Вы тут

Грошы кліентаў турфірмы папаўнялі кішэню яе менеджара


У да­чы­нен­ні да 29‑га­до­ва­га ме­не­джа­ра ста­ліч­най тур­фір­мы, які зай­маў­ся про­да­жам за­меж­ных ту­раў, за­ве­дзе­на кры­мі­наль­ная спра­ва. Яго па­да­зра­юць у пры­сва­ен­ні гро­шай клі­ен­таў. Мяр­ку­ец­ца, што га­вор­ка мо­жа іс­ці пра 120 міль­ё­наў руб­лёў.

Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі Цэнт­раль­на­га РУ­УС г. Мін­ска, ма­ла­ды ча­ла­век у кан­цы 2013 го­да пры­ехаў у Бе­ла­русь з Уз­бе­кі­ста­на, ажа­ніў­ся, атры­маў від на жы­хар­ства. У ліс­та­па­дзе мі­ну­ла­га го­да ён улад­ка­ваў­ся ў ту­рыс­тыч­ную фір­му ме­не­джа­рам па про­да­жы ту­раў за мя­жу. Ві­даць, спа­сці­га­ю­чы сут­насць спра­вы, ма­ла­ды ча­ла­век і пры­ду­маў схе­му хут­ка­га ўлас­на­га ўзба­га­чэн­ня. Ён стаў браць пе­рад­апла­ту, а ў не­ка­то­рых вы­па­д-
ках — і поў­ны кошт ту­ра. Пры гэ­тым за­клю­чаў з клі­ен­та­мі да­га­во­ры, але фак­тыч­на ар­га­ні­за­цыяй па­да­рож­жаў не зай­маў­ся. Прос­та за­бі­раў гро­шы і тра­ціў іх на свае па­трэ­бы. На­прык­лад, су­жэн­цы, якія вы­ра­шы­лі з'ез­дзіць у Тай­ланд, пе­рад­алі ме­не­джа­ру больш за 26 міль­ё­наў руб­лёў. На прось­бу вы­даць чэк па­чу­лі, што за­клю­ча­ны да­га­вор і з'яў­ля­ец­ца па­цвяр­джэн­нем апла­ты. Су­жэн­цы па­ве­ры­лі і па­ча­лі ча­каць ча­су вы­ле­ту… Та­кім жа чы­нам ін­шыя клі­ен­ты ча­ка­лі свае «ту­ры» ў Іар­да­нію, на Гаа, у Еў­ро­пу.

Кі­раў­ніц­тва фір­мы па­ча­ло па­да­зра­ваць неш­та ня­доб­рае, ка­лі вы­яві­лі­ся не­каль­кі за­клю­ча­ных да­га­во­раў, па якіх не бы­ла ўне­се­на пе­рад­апла­та. Але ма­ла­ды ча­ла­век па­тлу­ма­чыў, што клі­ен­ты не змаг­лі ўнес­ці гро­шы, але абя­ца­лі зра­біць гэ­та паз­ней. Ад­нак за­каз­чы­кі ту­раў га­ва­ры­лі зу­сім ін­шае… Пас­ля гэ­та­га ме­не­джар пе­ра­стаў вы­хо­дзіць на пра­цу і ад­каз­ваць на тэ­ле­фон­ныя зван­кі. Кі­раў­ніц­тва фір­мы звяр­ну­ла­ся ў мі­лі­цыю. Ту­ды ж па­да­лі ад­па­вед­ныя за­явы і дзе­вяць пад­ма­ну­тых клі­ен­таў. Агу­лам яны ад­да­лі ма­ла­до­му ча­ла­ве­ку больш за 120 міль­ё­наў руб­лёў. За­ве­дзе­на кры­мі­наль­ная спра­ва. Па­да­зра­ва­ны па­чаў па­кры­ваць на­не­се­ную пад­ма­ну­тым клі­ен­там шко­ду і ўжо вяр­нуў гро­шы тра­ім з іх.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.