Вы тут

Спадчына нацыянальная становіцца спадчынай сусветнай


Ці верагодна далейшае пашырэнне Спісу сусветнай спадчыны?

Мі­ну­лы год быў юбі­лей­ным для су­пра­цоў­ніц­тва на­шай кра­і­ны з ЮНЕС­КА — ад­зна­ча­ла­ся 60-год­дзе член­ства Бе­ла­ру­сі ў гэ­тай ар­га­ні­за­цыі. Пра тое, як сён­ня раз­ві­ва­ец­ца ўза­е­ма­дзе­ян­не з ЮНЕС­КА, якія на­шы пры­род­ныя і ар­хі­тэк­тур­ныя сла­ву­тас­ці ма­юць рэ­аль­ныя шан­цы ў хут­кім ча­се па­поў­ніць Спіс су­свет­най спад­чы­ны і ці ёсць ней­кія зру­хі ў по­шу­ках кры­жа Еў­фра­сін­ні По­лац­кай, нам рас­ка­заў Юрый АМБ­РА­ЗЕ­ВІЧ, на­чаль­нік га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня шмат­ба­ко­вай дып­ла­ма­тыі Мі­ніс­тэр­ства за­меж­ных спраў, ад­каз­ны сак­ра­тар На­цы­я­наль­най ка­мі­сіі па спра­вах ЮНЕС­КА.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

— У па­пя­рэд­нім спі­се су­свет­най куль­тур­най і пры­род­най спад­чы­ны на­шай кра­і­ны на­ліч­ва­ец­ца 10 на­цы­я­наль­ных аб'­ек­таў. Што пе­ра­шка­джае іх уклю­чэн­ню ў асноў­ны спіс? Які з аб'­ек­таў мо­жа ўвай­сці ту­ды ў блі­жэй­шыя га­ды?

— Пра­цэ­ду­ра ўклю­чэн­ня на­цы­я­наль­на­га аб'­ек­та ў Спіс су­свет­най спад­чы­ны ЮНЕС­КА пра­ду­гледж­вае, што ён па­ві­нен не менш за год зна­хо­дзіц­ца ў па­пя­рэд­нім спі­се. На­цы­я­наль­ная част­ка ў ім, якая да­гэ­туль уклю­ча­ла 10 аб'­ек­таў, не пе­ра­гля­да­ла­ся з 2004 го­да і, у ад­па­вед­нас­ці з пра­ві­ла­мі ЮНЕС­КА, ця­пер ад­наў­ля­ец­ца. Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры на­шай кра­і­ны су­мес­на з ін­шы­мі за­ці­каў­ле­ны­мі ба­ка­мі зай­ма­ец­ца гэ­тым. Но­вы па­пя­рэд­ні спіс бу­дзе ўклю­чаць пяць аб'­ек­таў. Гэ­та нам да­зво­ліць сфа­ку­сі­ра­ваць на­шы на­ма­ган­ні на пад­рых­тоў­цы якас­ных на­ме­на­цый­ных за­яў і іх пра­соў­ван­ні ў Спіс су­свет­най спад­чы­ны. Два з іх — «Ма­тэ­ры­яль­нае ўва­саб­лен­не ду­хоў­най спад­чы­ны свя­той Еў­фра­сін­ні По­лац­кай» і «Аў­гус­тоў­скі ка­нал — твор ча­ла­ве­ка і пры­ро­ды» — су­мес­на з Рэс­пуб­лі­кай Поль­шча пла­ну­ец­ца ўнес­ці ў асноў­ны спіс на пра­ця­гу 2015-2016 га­доў.

Пы­тан­не ўня­сен­ня аб'­ек­таў у спіс — пра­цэс доў­гі і комп­лекс­ны. Па-пер­шае, не­аб­ход­на пад­рых­та­ваць на на­цы­я­наль­ным уз­роў­ні на­мі­на­цый­нае дасье з улі­кам кан­суль­та­цый экс­пер­таў ЮНЕС­КА, па-дру­гое, кож­ная кра­і­на мае пра­ва што­год уно­сіць толь­кі ад­ну за­яву. Трэ­ба так­са­ма ўліч­ваць сён­няш­нія жорст­кія тэн­дэн­цыі ў ЮНЕС­КА на­конт да­лей­ша­га па­шы­рэн­ня спі­са. Лі­чыц­ца, што спіс, які сён­ня ўклю­чае 1007 су­свет­ных аб'­ек­таў, вель­мі «раз­ду­ты» і яго па­сту­по­ва трэ­ба «за­кры­ваць». Гэ­тыя па­ды­хо­ды знач­на ўсклад­ня­юць пра­цэс пра­соў­ван­ня на­ша­га дасье.

[caption id="attachment_70113" align="alignnone" width="600"]Аў­гус­тоў­скі ка­нал з'яў­ля­ец­ца су­мес­най ма­тэ­ры­яль­най спад­чы­най дзвюх краін. Аў­гус­тоў­скі ка­нал з'яў­ля­ец­ца
су­мес­най ма­тэ­ры­яль­най спад­чы­най дзвюх краін.[/caption]

—На­коль­кі мне вя­до­ма, не­ка­то­рым аб'­ек­там з па­пя­рэд­ня­га спі­са, у пры­ват­нас­ці, Ба­ры­са­глеб­скай царк­ве, па­тра­бу­ец­ца рэ­стаў­ра­цыя — ка­лі яна бу­дзе пра­ве­дзе­на і пра­ве­дзе­на так, каб бу­ды­нак не стра­ціў сва­ёй аў­тэн­тыч­нас­ці і гіс­то­ры­ка-куль­тур­най каш­тоў­нас­ці, то ёсць рэ­аль­ныя шан­цы на ўклю­чэн­не яго ў Спіс аб'­ек­таў су­свет­най спад­чы­ны. Ад­нак та­кіх май­строў і тэх­на­ло­гій у на­шай кра­і­не ня­ма. Якія на­ма­ган­ні пры­кла­да­юць бе­ла­рус­кія дып­ла­ма­ты, каб пры­цяг­нуць у на­шу кра­і­ну па­трэб­ных пра­фе­сі­я­на­лаў або ха­ця б экс­пер­таў з ад­па­вед­най ка­мі­сіі ЮНЕС­КА для кан­суль­та­цыі?

—Пры раз­гля­дзе ўсіх гэ­тых пы­тан­няў не­аб­ход­на аб'­яд­наць на­ма­ган­ні ўсіх за­ці­каў­ле­ных — за­ка­на­даў­цаў, экс­пер­таў, рэ­стаў­ра­та­раў і дып­ла­ма­таў.

Без­умоў­на, стан аб'­ек­та мае зна­чэн­не пры пад­рых­тоў­цы дасье. Але пры­няц­це ра­шэн­ня ад­нос­на рэ­стаў­ра­цыі аб'­ек­таў, якія ад­но­сяц­ца да гіс­то­ры­ка-куль­тур­най спад­чы­ны, заў­сё­ды вы­клі­кае шмат пы­тан­няў. Праб­ле­ма ў не­аб­ход­нас­ці вы­со­ка­пра­фе­сій­ных спе­цы­я­ліс­таў, фі­нан­са­вых срод­каў, а так­са­ма за­ка­на­даў­чых умо­вах, бо са­праў­ды, рэ­стаў­ра­цыя бу­дын­ка не па­він­на пры­вес­ці да стра­ты ім сва­ёй аў­тэн­тыч­нас­ці і каш­тоў­нас­ці. Тут нам вель­мі да­па­ма­га­юць між­на­род­ныя экс­пер­ты. Ха­цеў бы зга­даць між­на­род­ны на­ву­ко­ва-прак­тыч­ны се­мі­нар «Ін­тэ­гра­цый­ны па­ды­ход у кі­ра­ван­ні аб'­ек­та­мі су­свет­най спад­чы­ны», які ад­быў­ся ў на­шай кра­і­не во­сен­ню гэ­та­га го­да. У ім пры­ня­лі ўдзел спе­цы­я­ліс­ты з Ар­ме­ніі, Азер­бай­джа­на, Літ­вы, Ра­сіі, Укра­і­ны і ін­шых кра­ін. Удзель­ні­кі се­мі­на­ра не толь­кі аб­мер­ка­ва­лі ня­прос­тыя пы­тан­ні, звя­за­ныя з за­ха­ван­нем і рэ­стаў­ра­цы­яй аб'­ек­таў гіс­то­ры­ка-куль­тур­най спад­чы­ны, але і на­ве­да­лі бе­ла­рус­кі аб'­ект су­свет­най спад­чы­ны — Ня­свіж. Вы­ні­кі се­мі­на­ра бы­лі на­кі­ра­ва­ны ў Цэнтр су­свет­най спад­чы­ны ЮНЕС­КА. Та­кім чы­нам мы ўза­е­ма­дзей­ні­ча­ем з ЮНЕС­КА ў рэ­гі­я­наль­ным вы­мя­рэн­ні.

—Якую ро­лю ўво­гу­ле ады­гры­ва­юць дып­ла­ма­тыч­ныя кан­так­ты ў тым, каб аб'­ект быў уклю­ча­ны ў Спіс су­свет­най спад­чы­ны?

—Ка­лі ідзе га­вор­ка пра ЮНЕС­КА, перш за ўсё мы па­він­ны вы­зна­чыць ро­лю На­цы­я­наль­най ка­мі­сіі па спра­вах ЮНЕС­КА, якая ка­ар­ды­нуе су­пра­цоў­ніц­тва на­шай кра­і­ны з гэ­тай ар­га­ні­за­цы­яй. У ка­мі­сію на ча­ле з мі­ніст­рам за­меж­ных спраў Ула­дзі­мі­рам Ма­ке­ем ува­хо­дзяць прад­стаў­ні­кі роз­ных дзяр­жаў­ных ор­га­наў і гра­мад­скіх аб'­яд­нан­няў. Год та­му мы змя­ні­лі струк­ту­ру на­цка­мі­сіі, ства­ры­лі пяць тэ­ма­тыч­ных ка­мі­тэ­таў у яе рам­ках: па пы­тан­нях куль­ту­ры, аду­ка­цыі, ін­фар­ма­цыі, на­ву­кі і пры­ро­да­знаў­чай аду­ка­цыі, мо­ла­дзі і дзей­нас­ці клу­баў ЮНЕС­КА. Гэ­та да­зво­лі­ла па­шы­рыць на­ша су­пра­цоў­ніц­тва з ар­га­ні­за­цы­яй.

Пры­няц­це ра­шэн­няў пра ўклю­чэн­не аб'­ек­таў у Спіс су­свет­най ма­тэ­ры­яль­най і не­ма­тэ­ры­яль­най спад­чы­ны заў­сё­ды пры­ма­ец­ца на пад­ста­ве мер­ка­ван­няў за­ці­каў­ле­ных пра­фе­сі­я­на­лаў — чле­наў на­цка­мі­сіі, якія пра­пра­цоў­ва­юць усе пы­тан­ні з мяс­цо­вы­мі ўла­да­мі і ўза­е­ма­дзей­ні­ча­юць не­па­срэд­на з нось­бі­та­мі бе­ла­рус­кіх аб­ра­даў.

Дып­ла­ма­тыч­ныя кан­так­ты асаб­лі­ва не­аб­ход­ны для пра­соў­ван­ня дасье на пля­цоў­цы ЮНЕС­КА.На­шы дып­ла­ма­ты ажыц­цяў­ля­юць па­ста­ян­ныя кан­так­ты з Цэнт­рам су­свет­най спад­чы­ны і кан­суль­та­цыі з экс­пер­та­мі, ка­ар­ды­ну­юць пра­цэс.

—Ле­ген­дар­ны крыж Еў­фра­сін­ні По­лац­кай не зной­дзе­ны да­гэ­туль. У 40‑я га­ды, як­раз пас­ля знік­нен­ня кры­жа, сак­ра­тар ЦК КПБ Па­на­ма­рэн­ка не раз ка­заў пра тое, што крыж не стра­ча­ны, а зна­хо­дзіц­ца ў рас­па­ра­джэн­ні кі­раў­ніц­тва Са­вец­ка­га Са­ю­за. Паз­ней, у 90‑я га­ды, ААН па­спра­ба­ва­ла шу­каць крыж у Злу­ча­ных Шта­тах. Але ўжо шмат га­доў пра тое, ці шу­ка­юць яшчэ крыж за­раз, ні­чо­га не чу­ваць. Што бы­ло зроб­ле­на на­шы­мі дып­ла­ма­та­мі, каб ка­лі не вяр­нуць, то ха­ця б да­ве­дац­ца пра мес­ца­зна­хо­джан­не бе­ла­рус­кай рэ­лік­віі?

—Стра­та ле­ген­дар­на­га кры­жа Еў­фра­сін­ні По­лац­кай — ад­на з сум­ных ста­ро­нак гіс­то­рыі на­шай кра­і­ны. Да­гэ­туль не­вя­до­ма, дзе і ў якім ста­не зна­хо­дзіц­ца крыж. На жаль, у роз­ныя пе­ры­я­ды іс­на­ван­ня на­шай дзяр­жа­вы шмат на­цы­я­наль­ных каш­тоў­нас­цяў бы­ло вы­ве­зе­на за ме­жы кра­і­ны. МЗС пры­мае ак­тыў­ны ўдзел праз сет­ку сва­іх ды­пу­ста­ноў за мя­жой у по­шу­ку стра­ча­ных каш­тоў­нас­цяў. У 2009 го­дзе бы­ла ство­ра­на ка­мі­сія пры Са­ве­це Мі­ніст­раў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь па вы­яў­лен­ні, вяр­тан­ні, су­мес­ным вы­ка­ры­стан­ні і ўвя­дзен­ні ў на­ву­ко­вы і куль­тур­ны ўжы­так на­цы­я­наль­ных куль­тур­ных каш­тоў­нас­цяў, якія апы­ну­лі­ся за ме­жа­мі Бе­ла­ру­сі. Гэ­тая ка­мі­сія на ча­ле з на­мес­ні­ка­мі мі­ніст­раў за­меж­ных спраў і куль­ту­ры збі­ра­ец­ца не менш аднаго разу на год і на пад­ста­ве ін­фар­ма­цыі, у тым лі­ку на­шых прад­стаў­ніц­тваў за мя­жой, раз­гля­дае пы­тан­не вяр­тан­ня каш­тоў­нас­цяў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. Ёсць кан­крэт­ныя вы­ні­кі. На жаль, мы не мо­жам гэ­та­га ска­заць пра крыж Еў­фра­сін­ні По­лац­кай, які з'яў­ля­ец­ца свое­асаб­лі­вым сім­ва­лам на­шай дзяр­жаў­нас­ці. Але пра­ца пра­цяг­ва­ец­ца, бу­дзем спа­дзя­вац­ца, што і гэ­ты рэ­лікт бу­дзе зной­дзе­ны і пры­ве­зе­ны на ра­дзі­му.

3-19

—250‑год­дзе з дня на­ра­джэн­ня па­лі­тыч­на­га дзея­ча, дып­ла­ма­та і кам­па­зі­та­ра Мі­ха­ла Кле­а­фа­са Агін­ска­га бу­дзе свят­ка­вац­ца сё­ле­та, яно і ўклю­ча­на ў ка­лян­дар па­мят­ных дат ЮНЕС­КА. Ві­даць, цэнт­раль­ным мес­цам пра­вя­дзен­ня роз­ных па­мят­ных ме­ра­пры­ем­стваў бу­дзе ся­дзі­ба Агін­скіх у За­лес­сі. Ці пла­ну­ец­ца па лі­ніі МЗС за­пра­шэн­не гас­цей з ЮНЕС­КА?

—Пла­ну­ец­ца шмат ме­ра­пры­ем­стваў з на­го­ды 250‑год­дзя на­ра­джэн­ня Мі­ха­і­ла Кле­а­фа­са Агін­ска­га. Без­умоў­на, ся­дзі­ба Агін­скіх у За­лес­сі з'яў­ля­ец­ца зна­ка­вым мес­цам для свят­ка­ван­ня гэ­тай зна­мя­наль­най да­ты ў на­шай кра­і­не. Але гэ­тым мы не бу­дзем аб­мя­жоў­вац­ца. Жыц­цё і твор­часць гэ­тай вы­дат­най асо­бы бы­лі звя­за­ны з мно­гі­мі кра­і­на­мі, та­му мы пра­цу­ем над пад­рых­тоў­кай су­мес­ных з Поль­шчай і Літ­вой пры­го­жых пра­ек­таў па свят­ка­ван­ні юбі­лей­най да­ты. Га­вор­ка ідзе пра вы­ста­вы, кан­цэр­ты і ін­шыя па­дзеі і ў штаб-ква­тэ­ры ЮНЕС­КА ў Па­ры­жы, а так­са­ма ў Бе­ла­ру­сі, Літ­ве, Поль­шчы. Та­кія ме­ра­пры­ем­ствы заў­сё­ды збі­ра­юць за­меж­ных гас­цей, і гэ­тая га­да­ві­на — не вы­клю­чэн­не.

—Якую ро­лю ады­грае на­ша пры­сут­насць у ка­лен­да­ры па­мят­ных дат ЮНЕС­КА
за гэ­ты год у тым, каб пра на­шу кра­і­ну, на­шых сла­ву­тых дзея­чаў і на­шы ці­ка­выя гіс­та­рыч­ныя мяс­ці­ны да­ве­да­лі­ся жы­ха­ры роз­ных кра­ін све­ту?

—Ка­лян­дар па­мят­ных дат ЮНЕС­КА — вель­мі эфек­тыў­ная пра­гра­ма ар­га­ні­за­цыі, якая зна­ё­міць су­свет­нае гра­мад­ства са сла­ву­ты­мі дзея­ча­мі і ці­ка­вы­мі гіс­та­рыч­ны­мі фак­та­мі Бе­ла­ру­сі. Удзел Бе­ла­ру­сі ў гэ­тай пра­гра­ме ўжо да­зво­ліў рас­паў­сю­дзіць ін­фар­ма­цыю пра вя­до­мых гіс­та­рыч­ных асоб на­шай кра­і­ны. Ся­род іх Фран­цыск Ска­ры­на, Іг­на­цій Да­мей­ка, На­па­ле­он Ор­да, Він­цэнт Ду­нін-Мар­цін­ке­віч, Іван Хруц­кі, Іо­сіф Гаш­ке­віч. Так­са­ма дзя­ку­ю­чы ка­лен­да­ру мы рас­паў­сю­дзі­лі ін­фар­ма­цыю пра на­шы зна­ка­выя да­ты: 600‑год­дзе Бе­ла­веж­скай пу­шчы, 1150‑год­дзе По­лац­ка.

Мы пра­цу­ем над тым, каб кож­ны год ка­лян­дар ЮНЕС­КА ўклю­чаў па­мят­ныя для Бе­ла­ру­сі га­да­ві­ны. Гэ­та бу­дзе мак­сі­маль­на спры­яць рас­паў­сюдж­ван­ню ў ар­га­ні­за­цыі, якая сён­ня на­ліч­вае 195 ак­тыў­ных чле­наў, ін­фар­ма­цыі аб на­шай кра­і­не. На 2016–2017 га­ды мы ўнес­лі ў ЮНЕС­КА пра­па­но­вы з на­го­ды 150‑год­дзя з дня на­ра­джэн­ня Льва Бакс­та і 500‑год­дзя вы­дан­ня пер­шай кні­гі Фран­цыс­кам Ска­ры­най.

Гутарыла На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ.

 

У 2009 го­дзе бы­ла ство­ра­на ка­мі­сія пры Са­ве­це Мі­ніст­раў па вы­яў­лен­ні, вяр­тан­ні, су­мес­ным вы­ка­ры­стан­ні і ўвя­дзен­ні ў на­ву­ко­вы і куль­тур­ны ўжы­так на­цы­я­наль­ных куль­тур­ных каш­тоў­нас­цяў, якія апы­ну­лі­ся за ме­жа­мі Бе­ла­ру­сі. Гэ­тая ка­мі­сія на ча­ле з на­мес­ні­ка­мі мі­ніст­раў за­меж­ных спраў і куль­ту­ры збі­ра­ец­ца не менш аднаго разу на год і на па­дста­ве ін­фар­ма­цыі, у тым лі­ку на­шых прад­стаў­ніц­тваў за мя­жой, раз­гля­дае пы­тан­не вяр­тан­ня каш­тоў­нас­цяў Бе­ла­русі.

 

Но­вы па­пя­рэд­ні спіс, які пла­ну­ец­ца ўнес­ці да 1 лю­та­га 2015 го­да, бу­дзе ўклю­чаць пяць аб'­ек­таў. Гэ­та нам да­зво­ліць сфа­ку­сі­ра­ваць на­шы на­ма­ган­ні на пад­рых­тоў­цы якас­ных на­ме­на­цый­ных за­яў і іх пра­соў­ван­ні ў Спіс су­свет­най спад­чы­ны.

 

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».