Вы тут

Такім шышкам лесаводы толькі рады


Усе лесанасенныя цэхі сістэмы Міністэрства лясной гаспадаркі працуюць у кругласутачным рэжыме. У сувязі з вялікім ураджаем яловых шышак задзейнічаны і шышкасушылкі, якія ёсць у 32 лясгасах галіны.

— А што вы хочаце, — распавялі ў прэс-службе Мінлясгаса, — сезон перапрацоўкі — у самым разгары. Асноўны ўпор зараз зроблены на нарыхтоўку і перапрацоўку шышак елкі, якая пладаносіць не кожны год. З больш чым 780 тон ужо нарыхтаваных яловых шышак перапрацавана 355.

Елка, як адзначаюць спецыялісты, у гэтым сезоне парадавала ўраджаем, чым не прамінулі скарыстацца лесаводы. Замест запланаваных 660 тон ужо сабралі 780 (больш за 118 працэнтаў ад меркаванага). А яшчэ — амаль 342 тоны шышак сасны (92 працэнты ад запланаванага). У Гомельскай вобласці, дзе арэал елкі не распаўсюджаны, лясгасы актыўна вядуць нарыхтоўку і перапрацоўку менавіта шышак сасны. Такім чынам, ураджай лесанасеннай сыравіны складае на сёння ўжо 1 122 тоны.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».