Вы тут

Віражы творчасці


Га­лоў­ны вы­нік за 2014 год у тым, што ў кон­кур­се ка­рот­ка­га апа­вя­дан­ня ста­ла больш удзель­ні­каў з ко­ла тых, хто пра­цуе на лі­та­ра­тур­най гле­бе. Але і на­шы звяз­доў­скія аў­та­ры пра­цяг­ва­юць пі­саць і час ад ча­су ра­ду­юць но­вы­мі доб­ры­мі тво­ра­мі. І бы­ва­юць ад­крыц­ці, ка­лі ці­ка­вае апа­вя­дан­не да­сы­ла­юць ме­на­ві­та чы­та­чы на­шай га­зе­ты, якім за­ха­це­ла­ся вы­ка­зац­ца пра тое, што хва­люе, і атры­ма­ла­ся гэ­та зра­біць так, што на­ват жу­ры ад­зна­чы­ла твор.

Дзя­куй усім на­шым ста­лым аў­та­рам, якія не пер­шы год да­сы­ла­юць свае апа­вя­дан­ні на кон­курс. Дзя­куй і ўсім тым, хто пі­саў та­му, што за­ха­це­ла­ся вы­ка­зац­ца (са­праў­ды, бе­ла­рус­кая мо­ва ад­кры­вае пра­сто­ру для твор­час­ці). Тым, хто да­сы­лаў свае тво­ры на кон­курс, але апа­вя­дан­ні не ўба­чы­лі свет, тлу­ма­чым: не ўсё, што мае сю­жэт і на­пі­са­на па-бе­ла­рус­ку мо­жа быць на­дру­ка­ва­на на ста­рон­ках га­зе­ты. Хо­чац­ца, каб твор нёс дум­ку і быў на­пі­са­ны па-май­стэр­ску, ад­люст­роў­ваў праз воб­ра­зы су­час­ную бе­ла­рус­кую рэ­ча­іс­насць. А тут ёсць над чым пра­ца­ваць на­шым аў­та­рам, ся­род якіх ёсць пра­фе­сій­ныя лі­та­ра­та­ры і тыя, хто па­чаў пі­саць на бе­ла­рус­кай мо­ве пад уплы­вам чы­тан­ня га­зе­ты. Вы­зна­чаль­ная ўсё ж якасць і ад­мет­насць са­мо­га тво­ра. Вя­ду­чы кон­кур­су 2014 го­да Алесь Ба­дак імк­нуў­ся вы­бі­раць для дру­ку ме­на­ві­та та­кія апа­вя­дан­ні.

Пры­ем­на, што ся­род на­шых пе­ра­мож­цаў ёсць і но­выя ім­ёны, і ім­ёны тых, хто з на­мі даў­но. Пры­цяг­ну­лі ўва­гу тво­ры сур'­ёз­ныя, з не­ча­ка­ным сю­жэ­там, фі­ла­соф­скім по­гля­дам, з імк­нен­нем звяр­нуц­ца да ай­чын­най гіс­то­рыі, і апа­вя­дан­ні, якія больш «чы­тац­кія», прад­стаў­ля­юць гіс­то­рыі з жыц­ця (што ў кан­тэкс­це га­зе­ты ўспры­ма­ец­ца на­ту­раль­на). Та­кім чы­нам, він­шу­ем:

1-я прэ­мія — Свят­ла­на Ма­гі­леў­чык, апа­вя­дан­не «Ві­ра­жы лё­су» (6 са­ка­ві­ка 2014 го­да).

2-я прэ­мія — Аляк­сандр Брыт, апа­вя­дан­не «Тран­зіт­ны эпі­зод» (19 лі­пе­ня 2014 го­да).

3-я прэ­мія — Мі­ко­ла Чар­няў­скі, апа­вя­дан­не «Вя­сел­ле ў На­лі­бо­ках» (29 мая 2014 го­да).

Дып­ло­ма­мі ад­зна­ча­ныя Юры Стан­ке­віч за апа­вя­дан­не «Мор­ла­кі» (21 жніў­ня 2014 го­да) і Вік­тар Ва­ра­нец «Апош­няе па­ля­ван­не Стэ­фа­на Ба­то­рыя» (31 лі­пе­ня).

Не­ўза­ба­ве ў сце­нах рэ­дак­цыі ад­бу­дзец­ца ўзна­га­ро­джан­не, ку­ды за­пра­ша­ем усіх лаў­рэ­а­таў і дып­ла­ман­таў. Удак­лад­ніць ін­фар­ма­цыю мож­на па кан­такт­ных тэ­ле­фо­нах у Мін­ску: 287 18 69 аль­бо +375 29 6910249 (Vеlсоm).

Да ўва­гі ўдзель­ні­каў кон­кур­су апа­вя­дан­няў «Звяз­ды» ў 2015 го­дзе!

Кон­курс пра­цяг­ва­ец­ца і ад­кры­ты для ўсіх — як для пра­фе­сій­ных лі­та­ра­та­раў, так і для тых, хто вы­ра­шыў толь­кі па­спра­ба­ваць свае сі­лы, вы­ка­заць свае на­ба­ле­лыя дум­кі ці па­ра­да­ваць чы­та­чоў по­гля­да­мі на ней­кія па­дзеі ці з'я­вы.

Умо­вы: раз­гля­да­ец­ца толь­кі ад­но апа­вя­дан­не ад ад­на­го аў­та­ра (!) па­ме­рам да 5 ма­шы­на­піс­ных ста­ро­нак (ці да 10-12 ты­сяч зна­каў). Гэ­та па­він­на быць апа­вя­дан­не на бе­ла­рус­кай мо­ве, якое ні­дзе да­гэ­туль не дру­ка­ва­ла­ся. Рэ­дак­цыя па­кі­дае за са­бой пра­ва не рэ­цэн­за­ваць і не вяр­таць тво­ры.

Апа­вя­дан­ні на­кі­роў­вай­це на ад­рас: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяль­ніц­ка­га, 10а, га­зе­та «Звяз­да», з па­зна­кай «На лі­та­ра­тур­ны кон­курс». Мож­на да­сы­лаць апа­вя­дан­ні на элект­рон­ны ад­рас: іnfо@zvуаzdа.mіnsk.bу так­са­ма з па­зна­кай «Лі­та­ра­тур­ны кон­курс».

Ша­ноў­ныя аў­та­ры! Аба­вяз­ко­ва па­ве­дам­ляй­це сваё проз­ві­шча і імя (са­праўд­нае), імя па баць­ку, дак­лад­ны паш­то­вы ад­рас і поў­ныя паш­парт­ныя звест­кі (ну­мар, кім і ка­лі вы­да­дзе­ны, аса­біс­ты ну­мар), а так­са­ма кан­такт­ны тэ­ле­фон. Ка­лі лас­ка, на­пі­шы­це коль­кі слоў пра ся­бе: чым зай­ма­е­це­ся, ка­лі і пад уплы­вам ча­го па­ча­лі пі­саць.

Вя­ду­чым кон­кур­су ў 2015 го­дзе за­ста­ец­ца пісь­мен­нік Алесь Ба­дак, рэ­дак­тар лі­та­ра­тур­на­га ча­со­пі­са «По­лы­мя». Най­леп­шыя апа­вя­дан­ні, па­да­дзе­ныя на кон­курс, бу­дуць на­дру­ка­ва­ны на ста­рон­ках га­зе­ты з вы­пла­тай га­на­ра­ру. Гра­шо­выя прэ­міі атрым­лі­ва­юць пе­ра­мож­цы пры пад­вя­дзен­ні вы­ні­каў.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.