Вы тут

Без тэрмінаў даўнасці


Прадавец другой кватэры заплаціць 140 млн рублёў з атрыманых даходаў.

Пасля спецыяльных мерапрыемстваў інспекцыяй Міністэрства па падатках і зборах па Маскоўскім раёне Мінска было ўстаноўлена, што грамадзянін у 2013 годзе ажыццявіў аплатнае адчужэнне другой кватэры на працягу 5 гадоў.

Падатковая дэкларацыя (разлік) па падаходным падатку з фізічных асоб за 2013 год гэтым прадаўцом у інспекцыю не была пададзена. Зразумела, што і падаходны падатак за такі даход былы ўладальнік жылля не плаціў.

Факт парушэння праверылі і «забыўчывага» кліента пакаралі рублём. Цяпер з даходаў, атрыманых ад продажу на працягу 5 гадоў другой кватэры, яму прад'яўлена да аплаты 140,1 млн рублёў. Гэта будзе падаходны падатак у памеры 125,7 млн рублёў плюс налічаная пеня за яго несвоечасовую аплату ў бюджэт у памеры 14,5 млн рублёў.

У аддзеле інфармацыйна-растлумачальнай работы Міністэрства па падатках і зборах нам паведамілі, што падобныя парушэнні заканадаўства тэрмінаў даўнасці не маюць.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.