Вы тут

«Выкрала» дзеля жарту


Дзяў­чы­на пас­ля свар­кі з гра­ма­дзян­скім му­жам да­сла­ла яму і сва­ёй сяст­ры па­ве­дам­лен­не пра... улас­нае вы­кра­дан­не.

Уве­ча­ры пас­ля вы­свят­лен­ня ад­но­сі­наў 22-га­до­вая мін­чан­ка на­кі­ра­ва­ла­ся ў кра­му па цы­га­рэ­ты. А лі­та­раль­на праз паў­га­дзі­ны муж­чы­на атры­маў SMS, у якім га­ва­ры­ла­ся, што яго жон­ка скра­дзе­ная за даў­гі. Гра­ма­дзян­скі су­жэ­нец па­спра­ба­ваў да­зва­ніц­ца на ну­мар, ад­нак слу­хаў­ку ні­хто не браў. А не­ўза­ба­ве прый­шла дру­гая SMS: «Ка­лі хо­чаш па­ба­чыць яе жы­вой, за­пла­ці дзве ты­ся­чы до­ла­раў». Ус­хва­ля­ва­ны муж­чы­на кі­нуў­ся ў мі­лі­цыю. У гэ­ты ж час па­доб­ныя па­ве­дам­лен­ні атры­ма­ла і сяст­ра «вы­кра­дзе­най». У гэ­тым вы­пад­ку па­тра­ба­ва­лі за­пла­ціць ты­ся­чу до­ла­раў.

— Су­пра­цоў­ні­кі мі­лі­цыі ўста­на­ві­лі, што па­ве­дам­лен­ні пра вы­кра­дан­не гра­ма­дзян­ска­му му­жу і сяст­ры ад­праў­ля­ла не­па­срэд­на са­ма «ах­вя­ра вы­кра­дан­ня», — па­ве­да­мі­ла прэс-афі­цэр Пер­ша­май­ска­га РУ­УС г. Мін­ска Свят­ла­на Бі­лін­ская. — Ужо праз шэсць га­дзін дзяў­чы­на бы­ла за­тры­ма­на на чы­гу­нач­ным вак­за­ле ў ста­лі­цы. Яна ў ста­не ал­ка­голь­на­га ап'я­нен­ня ба­ві­ла час у кам­па­ніі трох ра­ней су­дзі­мых зна­ё­мых. Вы­свет­лі­ла­ся, што ма­ці два­іх дзя­цей, якая ця­пер зна­хо­дзіц­ца ў вод­пус­ку па до­гля­дзе іх, і ра­ней не­ад­на­ра­зо­ва сы­хо­дзі­ла з до­му. Бы­ва­ла, што ад­сут­ні­ча­ла па тыд­ні, зло­ўжы­ва­ючы ал­ка­го­лем. Ма­лень­кія сын і дач­ка за­ста­ва­лі­ся з гра­ма­дзян­скім су­жэн­цам ці яго род­ны­мі. Што да­ты­чыц­ца сі­ту­а­цыі з «вы­кра­дан­нем», дык дзяў­чы­на па­тлу­ма­чы­ла свой учы­нак жа­дан­нем... па­жар­та­ваць.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.