Вы тут

Эканамічная стратэгія


Палата прадстаўнікоў вызначылася з планам работы на вясновую сесію.

Нягледзячы на тое, што шостая, пазачарговая, сесія Палаты прадстаўнікоў яшчэ працягваецца, дэпутаты ўжо рыхтуюць план работы на сёмую. Учора Савет ніжняй палаты сабраўся, каб абмеркаваць прыкладны графік падрыхтоўкі пытанняў для разгляду гэтай вясной і азнаёміцца з планам міжнароднага парламенцкага супрацоўніцтва на бягучы год.

Адкрываючы пасяджэнне Савета, Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА, старшыня Палаты прадстаўнікоў, заўважыў, што летась дэпутаты паспяхова выканалі пастаўленыя перад імі задачы. Ён адзначыў, што ёсць добры зачын на перспектыву: у парламенцкім партфелі — больш за 40 пытанняў.

— Гэты год будзе дастаткова складаным, — падкрэсліў спікер ніжняй палаты. — Асаблівую ўвагу неабходна надаць пытанням эканамічнай стратэгіі.

Таксама старшыня Палаты прадстаўнікоў заўважыў, што, паколькі парламенцкае вымярэнне Еўразійскага саюза пакуль не створана, дэпутатам неабходна прыкласці больш намаганняў для ўзмацнення парламенцкага супрацоўніцтва на прасторы ЕАЭС.

Расказваючы пра планы дэпутацкай працы на вясновую сесію, старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Генадзь ГРЫЦКЕВІЧ звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што падрыхтоўка да наступнай сесіі ідзе ўжо поўным ходам.

— Прадугледжана 17 законапраектаў, якія будуць разглядацца ў першым чытанні, 15 — у другім, адзін кодэкс, тры ратыфікацыі міжнародных дагавораў. На працягу гэтага месяца на чале з намеснікам старшыні Савета Палаты прадстаўнікоў былі праведзены рабочыя нарады са старшынямі пастаянных камісій, дзе разглядаўся графік падрыхтоўкі законапраектаў, абмяркоўваліся праблемы, што ўзнікаюць падчас працы над дакументамі. Што да асноўнага блоку пытанняў, то ў сацыяльна-эканамічнай сферы законапраекты закранаюць праблемы ўдасканалення дзейнасці гаспадарчых таварыстваў, біржавога гандлю, развіцця сельскай гаспадаркі. Лясны кодэкс прадугледжвае эфектыўнае лесакарыстанне, ахову навакольнага асяроддзя. Ёсць законапраекты, прысвечаныя фізічнай культуры, ахове здароўя, абароне дзяцей ад інфармацыі, якая шкодзіць іх псіхічнаму здароўю. У другім чытанні будзе разгледжаны праект закона аб альтэрнатыўнай службе.

У сваю чаргу дэпутат Мікалай САМАСЕЙКА, старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах, паведаміў пра дасягненні ў сферы супрацоўніцтва з замежнымі заканадаўчымі структурамі за мінулы год і пра планы міжпарламенцкага ўзаемадзеяння на сёння.

— Традыцыйна ў пачатку года мы разглядаем на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў пытанні аб эфектыўнасці службовых камандзіровак, аб плане міжнароднай дзейнасці на гэты год. Калі казаць пра першае, то дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў даволі актыўна выкарыстоўваўся патэнцыял заканадаўчага органа пры прасоўванні інтарэсаў нашай краіны на міжнароднай арэне. У нас атрымалася пашырыць геаграфію нашай міжнароднай працы, мы вый-
шлі на шэраг канкрэтных мерапрыемстваў па лініі краін Еўропы і Паўднёва-Усходняй Азіі.

Мікалай Самасейка заўважыў, што ў сваёй працы дэпутаты кіраваліся ў першую чаргу тымі мэтамі і задачамі, якія былі агучаны кіраўніком дзяржавы ў пасланні Нацыянальнаму сходу.

Надзея ЮШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».