныя се­сіі, се­мі­на­ры, ву­чо­бу. Ле­тась у Го­рах зна­ё­мі­лі­ся з во­пы­там вя­дзен­ня пад­соб­ных гас­па­да­рак. Там жы­ве сям'я, у якой на­ват мі­ні-аб­ста­ля­ван­не для дой­кі ка­роў ёсць.

Ра­зам з вы­ка­наў­чай ула­дай дэ­пу­та­ты зма­га­юц­ца за зда­ро­вы лад жыц­ця і зай­ма­юц­ца пра­фі­лак­ты­кай зла­чын­стваў. Пад­час пра­вя­дзен­ня дзён Са­ве­таў, ра­зам з пра­ва­ахоў­ні­ка­мі і прад­стаў­ні­ка­мі са­цы­яль­ных служ­баў яны на­вед­ва­юць не­бяс­печ­ныя сем'і, зна­ё­мяц­ца з пра­цай са­цы­яль­на знач­ных аб'­ек­таў. У ра­бо­це апош­няй вы­яз­ной се­сіі пры­маў удзел стар­шы­ня аб­лса­ве­та Ана­толь Іса­чан­ка, які з'яў­ля­ец­ца дэ­пу­та­там ад Крас­на­поль­скай акру­гі.

Усе гэ­тыя і ін­шыя па­дзеі знай­шлі сваё ад­люст­ра­ван­не на ста­рон­ках «МС» ра­ён­на­га маш­та­бу. Да­рэ­чы, там мож­на па­чы­таць і вод­гу­кі жы­ха­роў на дзей­насць мяс­цо­вай ула­ды.

— На­огул, трэ­ба не ся­дзець на мес­цы, а пра­во­дзіць больш вы­яз­ных ме­ра­пры­ем­стваў, су­стра­кац­ца з на­сель­ніц­твам, — лі­чыць Ан­жа­лі­ка Го­ман. — Асноў­ныя праб­ле­мы, з які­мі да нас звяр­та­юц­ца, да­ты­чац­ца доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ня да­рог, ву­ліч­на­га асвят­лен­ня. Не ха­пае на­сель­ніц­тву і за­баў­ляль­ных ме­ра­пры­ем­стваў, та­му пла­ну­ем ад­зна­чаць свя­ты вё­сак і ву­ліц. Гэ­та аб'­яд­ноў­вае лю­дзей, яны па­чы­на­юць больш уваж­лі­ва ста­віц­ца да сва­іх су­се­дзяў, па­ва­жаць іх ін­та­рэ­сы. А ра­зам пра­сцей вы­ра­шаць праб­ле­мы.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.