Вы тут

Выканаў план — атрымай грошы цалкам


Памылкі кіраўнікоў не паўплываюць на прэміі работнікаў

Савет Міністраў унёс змены ў ліпеньскую пастанову №744. З дакумента выключылі норму, якая забараняла наймальнікам (дзяржаўным прадпрыемствам і арганізацыям з доляй уласнасці дзяржавы больш за 50 працэнтаў) павышаць заработную плату, калі яна расце хутчэй, чым прадукцыйнасць працы. На практыцы гэта азначае, што добрасумленныя работнікі не будуць адказваць за пралікі кіраўніцтва ў маркетынгавай ці фінансавай палітыцы.

— Калі чалавек ва ўстаноўлены тэрмін і якасна выканаў усё, што ад яго патрабуецца, то і заробак яму павінны выплаціць у поўным аб'ёме, — каментуе змены ў пастанове старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл ОРДА. — Работнікі аб'ектыўна не гатовы з разуменнем ставіцца да памяншэння аплаты па прычынах, якія ад іх не залежаць.

Людзі на працягу паўгода негатыўна выказваліся пра перакладанне на іх адказнасці за памылкі кіраўніцтва прадпрыемстваў, аддзелаў збыту, планавання і маркетынгу. Прадстаўнікі працоўных калектываў не раз звярталі ўвагу на тое, што шэраг наймальнікаў пачаў змяншаць фонды заработнай платы за кошт прэмій па выніках гаспадарчай дзейнасці. Некаторыя кіраўнікі і ўвогуле адмянілі пункты калектыўных дагавораў, у адпаведнасці з якімі выплачваліся надбаўкі за прафесійнае майстэрства і стаж працы, матэрыяльная дапамога да адпачынку.

У той жа час у Федэрацыі прафсаюзаў згодны з тым, што павялічыць заробкі работнікаў можна толькі пры павышэнні прадукцыйнасці працы і гэта галоўны прынцып эфектыўнай дзейнасці арганізацыі.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.