Вы тут

І радзей, і пазней


Скарачэнне колькасці насельніцтва краіны будзе адбывацца ў выніку адмоўнага паказчыка нараджальнасці.

Паводле прагнозаў, найбольшыя дэмаграфічныя страты закрануць сельскую мясцовасць. Да 2030 года гарадское насельніцтва ў Беларусі павялічыцца на 2,6 працэнта — з 7,22 млн да 7,41 млн чалавек, і яго доля дасягне 80 працэнтаў. Колькасць сельскага насельніцтва за той жа час скароціцца амаль на 400 тысяч і складзе 1,85 млн чалавек. Колькасць насельніцтва зменшыцца ва ўсіх рэгіёнах, за выключэннем Мінска, насельніцтва якога будзе расці павольнымі тэмпамі, паведамляе Рэсурсны цэнтр ЮНФПА.

30-37

Наогул да 2050 года колькасць насельніцтва зменшыцца ў 33 краінах. Доля эканамічна і сацыяльна неактыўных пажылых людзей пры гэтым будзе расці, а колькасць працаздольнага насельніцтва скарачацца.

Вядома, што ўзровень нараджальнасці наўпрост залежыць ад узроўню сацыяльна-эканамічнага развіцця грамадства і сацыяльных змен, якія адбываюцца ў грамадстве. У традыцыйным аграрным грамадстве дзеці былі найперш дадатковымі «працоўнымі рукамі». Працуючы разам з бацькамі, яны набывалі працоўныя навыкі натуральным чынам. Нараджэнне дзяцей мела эканамічны сэнс. У развітым індустрыяльным грамадстве дзеці павінны доўга вучыцца, каб атрымаць кваліфікацыю, якая адпавядала б сучасным патрабаванням. Каб забяспечыць нашчадкам належныя ўмовы, дарослыя аддаюць перавагу меншай колькасці дзяцей.

Для Беларусі характэрная і тэндэнцыя павелічэння сярэдняга ўзросту жанчын пры нараджэнні першага дзіцяці. У апошні час гэта 25,5 года, а наогул сярэдні ўзрост жанчыны пры нараджэнні дзіцяці складае 28 гадоў.

Да змяншэння нараджальнасці вядзе, як ні круці, жаночая эмансіпацыя. Узровень нараджальнасці ў Беларусі досыць нізкі. Сумарны каэфіцыент складае 1,6 на адну жанчыну. Нават нязначны рост гэтага каэфіцыента ў апошні час (да 1,7) не забяспечвае звычайнага ўзнаўлення.

Паляпшэнне становішча жанчыны на рынку працы стымулюе нараджальнасць. Так, у ЗША сумарны каэфіцыент нараджальнасці — 2,06, Нідэрландах — 1,76, Фінляндыі — 1,83, Швецыі — 1,90, Нарвегіі — 1,88. Але ў цэлым у Еўропе сярэдняя колькасць дзяцей, народжаных адной жанчынай (сумарны каэфіцыент нараджальнасці) роўная 1,5.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Грамадства

Каб выбары —  як свята

Каб выбары — як свята

Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.