Вы тут

Як проста стаць чараўніком


Усе без вы­клю­чэн­ня вуч­ні, на­ват тыя, якім хі­мія ані­як не да­ец­ца і якія яе на слых на­ват не пе­ра­но­сяць, лю­бяць на­зі­раць хі­міч­ныя дэ­ман­стра­цыі. Ды і як жа іх не лю­біць!

Вось, на­прык­лад, га­рэн­не маг­нію. З вы­гля­ду ме­тал як ме­тал, а пад­па­ліш — га­рыць асляп­ляль­ным по­лы­мем.

Яшчэ ім вель­мі па­да­ба­ец­ца бур­ная рэ­ак­цыя на­трыю з ва­дой. Бе­гае па ва­дзе ма­лень­кі се­раб­рыс­ты «ка­ла­бо­чак» і аж ус­пых­вае час ад ча­су. Бе­гае і зні­кае па­сту­по­ва... а по­тым знік­не зу­сім...

Гля­дзяць на мя­не вуч­ні, во­чы га­раць.

— Ге­надзь Пят­ро­віч, а дзе мож­на маг­нію да­стаць? А дзе на­трый пра­да­ец­ца?

— На­вош­та вам яны? — пы­та­ю­ся.

Пы­тан­не маё чыс­та ры­та­рыч­нае. І так зра­зу­ме­ла.

— Дык дзе іх мож­на ку­піць?

— Ні­дзе! — рас­ча­роў­ваю я юных пі­ра­тэх­ні­каў. — Не пра­да­юц­ца яны.

— Шка­да! А то б мы з іх...

— Вось та­му і не пра­да­юц­ца!

Яшчэ вель­мі па­да­ба­ец­ца дзе­цям, ка­лі рас­твор рап­там змя­няе ко­лер. Быў бяс­ко­лер­ны і рап­там, уяў­ля­е­це, ма­лі­на­вы! А по­тым з ма­лі­на­ва­га — зноў бяс­ко­лер­ны!

— Ге­надзь Пят­ро­віч, дык вы, аказ­ва­ец­ца, кры­ху ча­раў­нік!

Дро­бязь, а пры­ем­на.

Сяб­роў­кі

Дзве дзяў­чын­кі-сяб­роў­кі. Сяб­ру­юць, зда­ец­ца, з са­ма­га пер­ша­га кла­са, заў­сё­ды ся­дзяць ра­зам. Абедз­ве ву­чац­ца на «вы­дат­на» і знач­на лепш за ін­шых дзя­цей у кла­се. І кры­ху спа­бор­ні­ча­юць па­між са­бой за пер­шае мес­ца ў кла­се.

На жаль, ад­ной з іх дак­лад­ныя на­ву­кі (ма­тэ­ма­ты­ка, хі­мія...) да­юц­ца на­мно­га ляг­чэй, чым сяб­роў­цы. Але тую вы­ру­ча­юць над­звы­чай­ная ста­ран­насць і ўсед­лі­васць. До­ма (я ве­даю) яна зай­ма­ец­ца ўро­ка­мі да са­май поз­няй но­чы і та­му час­та ад­каз­вае на­ват лепш за сваю та­ле­на­ві­тую сяб­роў­ку.

Ма­ла хто зда­гад­ва­ец­ца, ча­го ёй гэ­та каш­туе...

Чыя праў­да?

Вуч­ні ма­лод­шых кла­саў вель­мі лю­бяць з кож­най дро­бяз­зю да на­стаў­ні­ка бе­гаць. Асаб­лі­ва адзін на ад­на­го скар­дзіц­ца аль­бо па­клёп­ні­чаць. По­тым, з уз­рос­там, гэ­та пра­хо­дзіць. Не ва ўсіх, праў­да...

— Ты ча­му, Ва­ся, учо­ра ў шко­ле не быў? — пы­та­ю­ся ў хлоп­чы­ка.

— Ка­роў па­свіў, — ад­каз­вае той. — Учо­ра на­ша чар­га бы­ла.

Што ж, гэ­та да­во­лі важ­кая пры­чы­на. Ка­роў па­свяць па чар­зе... без дзя­цей тут ні­як не абы­сці­ся. І як тут ні пра­водзь гу­тар­кі з баць­ка­мі — гэ­та бы­ло, ёсць і бу­дзе. Па­куль бу­дуць ка­ро­вы ў вёс­ках...

— Ды ма­ніць ён усё! — не вы­трым­лі­вае дзяў­чын­ка з су­сед­няй пар­ты. — Іх чар­га аж пас­ля на­шай! А ён, пэў­на, зноў на ры­бал­ку бе­гаў!

— Я ка­роў па­свіў! — упар­та ста­іць на сва­ім хлоп­чык. — А чар­гу мы прос­та за­мя­ні­лі!

Ка­му ве­рыць?

Гэ­ты хлоп­чык, Ва­сіль, і са­праў­ды ры­бак заў­зя­ты. І зма­ніць мо­жа вель­мі лёг­ка, не пер­шы раз ужо з гэ­тым су­ты­ка­ю­ся... Так што, хут­чэй за ўсё, дзяў­чын­ка-су­сед­ка мае ра­цыю: не па­свіў Ва­ся ані­я­кіх ка­роў, а ўро­кі пра­гу­ляў...

Але ж не па­да­ба­ец­ца мне, ка­лі вуч­ні адзін на ад­на­го да­но­сяць! Ня­хай на­ват і з са­мы­мі доб­ры­мі на­ме­ра­мі...

А не­ка­то­рыя на­стаў­ні­кі, ве­даю, тое на­ват за­ах­воч­ва­юць...

З та­кі­мі ру­ка­мі
не пра­пад­зе

Сам я ў тэх­ні­цы — не вель­мі. Ка­лі не ска­заць гор­ша­га. На­ват з ве­ла­сі­пе­дам. Ка­ме­ру па­мя­няць ці там, на­прык­лад, лан­цуг пад­цяг­нуць — з гэ­тым я яшчэ спраў­лю­ся. А вось што-не­будзь больш скла­да­нае...

Еду на ве­ла­сі­пе­дзе ў шко­лу. І вось ужо пе­рад са­май шко­лай па­ча­лі ў мя­не пе­да­лі пра­круч­вац­ца, ка­лі ледзь мац­ней на­ціс­ну. Ды яшчэ з ней­кім здзек­лі­вым шчоў­кан­нем. Ды так, што ехаць не­маг­чы­ма.

Ні­чо­га не зро­біш. Злез, вя­ду свай­го двух­ко­ла­ва­га сяб­ра. Па­ды­хо­дзіць Ан­тон, ву­чань дзя­вя­та­га кла­са.

— Што зда­ры­ла­ся, Ге­надзь Пят­ро­віч?

Тлу­ма­чу яму, у чым бя­да. По­тым стаў­лю ве­ла­сі­пед ка­ля сця­ны і ў шко­лу хут­чэй. Да за­ня­ткаў яшчэ больш за паў­га­дзі­ны, але сён­ня я дзя­жур­ны па шко­ле. Трэ­ба за па­рад­кам гля­дзець, а я і так ледзь не спаз­ніў­ся праз ве­ла­сі­пед. Дзя­жу­ру, а пра яго ста­ра­юся і не ду­маць на­ват: пра тое, як да­моў на ім ехаць да­вя­дзец­ца...

Але хві­лін праз пят­нац­цаць, не бо­лей, за­хо­дзіць Ан­тон, ру­кі ней­кай ану­чы­най вы­ці­рае.

— Усё, — ка­жа, — Ге­надзь Пят­ро­віч. Па­ра­дак. Больш шчоў­каць не бу­дзе.

Не па­ве­рыў я. Вый­шаў, сеў, пра­ехаў кры­ху...

Са­праў­ды. І не шчоў­кае, і не пра­круч­вае.

— Што ты там зра­біў? — пы­та­ю­ся.

— Ды ні­чо­га асаб­лі­ва­га. «Ву­сі­кі» кры­ху па­да­гнуў.

Цём­ны лес для мя­не — гэ­тыя «ву­сі­кі». А Ан­тон... ды ён ужо ма­та­цык­лы ра­ман­туе. Сам са­бе «Яву» са­браў з двух ня­спраў­ных, па вёс­цы на ёй га­няе.

А ў хі­міі не раз­бі­ра­ец­ца зу­сім. І ў бія­ло­гіі так­са­ма.

Але, зда­ец­ца мне, з та­кі­мі ру­ка­мі хло­пец не пра­пад­зе. На­ват без ма­іх прад­ме­таў.

Ка­лі толь­кі не са­п'ец­ца...

Ге­надзь АЎЛАСЕНКА

 

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.

Здароўе

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

«Апрацоўваць гародніну і садавіну сродкам для мыцця посуду нельга».

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».