Вы тут

Мірскай батлейцы — жыць!


Ад­ро­джа­на даў­няя мяс­цо­вая тра­ды­цыя ля­леч­на­га тэ­ат­ра

Да­вя­ло­ся ня­даў­на па­ба­чыць бат­ле­еч­ную ін­тэр­ме­дыю (ка­міч­ную сцэ­ну), якую па­ста­ві­лі на­ву­чэн­цы Мір­ска­га мас­тац­ка­га пра­фе­сій­на-тэх­ніч­на­га ка­ле­джа. І та­кой цеп­лы­нёй па­ве­я­ла ад гэ­тай па­ста­ноў­кі, так доб­ра і свет­ла ста­ла ўнут­ры пас­ля яе пра­гля­ду… У чым сак­рэт кра­наль­нас­ці, мо­жа­це спы­таць вы. Ад­ка­жу, што спра­ва, ві­даць, не толь­кі ў шчы­рас­ці ма­ла­дых ар­тыс­таў, але і ў тым, што яны ад­ра­дзі­лі тую бат­лей­ку, якая ў га­рад­скім па­сёл­ку Мір іс­на­ва­ла на пра­ця­гу не­каль­кіх ста­год­дзяў. Са­праўд­нае, не­пад­роб­нае — ні з чым не пе­ра­блы­та­еш.

[caption id="attachment_70099" align="alignnone" width="600"]Ар­тыс­ты з Мір­ска­га ка­ле­джа паказалі сваю батлейку ў Прэ­зі­дэнц­кай біб­лі­я­тэ­цы. Ар­тыс­ты з Мір­ска­га ка­ле­джа
паказалі сваю батлейку
ў Прэ­зі­дэнц­кай біб­лі­я­тэ­цы.[/caption]

Ця­пер на ча­ле гэ­та­га са­ма­быт­на­га тэ­ат­ра ста­іць на­мес­нік ды­рэк­та­ра па ву­чэб­най ра­бо­це, вы­клад­чык хі­міі і бія­ло­гіі Мір­ска­га ка­ле­джа Кан­стан­цін Пет­ры­ман. Ён пры­ехаў пра­ца­ваць у гэ­ту на­ву­чаль­ную ўста­но­ву, ка­лі тут ужо тры га­ды іс­на­ваў бат­ле­еч­ны тэ­атр. І ад­ра­зу стаў яго апан­та­ным удзель­ні­кам. Ад­зна­чае, што, ка­лі тэ­ат­рам кі­ра­ва­лі та­кія та­ле­на­ві­тыя лю­дзі як Га­лі­на Жа­ро­ві­на і Ган­на Вы­гон­ная, не ўлю­біц­ца ў бат­лей­ку бы­ло прос­та не­маг­чы­ма. Ця­пер без гэ­тай спра­вы свай­го жыц­ця ён не ўяў­ляе. «Гіс­то­рыя — гэ­та маё хо­бі, якое ста­іць на пер­шым мес­цы (пас­ля бія­ло­гіі і хі­міі)», — тлу­ма­чыць сваё за­хап­лен­не Кан­стан­цін Пет­ры­ман.

Кі­раў­нік тэ­ат­ра рас­па­вёў, што тра­ды­цыі бат­ле­еч­на­га тэ­ат­ра ў Мі­ры до­сыць даў­нія:

—За­да­ку­мен­та­ва­ных звес­так пра ран­нюю бат­лей­ку ў Мі­ры не за­ха­ва­ла­ся. Але гэ­та зра­зу­ме­ла, бо тэ­атр быў на­род­ным, Ра­дзі­ві­лы пра яго не дба­лі. Але пра тое, што бат­лей­ка ў нас бы­ла здаў­на, свед­чыць тое, што ў сям'і Сіл­ко гэ­та тэ­ат­раль­ная тра­ды­цыя пе­ра­да­ва­ла­ся з па­ка­лен­ня ў па­ка­лен­не… У XІX — па­чат­ку XX ста­год­дзя бат­лей­ка ў Мі­ры функ­цы­я­на­ва­ла до­сыць ін­тэн­сіў­на: ад­рэ­стаў­ра­ва­ная на­мі ін­тэр­ме­дыя «Сал­дат і чорт» бы­ла ство­ра­на ў 1915–1916 га­дах. На ба­зар­най пло­шчы спа­чат­ку за­зы­ва­лі на прад­стаў­лен­не, а пас­ля ў ха­це яго да­ва­лі. Гэ­та ад­бы­ва­ла­ся толь­кі ў ка­ляд­ную па­ру — у ін­шы час та­кой за­ба­вы не бы­ло. Апош­няе прад­стаў­лен­не бат­ле­еч­ні­каў у Мі­ры бы­ло ў 1950‑х га­дах — яго ла­дзі­лі бра­ты Сіл­ко. На гэ­тым тра­ды­цыя спы­ні­ла­ся. Ад­нак дзя­ку­ю­чы куль­ту­ро­ла­гу Га­лі­не Жа­ро­ві­най бат­лей­ка па­ча­ла ад­ра­джац­ца ў 1988 го­дзе.

Тра­ды­цый­на­га ка­лен­да­ра мір­скія вы­сту­поў­цы сён­ня так­са­ма імк­нуц­ца пры­трым­лі­вац­ца. Асноў­ныя прад­стаў­лен­ні ад­бы­ва­юц­ца з 25 снеж­ня па 19 сту­дзе­ня (свя­та Хры­шчэн­ня). Ка­лі ж дзесь­ці за­пра­ша­юць вы­сту­піць у ін­шы час, так­са­ма зга­джа­юц­ца, каб даць лю­дзям уяў­лен­не пра тое, як уво­гу­ле ка­лісь­ці вы­гля­даў бат­ле­еч­ны тэ­атр.

У най­блі­жэй­шы час пла­ну­ец­ца ад­на­віць тра­ды­цыі ка­ля­да­ван­ня, што на­зы­ва­лі­ся ка­лісь­ці Бат­леі. Бат­лей­ка — гэ­та лю­дзі з ма­лень­кі­мі цац­ка­мі, а бат­лей — ча­ла­век, які сва­ім знеш­нім вы­гля­дам на­гад­вае ляль­ку, ад­зна­чае Пет­ры­ман. Лю­дзі-ляль­кі бу­дуць на­сіць з са­бою так­са­ма і ма­лень­кую бат­лей­ку: у ад­ной асо­бе мож­на бу­дзе ўба­чыць і ляль­ка­во­да, і ляль­ку.

Кі­раў­нік тэ­ат­ра ад­зна­чае, што ад­наў­лен­не п'ес — так­са­ма спра­ва ня­прос­тая:

—Да­во­дзіц­ца раз­маў­ляць са ста­ры­мі людзь­мі, якія неш­та па­мя­та­юць. Дзя­ка­ваць Бо­гу, я за­спеў яшчэ не­каль­кі ча­ла­век у Мі­ры і на­ва­кол­лі, што бы­лі на тых сла­ву­тых мір­скіх кір­ма­шах. І яны ўзгад­ва­лі, як на ка­ляд­ных ба­за­рах вы­сту­па­лі бат­ле­еч­ні­кі. Па та­кіх не­вя­ліч­кіх ус­па­мі­нах, па драб­ні­цах мы ад­наў­ля­ем на­шу бат­лей­ку. Гэ­та і пра­ца з ар­хіў­ны­мі да­ку­мен­та­мі, з мяс­цо­вы­мі дыя­лек­та­мі — каб пра­віль­на пе­ра­даць га­вор­ку мес­ца і не па­ру­шыць моў­ны ма­лю­нак.

Увесь тэ­ат­раль­ны рэ­кві­зіт так­са­ма ро­бяць на­ву­чэн­цы ка­ле­джа. Да­рэ­чы, іх бат­лей­ка (скры­ня, у якой «вы­сту­па­юць» ляль­кі) зроб­ле­на па пра­та­ты­пе пер­шай ма­гі­лёў­скай бат­лей­кі, ары­гі­нал якой ця­пер за­хоў­ва­ец­ца ў Санкт-Пе­цяр­бург­скім му­зеі эт­на­гра­фіі.

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ.

 

Бат­лей­ка — гэ­та лю­дзі з ма­лень­кі­мі цац­ка­мі, а бат­лей — ча­ла­век, які сва­ім знеш­нім вы­гля­дам на­гад­вае ляль­ку.

 

Ад­рэ­стаў­ра­ва­ная ін­тэр­ме­дыя «Сал­дат і чорт» бы­ла ство­ра­на ў 1915–1916 га­дах. На ба­зар­най пло­шчы спа­чат­ку за­зы­ва­лі на прад­стаў­лен­не, а пас­ля ў ха­це яго да­ва­лі.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».