Вы тут

Выдаткі на самае неабходнае


З наступнага месяца зменіцца памер мінімальнага спажывецкага бюджэту

Згодна з новай пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, мінімальны спажывецкі бюджэт на аднаго члена сям'і з чатырох чалавек на перыяд з 1 лютага па 30 красавіка вырасце да 2 мільёнаў 158 тысяч рублёў. Гэта на 2,8 працэнта (58 тысяч) больш за цяперашні нарматыў.

Сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт працаздольнага насельніцтва складзе 2 мільёны 766 тысяч рублёў, пенсіянераў — 2 мільёны 165 тысяч, студэнтаў — 2 мільёны 139 тысяч. Для дзяцей ва ўзросце да трох гадоў гэты нарматыў установяць у памеры 1 мільёна 702 тысяч, для малых ад 3 да 6 гадоў — 2 мільёнаў 229 тысяч. Мінімальны спажывецкі бюджэт дзіцяці ва ўзросце 6–18 гадоў павялічаць да 2 мільёнаў 375 тысяч, а аднаго члена маладой сям'і з трох чалавек — да 2 мільёнаў 339 тысяч.

Гэты нарматыў пераглядаецца кожны квартал у коштах апошняга месяца для шасці сацыяльна-дэмаграфічных груп і двух сем'яў рознага складу. Ён уяўляе сабой выдаткі на набыццё спажывецкіх тавараў і паслуг, неабходных, каб задаволіць асноўныя фізіялагічныя і сацыяльна-культурныя патрэбы чалавека.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.