Вы тут

Найлепшую марку вызначаем разам!


Рэс­пуб­лі­кан­скае ўні­тар­нае прад­пры­ем­ства паш­то­вай су­вя­зі «Бел­пош­та», як заў­сё­ды ка­ле­гі­яль­на, пла­нуе вы­зна­чыць най­леп­шую мар­ку 2014 го­да.

Для та­го, каб стаць свай­го ро­ду экс­пер­там, чле­нам жу­ры, пра­па­ну­юц­ца два спо­са­бы. Пер­шы з іх — на­ве­даць раз­дзел «Фі­ла­тэ­лія» на сай­це прад­пры­ем­ства (www.belpost.by), ска­чаць бланк ан­ке­ты і, на­зваў­шы ў ёй ну­ма­ры най­леп­шай паш­то­вай мар­кі аль­бо паш­то­ва­га бло­ка, вы­слаць на элект­рон­ны ад­рас: zavadskaya@belpost.by. Дру­гі спо­саб — на­ве­даць лю­бое ад­дзя­лен­не паш­то­вай су­вя­зі на­шай кра­і­ны, азна­ё­міц­ца з умо­ва­мі кон­кур­су, за­поў­ніць пра­па­на­ва­ную ан­ке­ту і з па­зна­кай «Кон­курс» на­кі­ра­ваць яе (у кан­вер­це) на ад­рас вы­да­вец­ка­га цэнт­ра «Мар­ка» РУП «Бел­пош­та»: пр. Не­за­леж­нас­ці, 10, 220050, г. Мінск.

Ся­род усіх удзель­ні­каў апы­тан­ня, якія з 16 лю­та­га да 18 са­ка­ві­ка да­шлюць ліс­ты з пра­віль­на за­поў­не­ны­мі ан­ке­та­мі, бу­дуць ра­зы­гра­ны пры­зы — на­бо­ры фі­ла­тэ­ліс­тыч­най пра­дук­цыі.

На­га­да­ем, што ў Бе­ла­ру­сі кон­курс на най­леп­шую паш­то­вую мар­ку го­да тра­ды­цый­ны. Ле­тась пе­ра­мо­гу ў ім атры­маў паш­то­вы блок «1025-год­дзе Хры­шчэн­ня Ру­сі» (мас­тац­кае афарм­лен­не Іва­на Лу­кі­на).

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».