Вы тут

Сядзенні з электрычкі — у акно...


За ху­лі­ган­ства ў пры­га­рад­ным элект­ра­цяг­ні­ку су­пра­цоў­ні­кі мі­лі­цыі Мінск­ага ад­дзе­ла ўнут­ра­ных спраў на транс­пар­це за­тры­ма­лі двух ма­ла­дых лю­дзей. Хлоп­цы па­вы­кід­ва­лі ў акно элект­рыч­кі... ся­дзен­ні.

Вя­до­ма, та­кое маг­ло зда­рыц­ца толь­кі з людзь­мі на­пад­піт­ку. Пад­час па­езд­кі ў элект­ра­цяг­ні­ку па марш­ру­це Мінск — Стоўб­цы та­ва­ры­шам, якія «за­кла­лі за каў­нер», чымсь­ці не спа­да­ба­лі­ся мес­цы для ся­дзен­ня. Пры­чым на­столь­кі, што яны не пры­ду­ма­лі ні­чо­га леп­ша­га, як па­ча­лі вы­ры­ваць з ма­ца­ван­няў мяк­кія част­кі кан­струк­цый і вы­кід­ваць іх у акно. Та­кім чы­нам яны па­шко­дзі­лі больш за 20 па­са­жыр­скіх ся­дзен­няў. На­не­се­ная шко­да агу­лам скла­ла 15 міль­ё­наў руб­лёў. Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі ГУ­УС Мін­гар­вы­кан­ка­ма, адзін з за­тры­ма­ных — 19-га­до­вы бес­пра­цоў­ны жы­хар Мінск­ага ра­ё­на, які ра­ней ўжо быў су­дзі­мы за кра­дзя­жы. Дру­гі — 21-га­до­вы — пра­цуе сле­са­рам на ад­ным з прад­пры­ем­стваў у Дзяр­жын­ску. Ма­ла­дыя лю­дзі па­тлу­ма­чы­лі свае па­во­дзі­ны ал­ка­голь­ным ап'я­нен­нем.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».