Вы тут

Драма з прэтэнзіяй


Яшчэ адзін фільм ма­ла­до­га рэ­жы­сё­ра: ча­му вар­та слу­хаць кры­ты­ку?

Кі­на­сту­дыя «Бе­ла­русь­фільм» пра­па­на­ва­ла дру­гую кар­ці­ну Аляк­санд­ры Бу­тар «Са­лод­кае раз­ві­тан­не Ве­ры» з Нэ­ле Са­ві­чан­кай-Клі­ме­нэ, Паў­лам Хар­лан­чу­ком і Юо­за­сам Буд­рай­ці­сам у га­лоў­ных ро­лях. Зу­сім ня­даў­на ў ста­лі­цы ад­бы­ла­ся прэм'­е­ра дэ­бют­на­га філь­ма Аляк­санд­ры — сік­ве­ла са­вец­кай стуж­кі «Бе­лыя ро­сы. Вяр­тан­не», што за­пом­ніў­ся гле­да­чам яр­кас­цю, ды­на­міч­нас­цю і эпі­за­дыч­най ро­ляй Мі­ка­лая Ка­ра­чан­ца­ва. Вось ужо дру­гая кар­ці­на рэ­жы­сё­ра, да­рэ­чы, зня­тая па ўлас­ным сцэ­на­рыі, га­то­ва для пра­гля­ду. Ка­жуць, пра­та­ты­пам га­лоў­най ге­ра­і­ні філь­ма ста­ла ба­бу­ля аў­та­ра. Пры­го­жыя «глян­ца­выя» кад­ры, ідэа­льны ан­ту­раж з шаў­ко­вай бя­ліз­най, ра­ман­ты­ка і ўзру­шаль­ная му­зы­ка — усё ёсць. Мас­тац­тва дзе?

У сфе­ры аса­біс­тых ін­та­рэ­саў рэ­жы­сё­ра ака­за­ла­ся жыц­цё жан­чы­ны, якая па­сту­по­ва ста­рэе. Ве­ра (у вы­ка­нан­ні лі­тоў­скай акт­ры­сы Нэ­ле Са­ві­чан­кі-Клі­ме­нэ) — бы­лая сцю­ар­дэ­са, раз­віт­ва­ец­ца з пра­цай у дзень свай­го 55-год­дзя. Він­шуе яе з па­чат­кам но­ва­га жыц­ця і ка­пі­тан авія­лай­не­ра (лі­то­вец Юо­зас Буд­рай­ціс), як ака­за­ла­ся, яе па­жыц­цё­вы па­лю­боў­нік, які абя­цае прый­сці ве­ча­рам, «як звы­чай­на». «Як звы­чай­на» доў­жыц­ца га­да­мі, шмат­лі­кі­мі ліс­та­мі, абя­цан­ня­мі. А ў гэ­ты ве­чар пе­рад уль­ты­ма­ту­мам «за­стац­ца на­заў­сё­ды, ці на­заў­сё­ды сыс­ці» ге­рой Буд­рай­ці­са сы­хо­дзіць, пас­ля ча­го Ве­ра ад па­ку­ты раз­ры­вае па­душ­ку і рас­кід­вае пё­ры па сва­ёй утуль­най ква­тэ­ры. На­ўмыс­на пры­го­жы, за­над­та дра­ма­тыч­ны эпі­зод. На на­ступ­ны дзень яна вы­клі­кае аген­та з бю­ро ры­ту­аль­ных па­слуг (Па­вел Хар­лан­чук), каб за­бяс­пе­чыць са­бе год­нае па­ха­ван­не, маў­ляў, ня­ма ка­му больш пра яе па­кла­па­ціц­ца. Так, свя­точ­нае па­жа­дан­не шчас­лі­ва­га но­ва­га жыц­ця ад бы­ло­га па­лю­боў­ні­ка здзяйс­ня­ец­ца дзя­ку­ю­чы ра­ман­тыч­на­му трыц­ца­ці­га­до­ва­му муж­чы­ну. Хто з кім за­ста­нец­ца, зра­зу­ме­ла яшчэ з пер­ша­га кро­ку ге­роя Хар­лан­чу­ка па ква­тэ­ры сцю­ар­дэ­сы. Та­му не бу­дзе спой­ле­рам, ка­лі я ска­жу, што скон­чы­ла­ся гэ­та ка­хан­нем дзвюх адзі­но­кіх, ра­ман­тыч­ных, быц­цам не­звы­чай­ных асоб. Та­ды, пры ад­сут­нас­ці інт­ры­гі, не­ча­ка­ных па­ва­ро­таў, псі­ха­ла­гіч­на­га да­сле­да­ван­ня, фі­ла­соф­скіх вы­сноў вар­та звяр­нуць ува­гу на тое, як зроб­ле­на кі­но.

Жур­на­ліс­ты і кры­ты­кі раз­гор­ну­та пі­са­лі пра пер­шы фільм Аляк­санд­ры Бу­тар «Бе­лыя ро­сы. Вяр­тан­не». Рэ­жы­сё­ру вар­та бы­ло б узяць на за­мет­ку не­ка­то­рыя слуш­ныя за­ўва­гі, пе­рай­ман­не ста­рых па­мы­лак — спра­ва ня­ўдзяч­ная. У двух філь­мах з роз­ны­мі сцэ­на­рыс­та­мі пра­соч­ва­ец­ца пэў­ны сю­жэт­ны по­чырк. Абедз­ве кар­ці­ны быц­цам жыц­це­сцвяр­джаль­ныя, з фаль­шы­ва пры­го­жым хэ­пі-эн­дам (у пер­шай — з аг­нём, у дру­гой — з даж­джом), зма­дэ­ля­ва­ная рэ­аль­насць — пры­ваб­ная, але вы­гля­дае раз­драж­няль­на не­на­ту­раль­най, што ўвесь час ад­цяг­вае ўва­гу ад дзе­ян­ня філь­ма.

І га­лоў­ныя ха­рак­та­рыс­ты­кі — не­вы­нос­ная за­штам­па­ва­насць, хра­ніч­ная не­пе­ра­ка­наў­часць і спро­шча­ны по­гляд на жыц­цё. Склад­вац­ца ўра­жан­не, што аў­тар жы­ве ў кі­нош­най і лі­та­ра­тур­най рэ­аль­нас­ці, пры­чым з не­най­леп­шым вы­ба­рам кі­но і лі­та­ра­ту­ры.

Хо­чац­ца звяр­нуць ува­гу на пер­шыя эпі­зо­ды, та­му што праз іх відаць сіс­тэ­ма пра­цы над сю­жэ­там. Па­чы­на­ец­ца фільм сме­ла, ма­дэр­но­ва, для бе­ла­рус­кай кі­не­ма­та­гра­фіі не­звы­чай­на — сцэ­най у лож­ку. Та­кое ра­шэн­не, на дум­ку не­ка­то­рых, не най­леп­шае, але ра­зам з гэ­тым з за­да­валь­нен­нем прад­чу­ва­еш неш­та не­ар­ды­нар­нае. На жаль, за не­ты­по­вас­цю па­воль­на цяг­нец­ца шаб­лон­ны сю­жэт. Шэ­раг пер­шых кад­раў за­клі­ка­ны даць не­ка­то­рае ра­зу­мен­не ге­роя Юо­за­са Буд­рай­ці­са — ка­пі­та­на, які збя­гае ў той мо­мант, ка­лі «ка­ха­най» жан­чы­не ста­но­віц­ца дрэн­на і пры­яз­джае «хут­кая». Збя­гае з фра­зай «ты ж ве­да­еш, я не ма­гу» (маў­ляў, жа­на­ты). Не­зра­зу­ме­ла і не­ла­гіч­на, ча­му не мо­жа: не ры­зы­куе су­стрэць сваю ці­хую жон­ку ў баль­ні­цы, а прад­ста­віц­ца мож­на су­се­дам. Гэ­тае «не ма­гу» ві­да­воч­на пе­ра­ня­та з ін­шых ме­лад­рам (зда­ец­ца, кры­ні­цы на­тхнен­ня аў­та­ра), але ў тых сю­жэ­тах фра­за ме­ла сэнс, бо звы­чай­на вы­маў­ля­ла­ся пуб­ліч­ны­мі асо­ба­мі, якіх пад­піль­ноў­ва­лі па­па­ра­цы. Наш ка­пі­тан авія­лай­не­ра прос­та «не мо­жа». Праз гэ­тыя да­во­лі шмат­слоў­ныя эпі­зо­ды пра­соч­ва­ец­ца па­вяр­хоў­насць, не­аб­ду­ма­насць і му­за кла­су В. На­зваць гэ­та не­да­пра­ца­ва­нас­цю не­маг­чы­ма, та­му што па­доб­нае пе­рай­ман­не — ас­но­ва філь­ма.

Яшчэ ад­на дэ­таль ува­со­бі­ла­ся ў абедз­вюх кар­ці­нах — дзіў­ная лю­боў да фар­сі­ра­ван­ня па­дзей. У «Бе­лых ро­сах» два ге­роі без прэ­лю­дый пра­вя­лі ноч ра­зам, і тут агент са сва­ёй ка­ле­гай рап­там пра­чы­на­юц­ца по­бач. А праз не­каль­кі хві­лін дзе­ян­ня філь­ма дзяў­чы­на ўжо вы­хо­дзіць з яго ха­ты з ча­ма­да­нам, маў­ляў, кі­дае яго.

На­ступ­ная ры­са — не­апраў­да­ныя ра­ман­тызм і дра­ма­тызм. Па­гля­дзі­це, як ге­рой Паў­ла Хар­лан­чу­ка пад­час вы­ба­ру мес­ца ма­гі­лы ка­жа «За­тое тут бач­на, як узы­хо­дзіць сон­ца...». Ці Ве­ра ў па­ку­це ад рас­та­ван­ня з ка­ха­ным хо­дзіць па да­ро­зе, ры­зы­ку­ю­чы тра­піць пад ма­шы­ну...

Для твор­цы ў гэтым вы­пад­ку га­лоў­ным бы­ло — уз­на­віць глян­ца­вы, ста­ран­на ад­рэ­ту­ша­ва­ны свет сва­іх фан­та­зій. У ім усё ідэа­льна спа­лу­ча­ец­ца: лю­дзі «су­стра­ка­юц­ца—улюб­ля­юц­ца—жэ­няц­ца», вы­пад­ко­вас­ці зда­ра­юц­ца на кож­ным кро­ку, пё­ры і дождж пад ру­кой у са­мы зруч­ны мо­мант. Уз­ні­кае пы­тан­не: дзе ў філь­ме жан­ру «псі­ха­ла­гіч­ная дра­ма», улас­на ка­жу­чы, псі­ха­ла­гізм? Яшчэ на ста­дыі вы­твор­час­ці мер­ка­ва­ла­ся, што кі­на­стуж­ка да­сле­дуе ўнут­ра­ны свет жан­чы­ны за пяць­дзя­сят — пра­ект з прэ­тэн­зі­яй. А дзей­ні­чае ге­ра­і­ня да­во­лі прос­та, без па­да­плёк і глы­бін­ных ма­ты­ваў. У 55 га­доў на­рэш­це па­ста­ві­ла па­лю­боў­ні­ку ўль­ты­ма­тум, за­ка­ха­ла­ся ў аген­та бю­ро ры­ту­аль­ных па­слуг, «па­сла­ла» свай­го ка­пі­та­на сло­ва­мі «я больш ця­бе не ка­хаю», рас­ча­ра­ва­ла­ся — у ад­чаі пра­па­на­ва­ла па­жа­ніц­ца даў­ня­му па­клон­ні­ку, ад­мо­ві­ла­ся ад свай­го гран­ды­ёз­на­га пла­на па­ха­ван­ня, прый­шла на мес­ца памятнай су­стрэ­чы з ма­ла­дым аген­там. Пас­ля ча­го — «энд», «хэ­пі».

Не­ка­то­рыя вы­каз­ва­юць не­да­вер, як, маў­ляў, ма­ла­ды аў­тар зды­мае кі­на­кар­ці­ну пра па­чуц­ці 55-га­до­вай жан­чы­ны. У гэ­тым вы­пад­ку та­кі ім­пэт я га­то­вая аба­ра­ніць. Рэ­жы­сёр мае пра­ва з да­па­мо­гай мас­тац­тва да­сле­да­ваць на­ва­коль­ны свет праз свой аса­біс­ты све­та­по­гляд, ін­тэ­лект. На сва­ім жыц­цё­вым во­пы­це да­лё­ка не па­е­дзеш. Але да­ра­валь­ныя та­ко­га кштал­ту ад­но­сі­ны са сва­ім сцэ­на­ры­ем у двух вы­пад­ках. Пер­шы, як ужо ка­за­ла­ся, — да­сле­да­ван­не. Дру­гі — аб­са­лют­ная яму су­праць­лег­ласць, ка­лі ў філь­ме ня­ма ні по­шу­ку, ні ана­лі­зу, ні спро­бы спа­сці­жэн­ня, толь­кі фа­бу­ла, пе­ра­да­дзе­ная ў па­да­гна­ных пад пры­га­жосць кад­рах.

Кар­ці­на «Са­лод­кае раз­ві­тан­не Ве­ры» не вы­клі­кае па­чуц­ця ды­са­нан­су: зняць яе — тое ж са­мае, што пе­ра­ка­заць сяб­ру зда­рэн­не з агуль­ны­мі зна­ё­мы­мі.

Так ства­ра­ла­ся чар­го­вая адзін­ка бе­ла­рус­ка­га кі­но, з якой са­праў­ды хут­ка раз­ві­та­еш­ся, та­му што не ўраж­вае, не ву­чыць, не за­па­мі­на­ец­ца.

Ірэ­на КА­ЦЯ­ЛО­ВІЧ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.