Вы тут

Перасовачны відэафіксатар


...будзе кантраляваць выкананне кіроўцамі правілаў паркоўкі

Пра гэта паведаміў начальнік Магілёўскага ўпраўлення ДАІ УУС аблвыканкама Міхаіл Неўмяржыцкі.

Спецыяльна абсталяваны звычайнага выгляду аўтамабіль будзе фіксаваць машыны, якія больш за 5 хвілін знаходзіліся ў зоне, дзе стаянка ці прыпынак забаронены. Парушальнікаў чакаюць "лісты шчасця" з фота, што пацвярджаюць ігнараванне імі патрабаванняў закона. Штраф прыйдзецца плаціць непасрэдна ўладальніку транспартнага сродку.

— Гэта робіцца дзеля таго, каб вырашыць праблему няправільнай паркоўкі аўтатранспарту, якая на сённяшні дзень з'яўляецца вельмі актуальнай, — адзначыў Міхаіл Неўмяржыцкі. — Асабліва вастрыню яна набывае зімой, калі неабходна рэгулярна чысціць праезную частку ад снегу. Акрамя таго, што няправільна прыпаркаваныя аўтамабілі замінаюць праезду, яны яшчэ і перашкаджаюць спецыялізаванай тэхніцы праводзіць уборку.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».