Вы тут

«ДДТ»: рэдка, ды метка


Упершыню за апошнія пяць гадоў у Беларусь прыедзе з гастролямі група «ДДТ». Наколькі важная для прыхільнікаў новая сустрэча з Юрыем Шаўчуком і Ко, можна меркаваць па хуткасці, з якой разыходзяцца білеты на канцэрты — у Мінску за месяц да выступлення ўжо раскуплена больш за 2/3 квіткоў, і арганізатары небеспадстаўна чакаюць аншлагу; пастаянна расце попыт таксама ў Віцебску, Гомелі і Брэсце.

«У сталіцы ў першую чаргу разабралі самыя дарагія месцы на трыбунах, а таксама фанзону і танпляцоўку, — адзначае арганізатар тура Максім Мазуроўскі. — У рэгіёнаў месцаў засталося больш, але крытычная кропка, можна сказаць, ужо пройдзена, таму ўсе запланаваныя канцэрты абавязкова адбудуцца. Хачу звярнуць увагу прыхільнікаў, што бліжэй да даты канцэрта ў вашым горадзе кошт крыху падрасце, таму не адкладвайце набыццё білета на апошні момант, гэта будзе адназначна даражэй». Пакуль жа кошт білетаў у Віцебску і Брэсце (канцэрты адбудуцца ў гарадскіх лядовых палацах 20 і 24 лютага) — ад 380 да 680 тысяч рублёў, у Гомелі (манеж «Дынама», 22 лютага) — ад 400 да 980 тысяч, у Мінску («Мінск-Арэна», 26 лютага) — ад 500 тысяч да 1,25 мільёна рублёў.

У нашу краіну «ДДТ» прыедзе ў поўным складзе і прывязе вялікую праграму, складзеную, да радасці слухачоў, з найлепшых хітоў мінулых гадоў, а таксама са свежых песень з альбомаў «Інакш» (2011) і «Празрысты» (2014).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.