Вы тут

Цацкі і забавы савецкага дзяцінства


Дня­мі ка­ля кра­мы ў чар­го­вы раз на­зі­раў, як дзі­ця лі­та­раль­на за­хо­дзі­ла­ся ў пла­чы, па­тра­бу­ю­чы ад баць­коў ма­шын­ку. «У ця­бе іх до­ма — без­ліч», — мар­на спра­ба­ва­лі су­па­ко­іць тыя хлоп­чы­ка… Час­та чую і на­зі­раю, якія га­джэ­ты па­тра­бу­юць і атрым­лі­ва­юць ад да­рос­лых ця­пе­раш­нія дзе­ці. А по­тым малыя  не мо­гуць ада­рвац­ца ад іх эк­ра­наў.

31-14

…А ў ма­ім дзя­цін­стве боль­шасць ца­цак бы­лі драў­ля­ны­мі. Больш за тое — са­ма­роб­ны­мі. А яшчэ мы гу­ля­лі на гро­шы. У пэў­ным уз­рос­це ў кож­на­га з ву­ліч­най кам­па­ніі ў кі­шэ­нях ля­жа­лі на­па­чат­ку на­жы і «пу­га­чы», а по­тым — ка­ло­да карт…

Мо­да на гуль­ню на гро­шы — «у ка­пей­кі» — уз­нік­ла, ка­лі ву­чыў­ся, ма­быць, кла­се ў пя­тым-шос­тым. Сут­насць яе вель­мі прос­тая. На пе­ра­мен­цы не­дзе ў ці­хім мес­цы на ку­кіш­ках збі­ра­лі­ся ах­вот­ныя хлап­чу­кі. У за­ціс­ну­тым ку­ла­ку трэ­ба бы­ло вы­ста­віць сваю «стаў­ку». Звы­чай­на гэ­та бы­лі ма­не­ты па 1, 2, 3, 5, ра­дзей па 10, 15 і 20 ка­пе­ек. 50‑ка­пе­еч­ны­мі амаль ні­ко­лі ні­хто не гу­ляў, тым больш ме­та­ліч­ны­мі руб­ля­мі. Як пра­ві­ла, пе­ра­ва­жа­лі жоў­тыя ме­дзя­кі — су­ма не­вя­лі­кая, а ма­не­так маг­ло быць шмат. А чым іх больш, тым ці­ка­вей. У ка­го су­ма бы­ла най­боль­шай, той па­чы­наў гуль­ню. Усе ма­нет­кі пры­сут­ных ён збі­раў у пры­гар­шчы, трос іх, а по­тым кам­пакт­на кі­даў на пад­ло­гу. Дзі-н‑нь… Бы­ла да­мо­ва на­конт «ар­ла» і «рэш­кі». На­прык­лад, іг­рок ад­ра­зу за­бі­раў са­бе ўсе ма­не­ты, якія ля­жа­лі «ар­лом» уверх, і меў пра­ва на пер­шы ход. Лю­бой ін­шай ма­не­тай з куч­кі трэ­ба бы­ло ўда­рыць па ас­тат­ніх, каб ад­на (ці як ма­га больш), пад­ско­чыў­шы, пе­ра­вяр­ну­ла­ся з «рэш­кі» на «ар­ла». Ка­лі гэ­та­га не ад­бы­ва­ла­ся, пра­ва хо­ду ад­да­ва­лі ін­ша­му. Але спрак­ты­ка­ва­ныя, па­чаў­шы гуль­ню, маг­лі скон­чыць яе з пер­ша­га хо­ду…

Трэ­ба ска­заць, што на­стаў­ні­кам та­кая на­ша за­ба­ва не па­да­ба­ла­ся ка­тэ­га­рыч­на і ах­вот­ных згу­ляць «у ка­пей­кі» пе­ры­я­дыч­на «га­ня­лі» і ўшчу­ва­лі. Ха­ця ў гуль­ні бы­ло больш аза­рту, чым ма­тэ­ры­яль­на­га склад­ні­ка. Коль­кі ў та­га­час­ных школь­ні­каў маг­ло быць кі­шэн­ных гро­шай?

…Ха­ця б адзін сці­зо­рык меў кож­ны па­ва­жа­ю­чы ся­бе хлап­чук. Ка­лі нех­та за­бы­ваў­ся но­жык до­ма, яму маг­лі па­зы­чыць, але гэ­та не вель­мі ві­та­ла­ся. Па-пер­шае, сці­зо­ры­кі ме­лі ўты­лі­тар­нае зна­чэн­не: на ры­бал­цы ад­рэ­заць з лёс­кі зла­ма­ны кру­чок, вы­ра­заць якую свіс­туль­ку. Па-дру­гое, бы­ла та­кая за­хап­ляль­ная гуль­ня, якая так і на­зы­ва­ла­ся — «но­жы­кі». Гэ­та ка­лі той са­мы но­жык трэ­ба бы­ло ад­мыс­ло­вым чы­нам ува­ткнуць ля­зом у зям­лю: з ка­ле­на, з ку­ла­коў, з абедз­вюх ба­коў да­ло­няў, з кож­на­га паль­ца рук, з лок­цяў, з пля­ча і, на­рэш­це, ад іл­ба. Пад лі­пай, дзе мы пра­седж­ва­лі за гэ­тай не­муд­ра­ге­ліс­тай гуль­нёй, не­ўза­ба­ве ўтва­ры­ла­ся доб­рая ям­ка, зям­ля ў якой ад бяс­кон­ца­га кі­дан­ня на­жоў бы­ла мяк­кая як пух. Што толь­кі шко­дзі­ла: руч­ка пе­ра­веш­ва­ла ля­зо, сці­зо­рык па­даў, ход ад­да­ваў­ся ін­ша­му. Але і тут так на­лаў­чы­лі­ся, што вель­мі час­та гуль­ня іш­ла, як той ка­заў, у ад­ны ва­ро­ты.

Больш сур'­ёз­най і не та­кой бяс­печ­най за­ба­вай бы­лі «пу­га­чы», з якіх «стра­ля­лі» пры да­па­мо­зе сер­кі ад за­па­лак. «Пу­гач» — гэ­та не­вя­лі­кі ка­ва­лак ме­та­ліч­най труб­кі ад па­ліў­най сіс­тэ­мы аў­та­тэх­ні­кі. Га­лоў­нае, каб яна бы­ла без шва, інакш «зброю» маг­ло ра­за­рваць у ру­ках. Адзін ка­нец труб­кі сплюшч­ва­лі і за­гі­на­лі пад вуг­лом 90 гра­ду­саў. По­тым бра­лі звы­чай­ны цвік, верх­нюю част­ку з плеш­кай так­са­ма згі­на­лі на 90 гра­ду­саў і гэ­ты «ба­ёк» устаў­ля­лі ў труб­ку. На за­гну­тыя сплю­шча­ны ка­нец труб­кі і цвік на­кід­ва­лі шы­ро­кае каль­цо гу­мы, ад­рэ­за­най ад ста­рой ве­ла­сі­пед­най ка­ме­ры. Дзе­ля бяс­пе­кі труб­ку аб­мот­ва­лі тоў­стым сло­ем іза­ля­цый­най стуж­кі і — мож­на бы­ло пра­во­дзіць «пры­стрэл­ку». Доб­ра на­ла­джа­ны «пу­гач» ад ад­ной за­пал­кі моц­на ба­ба­хаў на ўсё на­ва­кол­ле. Толь­кі шы­зы дым ста­яў на ву­лі­цы. Яшчэ больш яго бы­ло ад «ды­ма­вух» з плас­ты­ка­вых лі­не­ек, але на ву­лі­цы мы іх амаль не па­лі­лі. Вы­бух-па­ке­ты — вось гэ­та ін­шая спра­ва! Га­лоў­ным бы­ло да­стаць маг­ній і мар­ган­цоў­ку. За­тое по­тым якая ка­на­на­да ста­я­ла! Яшчэ каш­тоў­ным зда­быт­кам быў кар­бід. З не­шмат­лі­кіх та­ды ста­рых ме­та­ліч­ных фла­ко­наў ад ла­ку ці дэ­за­да­ран­ту ра­бі­лі не­вя­лі­кія «мар­цір­кі». Быў і больш прос­ты ва­ры­янт — кі­нуць вы­ка­ры­ста­ныя фла­ко­ны ў вог­ні­шча…

Гуль­ні, як я ця­пер ра­зу­мею, ча­сам бы­лі да­во­лі жорст­кія, ха­ця на той мо­мант мы іх та­кі­мі не ўспры­ма­лі. Прос­та за­баў­ля­лі­ся — і ўсё. На­прык­лад, адзін час за­ха­пі­лі­ся вы­ра­бам ра­га­так і на­ват ад­мыс­ло­вых піс­та­ле­таў са стрэль­ба­мі, якія стра­ля­лі «пра­бой­чы­ка­мі» — не­вя­лі­кі­мі ка­ва­лач­ка­мі на­се­ча­на­га алю­мі­ні­е­ва­га дро­ту, са­гну­ты­мі пад вост­рым вуг­лом па­па­лам. Вы­ка­рыс­тоў­ва­лі ай­чын­ную гум­ку для ма­дэ­ля­ван­ня («квад­рат­ную»), але са­май «кру­той» і даў­га­веч­най лі­чы­ла­ся ім­парт­ная («круг­лая»). Кам­па­ні­яй на­ся­ка­лі га­ру дро­ту, по­тым гну­лі яго — таў­клі ма­ла­тка­мі і, на­біў­шы «пра­бой­чы­ка­мі» кі­шэ­ні, іш­лі «ва­я­ваць» па­між са­бой. Як адзін ад­на­му во­чы не па­вы­бі­ва­лі, да­гэ­туль здзіў­ля­ю­ся…

А як мы на­тхнё­на «рэ­за­лі­ся» ў кар­ты на ра­гу ву­лі­цы і за­вул­ка на на­шай лаўцы,  якую ж са­мі кам­па­ні­яй і зра­бі­лі! У звы­чай­на­га пад­кід­но­га «дур­ня». Адзін на адзін, два на два, тры на тры. Да­рэ­чы, да­рос­лыя — і баць­кі, і мі­на­кі — на наш за­ня­так гля­дзе­лі па­блаж­лі­ва, а ў шко­лу мы кар­ты не на­сі­лі. Як і са сці­зо­ры­кам, ка­ло­ду трэ­ба бы­ло аба­вяз­ко­ва мець сваю. І не вя­лі­кіх, а ма­лень­кіх па па­ме­ры карт, па­жа­да­на — яшчэ і доб­ра рас­пляс­ка­ных ад шмат­лі­кіх пар­тый. Та­кі­мі ад­ра­зу па­га­джа­лі­ся гу­ляць усе — яны не сліз­га­це­лі на ад­па­лі­ра­ва­най на­шы­мі шта­на­мі лаў­цы.

Хтось­ці мо­жа ска­заць, што атрым­лі­ва­ец­ца ней­кі су­цэль­ны воб­раз заў­зя­тых ву­ліч­ных ху­лі­га­наў. На­са­мрэч, боль­шасць з нас бы­ла звы­чай­ны­мі ак­цяб­ра­та­мі, по­тым пі­я­не­ра­мі, кам­са­моль­ца­мі. У шко­ле мы бы­лі та­кі­мі. А на ву­лі­цы — не­каль­кі ін­шы­мі. Тут і пер­шыя спро­бы ку­рыць, і вы­лаз­кі ў чу­жыя са­ды па яб­лы­кі і віш­ні.

…Ка­лі ча­сам хо­чуць не­ка­га «за­ча­піць» у спрэч­цы, мож­на па­чуць фра­зу кштал­ту «што тут га­ва­рыць, у яго ж у дзя­цін­стве бы­лі драў­ля­ныя цац­кі». У тым сэн­се, што апа­нент не­ча­га не­да­атры­маў, штось­ці пра­пус­ціў. Аса­біс­та мя­не та­кія сло­вы не крыў­дзяць, бо ў ма­ім дзя­цін­стве са­праў­ды бы­ло шмат драў­ля­ных ца­цак. І ўспа­мі­ны пра іх — ад­ны з са­мых пры­ем­ных.

…Не па­ду­май­це, у нас, вяс­ко­вай дзят­вы, ха­па­ла ца­цак і з кра­мы. Мо­жа, баць­кі куп­ля­лі нам іх і не ў та­кой коль­кас­ці, як ця­пе­раш­нім дзе­цям, але аб­дзе­ле­ны­мі мы дак­лад­на не бы­лі. І ма­шын­кі, і аў­та­ма­ты з піс­та­ле­та­мі — усё ме­ла­ся. І з пласт­ма­сы, і з жа­ле­за, і прос­тыя, і за­вад­ныя. Але драў­ля­ныя цац­кі зай­ма­лі асаб­лі­вае мес­ца. Бы­лі ся­род іх і куп­ле­ныя, але рас­ка­жу пра тыя, што мы ра­бі­лі сва­і­мі ру­ка­мі. Для вяс­ко­вай дзят­вы гэ­ты бы­ло цал­кам нар­маль­най з'я­вай. Па­трэб­ны бы­лі толь­кі на­жоў­ка, ся­кер­ка, ма­ла­ток, ста­мес­ка ды ціс­кі, якія заў­сё­ды мож­на бы­ло «па­зы­чыць» з баць­коў­скіх ін­стру­мен­таў.

Без­умоў­на, са­мы­мі па­пу­ляр­ны­мі цац­ка­мі ў нас бы­лі роз­на­га кштал­ту стрэль­бы. Пры­чым, гэ­та бы­ла не аб­стракт­ная «зброя». Мы дак­лад­на ве­да­лі, чым ад­роз­ні­ва­ец­ца він­тоў­ка ад ка­ра­бі­на, піс­та­лет ад рэ­валь­ве­ра, коль­кі па­тро­наў бы­вае ў ма­га­зі­не ці абой­ме. Ад­куль? Мы яшчэ і чы­та­лі шмат. Не­як я вы­ра­заў з ад­шка­да­ва­най баць­кам дош­кі ППШ амаль у на­ту­раль­ную ве­лі­чы­ню — «аў­та­мат» толь­кі кры­ху боль­шым за ары­гі­нал атры­маў­ся. А сяб­ра зноў жа амаль у на­ту­раль­ную ве­лі­чы­ню са­ма­стой­на вы­ра­заў і па­фар­ба­ваў у чор­ны ко­лер ня­мец­кі «шмай­сер». І мы імі… аб­мя­ня­лі­ся. А ад­ной­чы я зра­біў з бя­ро­за­вай цур­кі «про­ці­тан­ка­вую гра­на­ту» і пад­час «бою» кі­нуў яе на скры­жа­ван­не. «Усё, мы пе­ра­маг­лі!» — «З ча­го б гэ­та?» — спы­та­лі­ся «пра­ціў­ні­кі». Да­вёў ім, што та­ко­га ма­гут­на­га «бо­еп­ры­па­су» мы яшчэ не вы­ка­рыс­тоў­ва­лі. Па­чу­хаў­шы па­ты­лі­цы, усе па­га­дзі­лі­ся з гэ­тым ар­гу­мен­там.

Аб­са­лют­на кож­ны ў ма­ім дзя­цін­стве хлоп­чык умеў вы­ра­заць лоб­зі­кам, вы­паль­ваць. Пры­чым, зай­ма­лі­ся гэ­тым не толь­кі ў шко­ле на ўро­ках пра­цы, але і до­ма, бо, як пра­ві­ла, баць­кі на­бы­ва­лі ўвесь па­трэб­ны рыш­ту­нак ці ін­стру­мен­ты. У стар­шых кла­сах мно­гія за­хап­ля­лі­ся фа­та­гра­фа­ван­нем. Па­чы­на­лі са «Зме­ны 8М» ці «Ві­ліі». Гэ­та бы­лі, на­пэў­на, са­мыя «на­ва­ро­ча­ныя» га­джэ­ты на­ша­га дзя­цін­ства. Зноў жа баць­кі не шка­да­ва­лі гро­шай: у юных фо­та­ама­та­раў бы­ло ўсё ці амаль усё па­трэб­нае для гэ­та­га за­ня­тку. Боль­шасць збі­ра­ла мар­кі (не ве­да­ю­чы мо­вы, наз­ву кра­і­ны CUBA на іх чы­та­лі як «Сі­ва»), ма­не­ты, паш­тоў­кі, ка­лян­да­ры­кі.

…Па­мя­та­е­це анек­дот, які на­са­мрэч з'яў­ля­ец­ца праў­дай жыц­ця? «Нас у дзя­цін­стве не маг­лі за­гнаць да­до­му, каб ха­ця б па­елі. За­раз дзя­цей не мо­гуць вы­гнаць на ву­лі­цу, каб яны ха­ця б па­ды́­ха­лі». Так і бы­ло. Ле­там з ран­ку да поз­ня­га ве­ча­ра мы ба­ві­лі час на ву­лі­цы. За­ско­чыш на хвіль­ку, аб­мак­неш лус­ту ба­то­на ў ва­ду, па­сып­леш цук­рам і — на­зад. Або на чор­ны хлеб — мас­ла з тым жа цук­рам. А сяб­ры ўжо су­стра­ка­юць заў­сёд­ным: «Дай ад­ку­сіць!» Ка­лі па­сва­рыў­ся з кім — ні­за­вош­та!.. Ка­лі ста­на­ві­ла­ся ўжо зу­сім цём­на, на га­нак вы­хо­дзі­ла ма­ці і кры­ча­ла: «Ся-ро-жа! Да­моў!» А з ін­ша­га бо­ку чу­ла­ся: «Ко-ля!..» А ты ў ад­каз: «Ну, яшчэ кры­шач­ку!» Най­леп­шым «сяб­рам» ле­там быў ве­ла­сі­пед, мы з двух­ко­ла­вых ма­шын лі­та­раль­на не зла­зі­лі. Прос­та гой­са­лі па па­сёл­ку, ез­дзі­лі на ры­бал­ку, на­пе­ра­гон­кі — да най­блі­жэй­ша­га ле­су (дзе тым са­мым сці­зо­ры­кам за­ад­но мож­на бы­ло вы­ра­заць арэ­шы­ну на ву­ду). Ры­ба­ка­мі бы­лі ўсе. Да­гэ­туль па­мя­таю, дзе зла­віў свай­го пер­ша­га ля­шча, і лі­ня, і ве­лі­зар­на­га аку­ня. Па гры­бы зноў жа ез­дзі­лі кам­па­ні­яй на ве­ла­сі­пе­дах.

Зі­мой пас­ля шко­лы — ад­ра­зу на гор­ку. І да са­май цем­ры хто на лы­жах, хто на сан­ках, хто на «ка­зе», а хто і прос­та на ка­вал­ку цэ­ла­фа­ну сноў­даў. У вы­хад­ныя, дык уво­гу­ле, увесь дзень мож­на бы­ло так пра­вес­ці. Вяр­та­еш­ся да­до­му, а на па­лі­то, шта­нах, шап­цы, ру­ка­ві­цах — су­цэль­ны пан­цыр з ужо не сне­гу, а лё­ду. Пе­рад тым, як пус­ціць у ха­ту, ма­ці ці баць­ка (або сам) на ву­лі­цы напа­чат­ку гэ­тую «збрую» спра­ба­ва­лі ад­чыс­ціць ве­ні­кам-«дзер­ка­чом». А по­тым пе­ра­апра­не­шся ў су­хое і ад­ра­зу на цёп­лую печ — грэц­ца. Пас­ля шко­лы маг­лі вы­пра­віц­ца ў не­вя­лі­кі лыж­ны па­ход, пры­чым, без ані­я­ка­га пры­му­су. Мно­гія з тых, хто блі­жэй да ра­кі жыў або да «ка­роб­кі» на тэ­ры­то­рыі ву­чы­лі­шча, у ха­кей гу­ля­лі. У на­шай кам­па­ніі «лёд» хлоп­цы спра­ба­ва­лі за­лі­ваць прос­та ў два­ры — на ага­ро­дзе. Да­рэ­чы, і клюш­кі драў­ля­ныя са­мі май­стра­ва­лі. Без­умоў­на, і тут не ўсе на­шы за­баў­кі бы­лі та­кі­мі бяс­крыўд­ны­мі. Увес­ну спра­ба­ва­лі ка­тац­ца на… кры­гах. Але, на шчас­це, ха­пі­ла і шан­ца­ван­ня, і ро­зу­му — ад­мо­віц­ца ад гэ­тай ду­рас­ці.

У шко­ле на пе­ра­пын­ках або пас­ля ўро­каў лю­бі­лі з ад­на­клас­ні­ка­мі гу­ляць у тэ­ніс. Пас­ля за­ня­ткаў маг­лі за­ві­таць у спарт­за­лу, але мне больш па­да­баў­ся цір: мог га­дзі­на­мі там пра­па­даць. На­па­чат­ку стра­ляў з пнеў­ма­тыч­най він­тоў­кі, по­тым з ма­ла­ка­лі­бер­най, на­ват раз­рад ней­кі да­лі.

…Усё гэ­та ра­зам і бы­ло на­шым са­вец­кім дзя­цін­ствам, у якім не іс­на­ва­ла ай­фо­наў, ін­тэр­нэ­ту і спай­саў. Гэ­та бы­ла шчас­лі­вая па­ра… Як спя­вае Алег Газ­ма­наў (ні­я­кай па­лі­ты­кі, гэ­та ж на­сталь­гіі «пост»): «Сде­лан я в Со­вет­ском Со­ю­зе, сде­лан я в СССР». Ана­ла­га­вая ма­дэль, ця­пер та­кіх ужо не ро­бяць…

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

Фо­та аў­та­ра

 

Іншыя матэрыялы рубрыкі «Узровень-40″

Смаленне вепрука, або Чаго не ведае пакаленне-ХХІ

Бульба, яблыкі, каменне, або «Сельгасрамантыка» колішніх школьнікаў і студэнтаў

Верасень, які пахне драўнінай і сокам…

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.