Вы тут

Для малых прыродазнаек


Ві­даць, мно­гія па­ка­лен­ні школь­ні­каў тры­ма­юць у па­мя­ці ко­ліш­ні ўсе­са­юз­ны (а сён­ня — ра­сій­скі) ча­со­піс «Юный натуралист». Ён за­сна­ва­ны аж­но ў 1928 го­дзе. Ад­ра­са­ва­ны з са­ма­га па­чат­ку школь­ні­кам. Змя­шчае ма­тэ­ры­я­лы пра пры­ро­ду, пры­ро­да­знаў­ства, бія­ло­гію і эка­ло­гію. У 1941–1956 гг. не вы­хо­дзіў. Ча­сам ты­раж ча­со­пі­са да­хо­дзіў да 4 млн эк­зэмп­ля­раў. У «Юном натуралисте» дру­ка­ва­лі­ся В.Бія­нкі, М.Пры­швін, К.Паўстоў­скі, У.Са­ла­у­хін, І. Акі­муш­кін і ін­шыя пісь­мен­ні­кі, ву­чо­ныя В.Об­ру­чаў, І. Мі­чу­рын, К.Ці­мі­ра­зеў, В.Ра­хі­лін і ін­шыя па­пу­ля­ры­за­та­ры на­ву­кі.

3-14

Сён­ня не так прос­та пад­пі­сац­ца праз пош­ту на ра­сій­скі ча­со­піс «Юный натуралист» (най­перш — праз кошт пад­піс­кі). Вы­да­вец­кі дом «Звяз­да» да ча­со­пі­са «Род­ная пры­ро­да», па­чы­на­ю­чы з сё­лет­ня­га сту­дзе­ня, да­даў спец­вы­пуск для эко­ла­гаў-па­чат­коў­цаў і ма­лых пры­ро­да­зна­ек — «Юны на­ту­ра­ліст». «Гэ­ты свай­го ро­ду ча­со­піс у ча­со­пі­се бу­дзе вы­хо­дзіць па­ста­ян­на, — чы­та­ем ва ўступ­ным сло­ве да пер­ша­га вы­пус­ку. — Га­лоў­ны­мі ге­ро­я­мі на яго ста­рон­ках бу­дуць, ві­да­воч­на, ма­лыя і вя­лі­кія на­сель­ні­кі на­шых ля­соў, ба­лот, лу­гоў: птуш­кі, звя­ры, на­ся­ко­мыя, рас­лі­ны. І вы, на­шы юныя чы­та­чы! Мы рас­ка­жам пра ва­шы доб­рыя спра­вы, за­хап­лен­ні… Вас ча­кае най­ці­ка­вей­шае па­да­рож­жа ў свет род­най пры­ро­ды ра­зам з на­ву­коў­ца­мі і пісь­мен­ні­ка­мі…»

Вось з якіх руб­рык па­чы­нае бе­ла­рус­кі «Юны на­ту­ра­ліст» свой дыя­лог з чы­та­чом: «Зя­лё­ная шко­ла» (рэ­пар­таж з эка­ла­гіч­най гім­на­зіі № 19 го­ра­да Мін­ска), «Эка­на­ві­ны», «Уро­кі ў за­па­вед­ні­ку», «Экат­вор­часць», «Заа­на­ві­га­тар», «Вік­та­ры­на»… А ў раз­дзе­ле «Для са­мых ма­лень­кіх» — «Пту­шы­ны ра­да­вод» Юр­кі Го­лу­ба, вер­ша­ва­ная мі­ні-эн­цык­ла­пе­дыя «Хто як зі­муе» Ге­на­дзя Аў­ла­сен­кі. Ёсць у пер­шым вы­пус­ку і за­пра­шэн­не да збо­ру ка­лек­цыі фо­та­здым­каў «Жы­вё­лы Бе­ла­ру­сі».

Сло­вам, па­ча­так па­кла­дзе­ны. Ары­ен­ці­ры вы­зна­ча­ны. Спа­дзя­ём­ся, што «Юны на­ту­ра­ліст», яко­га сён­ня апя­куе «Род­ная пры­ро­да», ста­не вы­дат­ным ча­со­пі­сам пры­ро­да­знаў­ча­га ха­рак­та­ру. Зной­дзец­ца на яго ста­рон­ках мес­ца і геа­гра­фіч­на­му, і эка­ла­гіч­на­му края­знаў­ству.

Па­вел АЛЬ­СО­ВЫ.

 

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».