Вы тут

Рэцэпт гарбаты ад хатняй гаспадыні


Мас­тац­тва за­вар­ваць чай прадэманстраваў Пер­шы чай­ны чэм­пі­я­нат краіны

3-103-123-113-13

На­цы­я­наль­ны чэм­пі­я­нат па пры­га­та­ван­ні чаю — пер­шая па­доб­на­га ро­ду па­дзея ў Бе­ла­ру­сі, дзе на ад­ной пля­цоў­цы сыш­лі­ся роз­ныя чай­ныя пра­фе­сі­я­на­лы і ама­та­ры дух­мя­на­га на­пою, каб пра­дэ­ман­стра­ваць сваё май­стэр­ства па за­вар­ван­ні і па­да­чы гар­ба­ты, а так­са­ма па­час­та­ваць ёю гле­да­чоў. Чэм­пі­я­нат быў на­кі­ра­ва­ны на фар­мі­ра­ван­не вы­со­кай чай­най куль­ту­ры, аб­мен во­пы­там па­між спе­цы­я­ліс­та­мі і раз­віц­цё пра­фе­сі­я­на­ліз­му тых, хто пра­цуе ў сфе­ры гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня. І пра­фе­сі­я­на­лы, і ама­та­ры чай­най цы­ры­мо­ніі спа­бор­ні­ча­лі ва ўмен­ні за­вар­ваць і па­да­ваць гар­ба­ту. А шмат­лі­кія гле­да­чы (а іх бы­ло не­каль­кі со­цень) ву­чы­лі­ся ас­но­вам чай­най цы­ры­мо­ніі. Пад­час май­стар-кла­саў гас­цей зна­ё­мі­лі з кі­тай­скай, япон­скай тра­ды­цы­я­мі. Кож­ны ах­вот­ны мог па­спы­таць пра­віль­на за­ва­ра­ны на­пой. У вы­ні­ку леп­шым у на­мі­на­цыі «за­вар­ван­не гар­ба­ты» стаў Аляк­сей Куп­ра­коў з Брэс­та, леп­шым дэ­гус­та­та­рам пры­зна­лі Воль­гу Слі­за­но­ву з Мін­ска. А леп­шая па­да­ча бы­ла ў мін­чан­кі На­сты Мі­хал­ке­віч. Дзяў­чы­на пры­га­та­ва­ла чай га­тун­ку «Сян­чы­ла» і па­да­ла яго з ва­ніль­ным біск­ві­там.

Ана­то­ль Кляшчук.

Фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.