Вы тут

«Шэрая» арэнда каштуе дорага


Падатковыя органы сталіцы за год злавілі «за руку» амаль тысячу нядобрасумленных кватэраздатчыкаў, паведаміла першы намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінску Надзея Болдырава.

Такім чынам супрацоўнікі інспекцыі летась выявілі парушэнні падатковага заканадаўства ў 964 арэндадаўцаў. Таму потым, пасля адпаведных працэдур, яны выплацілі ў бюджэт горада каля 900 млн рублёў у якасці падаткаў і штрафаў. Спецыяліст адзначыла, што на працяглы тэрмін кватэры ў Мінску здаюць 56 тысяч чалавек. У параўнанні з папярэднім перыядам іх колькасць павялічылася на 8,2 тысячы. Таксама ў падатковых органах горада на ўліку стаіць 921 індывідуальны прадпрымальнік, які здае жыллё на кароткатэрміновы перыяд. Летась ад гэтай катэгорыі плацельшчыкаў у добраахвотным парадку ў бюджэт Мінска было пералічана 11 млрд рублёў падаткаў. Аднак і па гэтай паслузе не абышлося без парушэнняў. Паводле праведзеных 133 праверак і 44 маніторынгаў кватэр «на суткі», прадпрымальнікамі даплачана ў бюджэт амаль 110 млн рублёў.

Спецыялістамі падатковай службы было адзначана, што асноўнай крыніцай інфармацыі пра парушэнні ў гэтай сферы з'яўляюцца суседзі здымнага памяшкання. Звычайна менавіта яны пішуць заяву аб шуме ў праблемнай кватэры (ці іншых абставінах), пасля чаго сігнал правяраецца. Калі будзе выяўлены факт незарэгістраванай здачы кватэры, тады налічваюцца падаткі і выносяцца адміністрацыйныя спагнанні.

Надзея Болдырава таксама паведаміла, што летась па-
датковыя органы сталіцы правялі 116 аператыўных праверак фізічных асоб, якія займаюцца перавозкамі пасажыраў. У 54 выпадках устаноўлены паўторныя факты ажыццяўлення незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці. Паводле гэтых праверак арыштавана 53 аўтамабілі, вінаватыя заплацілі 266 млн штрафу, а тры машыны былі нават канфіскаваны.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».