Вы тут

Ёсць патэнцыял для супрацоўніцтва


Ка­рэй­скія дэ­пу­та­ты на­ве­да­лі на­шу кра­і­ну

Учо­ра стар­шы­ня Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў Ула­дзі­мір Анд­рэй­чан­ка су­стрэў­ся з ка­ле­га­мі з Рэс­пуб­лі­кі Ка­рэя. Асаб­лі­вая ўва­га бы­ла на­да­дзе­на ак­ты­ві­за­цыі між­па­ра­менц­ка­га су­пра­цоў­ніц­тва, раз­віц­цю су­мес­ных бе­ла­рус­ка-ка­рэй­скіх ін­вес­ты­цый­ных пра­ек­таў і маг­чы­мас­ці ад­ме­ны віз.

Ві­та­ю­чы дэ­ле­га­цыю, Ула­дзі­мір Анд­рэй­чан­ка пад­крэс­ліў, што за 23 га­ды пас­ля ўста­ля­ван­ня дып­ла­ма­тыч­ных ад­но­сін па­між дзвю­ма кра­і­на­мі зроб­ле­на мно­гае і на­ша кра­і­на на­дае вя­лі­кае зна­чэн­не да­лей­ша­му раз­віц­цю кан­так­таў па ўсіх уза­ем­на ці­ка­вых на­прам­ках. Сён­ня та­ва­ра­зва­рот па­між Бе­ла­рус­сю і Ка­рэ­яй скла­дае ка­ля 230 міль­ё­наў до­ла­раў у год, ад­нак гэ­та ўся­го толь­кі 32-я па­зі­цыя ся­род усіх кра­ін, з які­мі ганд­люе на­ша дзяр­жа­ва.

— Бе­ла­русь га­то­вая зра­біць са­мыя ак­тыў­ныя кро­кі для вы­ва­ду на­шых ад­но­сін на но­вы, больш якас­ны ўзро­вень, — за­явіў Ула­дзі­мір Анд­рэй­чан­ка.

Па­вод­ле слоў стар­шы­ні Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў, у апош­ні час на тэ­ры­то­рыі на­шай          кра­і­ны па­ча­лі рэа­лі­зоў­вац­ца су­мес­ныя з Ка­рэ­яй пра­ек­ты, адзін з іх — у 2014 го­дзе.

— Мы ві­та­ем ад­крыц­цё прад­стаў­ніц­тва ва­ша­га агенц­тва па ін­вес­ты­цы­ях і ганд­лі ў Бе­ла­ру­сі, якое бы­ло ар­га­ні­за­ва­на ў тым лі­ку дзя­ку­ю­чы ак­тыў­най пра­цы ва­ша­га па­соль­ства. Вы­ра­ша­юц­ца і мно­гія ін­шыя пы­тан­ні, на­прык­лад, пра­ве­дзе­ны шэ­раг біз­нес-фо­ру­маў. Але бу­дзем ка­заць шчы­ра: зроб­ле­ная пра­ца па­куль не ад­па­вя­дае ні маг­чы­мас­цям, ні па­тэн­цы­я­лу на­шых дзяр­жаў, — упэў­не­ны Ула­дзі­мір Анд­рэй­чан­ка.

Шын Ге Рун, член ка­мі­тэ­та На­цы­я­наль­най асамб­леі Рэс­пуб­лі­кі Ка­рэя па бюд­жэ­це і фі­нан­сах, кі­раў­нік пар­ла­менц­кай аса­цы­я­цыі сяб­роў­ства Ка­рэя—Бе­ла­русь за­ўва­жыў, што ў абедз­вюх кра­ін шмат агуль­на­га:

— У нас вель­мі па­доб­ны клі­мат, та­му ў Бе­ла­ру­сі я адап­та­ваў­ся вель­мі хут­ка. У на­шай гіс­то­рыі так­са­ма ёсць шмат агуль­на­га: кра­і­ны па­ку­та­ва­лі ад ам­бі­цый буй­ных дзяр­жаў і су­се­дзяў. За­раз яны абедз­ве пе­ра­жы­ва­юць эка­на­міч­ныя цяж­кас­ці і нам не­аб­ход­на вы­ра­шыць, якім чы­нам на­ла­дзіць су­пра­цоў­ніц­тва ў да­лей­шым, каб вый­сці з ця­пе­раш­ня­га эка­на­міч­на­га кры­зі­су.

Га­во­ра­чы пра перс­пек­ты­вы су­пра­цоў­ніц­тва Ка­рэі і Бе­ла­ру­сі, кі­раў­нік ка­рэй­скай дэ­ле­га­цыі пад­крэс­ліў, што пра­ек­таў, якія мо­жна рэа­лі­за­ваць, вель­мі шмат:

— На­прык­лад, у Бе­ла­ру­сі ёсць пе­ра­ва­гі ў сфе­ры сель­скай гас­па­дар­кі, ма­шы­на­бу­да­ван­ня, наф­та­пе­ра­пра­цоў­кі, хі­міч­най пра­мыс­ло­вас­ці. Мы змо­жам з ва­шай кра­і­най ума­ца­ваць су­пра­цоў­ніц­тва ў гэ­тых сфе­рах і пра­цяг­нем рас­пра­цоў­ку но­вых пра­ек­таў для да­лей­ша­га ўза­е­ма­дзе­ян­ня.

Яшчэ ад­ным пы­тан­нем, якое аб­мяр­коў­ва­ла­ся пад­час су­стрэ­чы, бы­ла двух­ба­ко­вая ад­ме­на віз. На­га­да­ем, за­раз абедз­ве кра­і­ны пры­мя­ня­юць ві­за­вы рэ­жым на ўза­ем­най асно­ве для гра­ма­дзян, што пры­яз­джа­юць у дру­гую кра­і­ну па агуль­на­гра­ма­дзян­скім паш­пар­це.

— На­конт за­клю­чэн­ня па­гад­нен­ня аб бяз­ві­за­вым рэ­жы­ме: абод­ва ба­кі дбай­на вы­ву­ча­юць маг­чы­масць ад­ме­ны віз, — па­ве­да­міў Шын Ге Рун. — Праз Па­соль­ства Рэс­пуб­лі­кі Ка­рэя мы пра­цяг­ва­ем збі­раць не­аб­ход­ную ін­фар­ма­цыю. У аў­то­рак на су­стрэ­чы з бе­ла­рус­кі­мі ка­ле­га­мі мы аб­мяр­коў­ва­лі гэ­ту тэ­му і ўпэў­ні­лі­ся ў не­аб­ход­нас­ці пад­пі­саць гэ­тае па­гад­нен­не. У Ка­рэі я пра­цяг­ну пра­цу ў гэ­тым ­кі­рун­ку.

Ак­са­на Ня­хай­чык, на­мес­нік стар­шы­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў па пра­вах ча­ла­ве­ка, на­цы­я­наль­ных ад­но­сі­нах і срод­ках ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, кі­раў­нік ра­бо­чай гру­пы па су­пра­цоў­ніц­тве з пар­ла­мен­там Рэс­пуб­лі­кі Ка­рэя, ад­зна­чы­ла, што ўза­е­ма­дзе­ян­не па­між кра­і­на­мі ак­тыў­на раз­ві­ва­ец­ца ў роз­ных сфе­рах:

— У нас ёсць вель­мі шмат ці­ка­вых за­ду­мак, але ў пер­шую чар­гу ха­це­ла­ся б сфар­мі­ра­ваць між­пар­ла­менц­кае па­гад­нен­не, якое бу­дзе пра­ду­гледж­ваць шэ­раг ме­ра­пры­ем­стваў. Уліч­ва­ю­чы, што нас раз­дзя­ляе больш чым 8 ты­сяч кі­ла­мет­раў, вес­ці гу­тар­ку пра час­тыя кан­так­ты не пры­хо­дзіц­ца. Тым не менш кож­ны та­кі ві­зіт трэ­ба вы­ка­рыс­тоў­ваць з мак­сі­маль­най ка­рыс­цю.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.