Вы тут

Паядынак журналістаў


Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў пра­во­дзіць кон­курс на най­леп­шае асвят­лен­не ў срод­ках ма­са­вай ін­фар­ма­цыі дзей­нас­ці ор­га­наў унут­ра­ных спраў і ўнут­ра­ных вой­скаў Бе­ла­ру­сі.

Да ўдзе­лу за­пра­ша­юц­ца твор­чыя ка­лек­ты­вы і асоб­ныя жур­на­ліс­ты, тэ­ле­апе­ра­та­ры, фо­та­ка­рэс­пан­дэн­ты, су­пра­цоў­ні­кі ін­тэр­нэт-сай­таў, па­за­штат­ныя аў­та­ры. У тым лі­ку су­пра­цоў­ні­кі мі­лі­цыі і ва­ен­на­слу­жа­чыя.

Па­ла­жэн­не аб кон­кур­се ўклю­чае 7 на­мі­на­цый. Тры з іх («Най­леп­шы ін­тэр­нэт-пра­ект», «Най­леп­шая ра­ён­ная га­зе­та» і «Най­леп­шая фо­та­пра­ца») прад­стаў­ле­ны ўпер­шы­ню. З 2015 го­да браць удзел у кон­кур­се мо­гуць фа­то­гра­фы і прад­стаў­ні­кі ін­тэр­нэт-СМІ.

Да раз­гля­ду пры­ма­юц­ца ма­тэ­ры­я­лы, якія раз­ме­шча­ны ў срод­ках ма­са­вай ін­фар­ма­цыі і ін­тэр­нэ­це з 1 сту­дзе­ня па 31 снеж­ня
2014 го­да.

Пра­цы з аба­вяз­ко­вай па­зна­кай «На кон­курс» трэ­ба на­кі­ра­ваць не паз­ней за 20 лю­та­га 2015 го­да на ад­рас: 220030, г. Мінск, вул. Га­рад­скі Вал, 4, Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, упраў­лен­не ін­фар­ма­цыі і гра­мад­скіх су­вя­зяў.

Да­сла­ныя ма­тэ­ры­я­лы не рэ­цэн­зу­юц­ца і не вяр­та­юц­ца, а пра­да­стаў­ле­ныя з па­ру­шэн­нем умоў — не раз­гля­да­юц­ца. Акра­мя та­го, асаб­лі­вую ўва­гу трэ­ба на­даць пра­віль­на­му афарм­лен­ню за­яў­кі.

Пад­ра­бяз­ная ін­фар­ма­цыя пра ўмо­вы пра­вя­дзен­ня кон­кур­су, па­ра­дак пра­да­стаў­лен­ня прац і пра­ві­лы афарм­лен­ня раз­ме­шча­на ў раз­дзе­ле «Ак­цыі» на афі­цый­ным сай­це МУС
(www.mvd.gov.by).

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.