Вы тут

Адкрытая размова стала шчырай


Іна Фяксель, галоўны рэдактар газеты «Навіны Старадарожчыны»:

—Нас сабралася каля трох соцень у адной зале. Кожны жадаў задаць пытанне і за кожным — вялізная аўдыторыя чытачоў. Усе мы чакаем адказаў і каментарыяў па праблемах, якія нас хвалююць. Гледзячы на ўсё гэта, я падумала, што нас так шмат, а адказвае толькі адзін чалавек. І мне вельмі хацелася б, каб ён бярог сябе. Бо, пажыўшы і папрацаваўшы дастаткова ў журналістыцы, свае надзеі, дабрабыт і мір я звязваю асабіста з тым, хто сёння адказваў на нашы пытанні.

Кожны год падобныя сустрэчы былі цікавымі, змястоўнымі, і заўсёды людзі мелі магчымасць атрымаць адказы на пытанні, якія іх хвалявалі. Але сёлетні фармат больш прывабны, і хацелася б, каб ён стаў добрай традыцыяй. Мне вельмі спадабалася, як прама і адкрыта Прэзідэнт акрэсліў пытанні, звязаныя з палітычнай сітуацыяй і развіццём Узброеных Сіл. Думаю, гэта хвалюе сёння ўсіх.

Ірына ПЕТРУСЕВІЧ, галоўны рэдактар газеты «Голас Касцюкоўшчыны»:

—Я першы раз удзельнічаю ў такім форуме, і мяне ўразіла, што фармат, які абраў Прэзідэнт, — адкрыты дыялог, шчыры дыялог. Уразіла перш за ўсё тое, што сам Аляксандр Рыгоравіч заклікаў журналістаў да смелых, магчыма, не заўсёды камфортных пытанняў. Мы бачым, што Прэзідэнт не баіцца іх і каментуе пытанні любога плана вельмі падрабязна.

Перавага была аддадзена палітычным і эканамічным пытанням, а таксама прысвечаным ЕАЭС. Мне ж запомнілася гутарка пра карупцыю. Сама я гатова была задаць пытанне, але мяне апярэдзіла журналістка з партала tut.by: спытала пра новаўвядзенні ў Закон пра СМІ, якія датычацца інтэрнэту.

Анастасія ТУРОК, галоўны рэдактар «Аршанскай газеты»:

—Я ўжо другі раз удзельнічаю ў адкрытым дыялогу з кіраўніком дзяржавы, і заўсёды гэта цікавая, жывая, прадметная гутарка. Сённяшнія пытанні былі разнапланавыя, мне найбольш запомніліся калегі з рэгіянальных СМІ, якія казалі пра тое, з чым яны сутыкаюцца ў сваёй працы. Думаю, усе пытанні, што прагучалі сёння, актуальныя і важныя як для работы журналістаў, так і для краіны ўвогуле.

Вольга Мядзведзева.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.