Вы тут

На ўліку — кожны пянёк


Па іні­цы­я­ты­ве Дзяр­жаў­най ін­спек­цыі ахо­вы жы­вёль­на­га і рас­лін­на­га све­ту пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у кра­і­не мо­жа быць уве­дзе­на сіс­тэ­ма элект­рон­на­га ўлі­ку і пе­ра­соў­ван­ня на­рых­та­ва­най ле­са­пра­дук­цыі, якая доб­ра за­рэ­ка­мен­да­ва­ла ся­бе ў Эс­то­ніі.

— Яна да­зва­ляе кант­ра­ля­ваць за­кон­насць вы­сеч­кі драў­ні­ны, ахоў­вае ад не­ле­галь­ных вы­се­чак, — па­тлу­ма­чы­ла прэс-сак­ра­тар Дзярж­ін­спек­цыі Воль­га Гра­мо­віч. — Звест­кі аб ле­са­на­са­джэн­нях і пры­зна­чэн­ні ў іх роз­ных ві­даў вы­се­чак за­но­сяц­ца ў адзі­ную ба­зу, не­па­срэд­на на ле­са­се­цы афарм­ля­ец­ца элект­рон­ная на­клад­ная. Пе­ра­соў­ван­не ляс­ных рэ­сур­саў па-за рэг­ла­мен­там бу­дзе рас­цэнь­вац­ца як кра­дзеж.

Праб­ле­ма не­на­леж­на­га афарм­лен­ня су­пра­ва­джаль­ных да­ку­мен­таў, а так­са­ма вы­ва­зу драў­ні­ны зу­сім без да­ку­мен­таў на сён­ня вель­мі ак­ту­аль­ная для Бе­ла­ру­сі. Не­дас­ка­на­ласць ця­пе­раш­няй сіс­тэ­мы ўлі­ку ро­біць маг­чы­мым іс­на­ван­не це­ня­во­га рын­ку яе рэа­лі­за­цыі. Ле­тась дзярж­ін­спек­та­ры вы­яві­лі 656 фак­таў транс­пар­та­ван­ня драў­ні­ны з па­ру­шэн­ня­мі вы­зна­ча­на­га па­рад­ку, яе агуль­ны аб'­ём склаў 6,8 ты­ся­чы ку­біч­ных мет­раў. У той жа час во­пыт Эс­то­ніі па­каз­вае: пас­ля ўка­ра­нен­ня сіс­тэ­мы элект­рон­на­га ўлі­ку коль­касць не­ле­галь­ных вы­се­чак і аб'­ём ле­са­пра­дук­цыі, што вы­во­зі­ла­ся, зні­зі­лі­ся да мі­ні­му­му.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».