Вы тут

Дзень Янкоўскага


30-4

5 лютага народнаму артысту СССР Расціславу Янкоўскаму споўніцца 85 гадоў.

Да юбілею акцёра ў дзённым эфіры тэлеканал «Беларусь 3» пакажа спектакль Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага «Сунічная паляна» паводле славутай п'есы Інгмара Бергмана (тэлеверсія 2007 года), дзе Янкоўскі выканаў галоўную ролю.

А ўвечары 5 лютага ўвазе гледачоў прапануецца псіхалагічная драма Івана Кіясашвілі «Кафедра» (1982) пра будні навукоўцаў. Ролю прафесара Флягіна ў гэтым двухсерыйным фільме таксама сыграў Расціслаў Янкоўскі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.