Вы тут

Не пашанцавала ў каханні? Паклапаціся пра тараканаў!


Заапарк Сан-Францыска прапануе ўсім няшчасным закаханым арыгінальны спосаб вылечыць разбітае сэрца: узяць пад апеку найбольш агідных насельнікаў звярынца, такіх як мадагаскарскія шыпячыя тараканы і пустынныя валасатыя скарпіёны.

30-11

Гэтых жывёл, якія не карыстаюцца асаблівай любоўю і папулярнасцю наведвальнікаў, можна ўзяць пад апеку ў памяць аб былых каханках у рамках адмысловай праграмы, прымеркаванай да Дня закаханых. «Гэтыя бесхрыбетныя агрэсіўныя, актыўныя і вядуць пераважна начны лад жыцця. Як і вашы былыя, яны звычайна хаваюцца ў нізінах, дзе капаюць мудрагелістыя норы, — гаворыцца на сайце заапарка пра гіганцкіх скарпіёнаў. — Як і самі-ведаеце-хто, яны чакаюць прыдатную ахвяру, нападаюць на яе і джаляць, а затым раздзіраюць нерухомае цела на кавалкі і з'ядаюць».

Усяго за 50 долараў заапарк адправіць дабрачынцу імянны сертыфікат і копію жывёлы ў выглядзе мяккай цацкі. У сваю чаргу, паштоўка ад мадагаскарскага таракана, якая, на думку супрацоўнікаў заапарка, сімвалізуе «шматкі асабістага жыцця», абыдзецца ўсяго ў 25. «Калі вам пашанцуе, гэтае шчодрае ахвяраванне ачысціць вашу карму, і на вашым шляху больш ніколі не сустрэнецца таракан», — гаворыцца ў паведамленні заапарка.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.