Вы тут

Я не проста пішу на «сцяне»...


Спецыялісты з Універсітэта Пенсільваніі высветлілі, што абмен навінамі ў сацыяльных сетках накшалт Facebook і, галоўнае, абмеркаванне павышае цікавасць да іх з боку чытачоў і дазваляе людзям быць у курсе таго, што адбываецца.

Як піша The Hіndustan Tіmes, у большасці выпадкаў маладыя людзі размяшчаюць у сябе на «сцяне» інфармацыю, зусім не задумваючыся пра яе змест. Паводзіны карыстальнікаў сацыяльных сетак даследчыкі вывучалі падчас нядаўняга эксперыменту. Яго ўдзельнікамі сталі 265 актыўных карыстальнікаў Facebook. Сярэдняя колькасць сяброў ва ўдзельнікаў эксперыменту складала 400 чалавек. Аўтары даследавання назіралі за інфармацыяй, якую добраахвотнікі размяшчалі ў сябе на «сцяне», і рэакцыяй іх сяброў на гэта. Навукоўцы ўстанавілі, што навіны абавязкова трэба абмяркоўваць з сябрамі, паколькі менавіта зваротная сувязь уплывае на зацікаўленасць у кантэнце, які размяшчаецца на віртуальнай старонцы.

Напрыклад, павярхоўныя каментарыі, а таксама звычайныя «лайкі» ад сяброў не выклікалі цікавасці ў карыстальніка, які размясціў інфармацыю. А вось глыбокая зваротная сувязь, калі сябры пішуць цікавыя каментарыі да «паста», выклікае цікавасць да навіны не толькі ў таго, хто яе размясціў, але і ў іншых людзей. Самы эфектыўны спосаб зацікавіць нейкай інфармацыяй іншых карыстальнікаў — гэта задаць пытанне сваім сябрам, а не размяшчаць навіны толькі для саміх сябе.

Дзелячыся навіной, якая прадстаўляе цікавасць для сяброў і прыцягвае іх увагу, карыстальнік сам пачынае ёю цікавіцца, уступае ў дыскусію. Акрамя таго, па словах даследчыкаў, у тых, хто дзеліцца навінамі ў сацыяльных сетках са сваімі сябрамі, можа ўзнікаць пачуццё сваёй уплывовасці і адчуванне, што яны могуць стаць лідарамі грамадскай думкі ў сацыяльнай сетцы.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.