Вы тут

На лёдзе з «Аднакласнікамі»


Шоу Ільі Авярбуха «Аднакласнікі» — падзея, якую з нецярпеннем чакалі шматлікія прыхільнікі тэлевізійнага праекта «Ледавіковы перыяд» ды проста аматары фігурнага катання. Лірычная пастаноўка з удзелам алімпійскіх чэмпіёнаў, якая будзе паказана ў 40 гарадах Расіі і Беларусі, прыедзе ў Мінск на пачатку вясны, 13 сакавіка, але падрыхтоўка ідзе ўжо сёння.

30-14

Як ні дзіўна, бытавы райдар спартыўных «зорак» вельмі сціплы: у грымёрках артыстаў павінен быць стандартны набор напіткаў і закусак і, безумоўна, ніякага алкаголю, а побач неабходны пакой для ўрача. Удзельнікі шоу не выказалі асаблівых пажаданняў наконт экзатычнай кухні або машын прадстаўніцкага класу, затое надзвычай падрабязна распісалі патрабаванні да пляцоўкі, на якой адбудзецца выступленне. Лядовае поле, залітае і зачышчанае спецыяльным чынам, мусіць адпавядаць патрабаванням НХЛ, а тэмпература паветра на арэне не павінна быць вышэйшай за 15-17 °С.

У выніку ж, паводле задумы пастаноўшчыкаў, атрымаецца відовішчная меладрама, гэткая «гісторыя з гісторый» розных людзей, якія некалі вучыліся разам і сустрэліся праз гады. Ролі былых аднакласнікаў у шоу выконваюць алімпійскія чэмпіёны Аляксей Ягудзін, Таццяна Наўка і Раман Кастамараў, Максім Марынін і Таццяна Тацьмяніна, а таксама папулярныя артысты тэатра і кіно.

Шоу «Аднакласнікі» будзе паказана на пляцоўцы «Мінск-Арэна»
13 сакавіка а 20 гадзіне. Квіткі, якія ўжо ў продажы, можна набыць па цане ад 250 да 500 тысяч беларускіх рублёў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.