Вы тут

Школьная субота — па жаданні...


«Рашэнне пра адлічэнне выхаванца з дзіцячага садка павінна прымацца індывідуальна. Трэба ўважліва разбірацца ў кожнай канкрэтнай сітуацыі», — заявіў у праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь-1» міністр адукацыі Міхаіл ЖУРАЎКОЎ. Пры гэтым ён канстатаваў, што ў ініцыятыве адлічваць дзяцей з дашкольных устаноў за пропускі ёсць рацыянальнае зерне.

Закранаючы школьную шасцідзёнку, Міхаіл Жураўкоў паведаміў, што да дзявятага класа ўключна шосты школьны дзень застанецца для вучняў днём свабоднага наведвання. А ў дзясятым і адзінаццатым класах, калі старшакласнік павінен займацца сур'ёзнай падрыхтоўкай да паступлення, напрыклад у ВНУ, можна прадугледзець па суботах і факультатыўныя, і дадатковыя заняткі ў школе па профільных прадметах, якія яму неабходныя.

Як ужо паведамлялася раней, Міністэрства адукацыі і Міністэрства аховы здароўя зацвердзілі парадак правядзення псіхасацыяльнага анкетавання і медыцынскага агляду сярод школьнікаў, навучэнцаў і студэнтаў на іх схільнасць да алкаголю, наркотыкаў і іншых псіхаактыўных рэчываў. Па меркаванні Міхаіла Жураўкова, неабходнасці ў масавых праверках школьнікаў на схільнасць да наркатычнай залежнасці няма. «Праверка патрэбная, калі самі бацькі пра гэта папросяць або педагогі ўбачаць, што нешта з дзіцем адбываецца, і звернуць увагу бацькоў. Тады, параіўшыся з псіхолагамі, можна будзе правесці псіхасацыяльнае анкетаванне... Але татальную праверку я ўсё ж не рызыкнуў бы ўводзіць».

Надзея НІКАЛАЕВА.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».