Вы тут

Талай б'е рэкорды


У тыд­нё­вым спар­тыў­ным агля­дзе «Звяз­да» рас­па­вя­дае пра ме­даль­ны дэ­бют бе­ла­рус­кай фрыс­тай­ліст­кі на эта­пе Куб­ка све­ту, крыўд­нае па­ра­жэн­не «Ды­на­ма» ад «АкБар­са» і ін­шыя ці­ка­выя па­дзеі ў бе­ла­рус­кім спор­це.

1. Муж­чын­ская збор­ная Бе­ла­ру­сі па ганд­бо­ле за­ня­ла вы­ні­ко­вае 18-е мес­ца на чэм­пі­я­на­це све­ту ў Ка­та­ры. У фі­на­ле «Куб­ка Прэ­зі­дэн­та» — су­ця­шаль­на­га тур­ні­ру, дзе ра­зы­гры­ва­лі­ся мес­цы з 17-га па 24-е, — па­да­печ­ныя Юрыя Шаў­цо­ва ў се­рыі ся­мі­мет­ро­вых кід­коў са­сту­пі­лі ка­ман­дзе Чэ­хіі. Гэ­ты вы­нік стаў най­гор­шым у гіс­то­рыі вы­ступ­лен­няў на­шай збор­най на чэм­пі­я­на­тах све­ту. У 1995 го­дзе бе­ла­ру­сы ста­лі дзя­вя­ты­мі, у 2013 го­дзе — пят­нац­ца­ты­мі. Ад­зна­чым, што, не тра­піў­шы ў плэй-оф пер­шын­ства, на­ша ка­ман­да згу­бі­ла шанц атры­маць пу­цёў­ку на Алім­пі­я­ду ў Рыа-дэ-Жа­ней­ра. Ця­пер, каб ква­лі­фі­ка­вац­ца на алім­пій­скі тур­нір па­да­печ­ным Юрыя Шаў­цо­ва трэ­ба вый­гра­ваць чэм­пі­я­нат Еў­ро­пы-2016.

Чэм­пі­ё­на­мі све­ту ста­лі фран­цу­зы, якія ў фі­на­ле пе­рай­гра­лі гас­па­да­роў тур­ні­ру — збор­ную Ка­та­ра (25:22). А ка­ман­да Іс­па­ніі сен­са­цый­на са­сту­пі­ла па­ля­кам у ба­раць­бе за брон­за­выя ме­да­лі (28:29).

2. Бе­ла­рус­кая лёг­ка­ат­лет­ка Алі­на Та­лай уда­ла па­чы­нае но­вы се­зон. Спа­чат­ку на між­на­род­ным тур­ні­ры ў Дзю­сель­дор­фе спарт­смен­ка ўста­на­ві­ла рэ­корд се­зо­на на дыс­тан­цыі 60 м з бар'­е­ра­мі — 7,96 с. На на­ступ­ным стар­це ў Маск­ве Та­лай зноў па­ка­за­ла пер­шы час на гэ­тай дыс­тан­цыі. Ад­зна­чым, што рэ­корд Еў­ро­пы ў 60 м з бар'­е­ра­мі на­ле­жыць швед­скай лёг­ка­ат­лет­цы Сю­за­не Ка­лур — 7,68 с.

3. Ха­кей­нае «Ды­на­ма-Мінск» па­цяр­пе­ла чац­вёр­тае па­ра­жэн­не за­пар, са­сту­піў­шы ка­зан­ска­му «АкБар­су» (1:2). Адзі­ную шай­бу ў «зуб­раў» за­кі­нуў Мэт Элі­сан. У трэ­цім пе­ры­я­дзе шанц па­раў­наць лік быў у Сяр­гея Драз­да: шай­ба пас­ля кід­ка фор­вар­да «прай­шла­ся» па штан­гах, але, як бы­ло бач­на на ві­дэа­паў­то­рах, лі­нію ва­ро­т не пе­ра­сек­ла. Да­рэ­чы, гэ­ты мо­мант вы­клі­каў га­ра­чыя дыс­пу­ты на­конт пра­віль­нас­ці ра­шэн­ня суд­дзяў, якія не за­лі­чы­лі гэ­тую шай­бу.

Га­лоў­ны трэ­нер «Ды­на­ма» Лю­ба­мір ПО­КА­ВІЧ так пра­ка­мен­та­ваў вы­нік мат­ча: «Гэ­та бы­ла ці­ка­вая гуль­ня. У нас быў не вель­мі доб­ры па­ча­так, і са­пер­нік вёў 2:0, але хлоп­цы здо­ле­лі вяр­нуц­ца ў гуль­ню. У трэ­цім пе­ры­я­дзе мы ме­лі да­стат­ко­ва мо­ман­таў: доб­ра прэ­сін­га­ва­лі, але за­біць так і не змаг­лі. Апош­нім ча­сам нам не шан­цуе...»

Ужо сён­ня «бе­ла-сі­нія» згу­ля­юць на «Мінск-Арэ­не» з «Мяд­звешчакам».

4. Збор­ная Бе­ла­ру­сі па фрыс­тай­ле ў скла­дзе Ган­ны Гусь­ко­вай, Дзя­ні­са Осі­па­ва і Ста­ні­сла­ва Глад­чан­кі за­ня­ла дру­гое мес­ца ў ка­манд­ных спа­бор­ніц­твах на эта­пе Куб­ка све­ту ў аме­ры­кан­скім Лэйк-Плэ­сі­дзе.

Ці­ка­вы­мі атры­ма­лі­ся спа­бор­ніц­твы ў жан­чын. Фа­ва­рыт­кі тур­ні­ру — кі­тай­скія фрыс­тай­ліст­кі — не здо­ле­лі пра­біц­ца ў дзя­сят­ку най­леп­шых. На іх фо­не вы­дат­на вы­сту­пі­лі спарт­смен­кі з Еў­ро­пы і Паў­ноч­най Аме­ры­кі. Упер­шы­ню на п'е­дэс­тал тра­пі­ла бе­ла­рус­ка Аляк­санд­ра Ра­ма­ноў­ская. І ад­ра­зу на пер­шую пры­ступ­ку! За свой фі­наль­ны ска­чок ва­сям­нац­ца­ці­га­до­вая спарт­смен­ка атры­ма­ла 80,62 ба­ла, апя­рэ­дзіў­шы Ве­ра­ні­ку Кор­су­на­ву з Ра­сіі і Ме­лі­су Кар­бо з Ка­на­ды.

5. Бас­кет­боль­ны клуб «Цмо­кі-Мінск» атры­маў трэ­цюю пе­ра­мо­гу ў се­зо­не, на сва­ёй пля­цоў­цы пе­рай­граў­шы «Чыр­во­ныя Кры­лы» з Са­ма­ры — 74:66. У ся­рэ­дзі­не апош­ня­га пе­ры­я­ду ў «драконаў» бы­ла пе­ра­ва­га «+18», але гос­ці здо­ле­лі больш чым удвая ска­ра­ціць ад­ста­ван­не. Тым не менш, мін­ча­не ўтры­ма­лі пе­ра­мо­гу. Ся­род най­леп­шых гуль­цоў у «Цмо­каў» — Бран­ка Мір­ка­віч з 15 ач­ка­мі і Іван Ма­раш з 13.

«У апош­ні час мы дэ­ман­стра­ва­лі доб­рую гуль­ню, але праз ста­тус са­пер­ні­каў не маг­лі да­біц­ца вік­то­рыі, — рэ­зю­ма­ваў пас­ля па­ядын­ка га­лоў­ны трэ­нер «Цмо­каў» Анд­рэй ГРЫ­ШЧУК. — Адзі­ны не­да­хоп — рас­слаб­ле­насць ка­ман­ды пас­ля іс­тот­най пе­ра­ва­гі. Пры­чы­на па­доб­на­га спа­ду ў кан­цоў­цы — па­спеш­ныя ра­шэн­ні ў ата­цы. Бу­дзем гэ­та вы­праў­ляць».

Да­ры­на ЗА­ПОЛЬ­СКАЯ.

 

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.