Вы тут

Бразільскі майстар на беларускім паркеце


Ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» ўба­чыў у спра­ве пер­ша­га бра­зіль­ска­га ле­гі­я­не­ра ў чэм­пі­я­на­це кра­і­ны па міні-футболе

Апош­нім ча­сам на­ві­ны пра за­льны фут­бол не сы­хо­дзяць з га­лоў­ных сту­жак спар­тыў­най ін­фар­ма­цыі кра­і­ны. На па­за­мі­ну­лых вы­хад­ных ва­ра­тар пер­ша­лі­га­вай ка­ман­ды «МКК-Ра­га­чоў» пад­час гуль­ні з ку­ла­ка­мі на­кі­нуў­ся на суд­дзю і ад­пра­віў та­го ў на­каўт. А вось са «Ста­лі­цы», на­ша­га чэм­пі­ё­на, прый­шла ку­ды больш па­зі­тыў­ная на­ві­на. Клуб упер­шы­ню ў гіс­то­рыі бе­ла­рус­ка­га мі­ні-фут­бо­ла пад­пі­саў кант­ракт з бразільцам Ра­ніньё. Гіс­та­рыч­ная па­дзея! У ня­дзе­лю ён ад­чуў на са­бе, што та­кое га­лоў­нае мі­ні-фут­боль­нае су­праць­ста­ян­не Мін­ска.

[caption id="attachment_70250" align="alignnone" width="600"]1 З мя­чом — бра­зі­лец Ра­ніньё.[/caption]

Усе 500 мес­цаў у ня­даў­на па­бу­да­ва­ным спарт­комп­лек­се МА­ПІ­Да за­ня­тыя. На тры­бу­нах, як і на пля­цоў­цы, так­са­ма го­ра­ча. Яшчэ б! Гу­ля­юць гран­ды: дзе­ю­чы і трох­ра­зо­вы чэм­пі­ён кра­і­ны. Ба­лель­шчы­кі апла­дзі­ру­юць пас­ля пры­го­жых дзе­ян­няў фут­ба­ліс­таў, скан­дзі­ру­юць наз­вы лю­бі­мых ка­ман­даў і не тры­ма­юць язык за зу­ба­мі пад­час спрэч­ных мо­ман­таў на пар­ке­це.

— Гэй, суд­дзя! — пас­ля ба­лю­ча­га су­тык­нен­ня са­пер­ні­ка з ма­пі­даў­скім ва­ра­та­ром Анд­рэ­ем Чу­ры­лі­ным на по­ле га­то­вы вы­ска­чыць ба­лель­шчык з пер­шых шэ­ра­гаў. — Ты што не ба­чыш? Ён яго ка­ле­нам уда­рыў!

Да­рэ­чы, Чу­ры­лін. Гэ­ты хло­пец у зя­лё­най фут­бол­цы хоць і пра­пус­ціў двой­чы ад «Ста­лі­цы», не­ве­ра­год­ным чы­нам ад­бі­ваў усё, што ля­це­ла ў яго­ ва­ро­ты. З усіх кут­коў, з усіх ад­лег­лас­цяў. Матч, які пра­хо­дзіў на су­стрэч­ных кур­сах, за­вяр­шыў­ся пе­ра­мо­гай МА­ПІ­Да — 5:2. Усё ж та­кі «до­ма­бу­даў­ні­кі» ле­пей за са­пер­ні­ка ка­рыс­та­лі­ся сва­і­мі маг­чы­мас­ця­мі, на­блі­зі­лі­ся да лі­да­раў і пра­цяг­ва­юць зма­гац­ца за ўзна­га­ро­ды. А як вы­гля­даў бра­зі­лец, спы­та­е­це вы? Хто-хто, а чар­ня­вы Ра­нінья на­ўрад ці за­ня­се са­бе гэ­ты матч у ак­тыў. На ві­дэа, якія знай­шоў у ін­тэр­нэ­це, ён дэ­ман­струе фе­на­ме­наль­ную тэх­ні­ку, як ка­жуць, на мя­жы з фан­тас­ты­кай, а ў гэ­тым мат­чы вы­гля­даў да­во­лі сціп­ла.

6

— Ён зна­хо­дзіц­ца не ў ап­ты­маль­най фор­ме. Гу­ляў з мік­ра­траў­май, — рас­тлу­ма­чыў сі­ту­а­цыю Ула­дзі­мір Ле­вус, га­лоў­ны трэ­нер «Ста­лі­цы». — У на­шай ка­ман­дзе ёсць яшчэ не­каль­кі траў­ма­ва­ных гуль­цоў. Спа­дзя­ю­ся, яны хут­ка па­пра­вяц­ца і на­ша га­лоў­ная пе­ра­мо­га — на­пе­ра­дзе.

У сваю чар­гу пе­ра­ход бра­зіль­ска­га май­стра ў бе­ла­рус­кі клуб мы па­пра­сі­лі пра­ка­мен­та­ваць Анд­рэя Мядз­ве­дзе­ва, стар­шы­ню праў­лен­ня «Ста­лі­цы»:

— Ка­лі ў ка­ман­ду пры­хо­дзіць ле­гі­я­нер вы­со­ка­га кла­са, ён уз­ды­мае ін­та­рэс да чэм­пі­я­на­ту. Пра за­пра­шэн­не па­доб­на­га фут­ба­ліс­та мы раз­ва­жа­лі яшчэ пад­час ле­таш­ня­га пер­шын­ства, на­па­чат­ку сё­лет­ня­га. Ад­нак нам не ха­це­ла­ся вез­ці прос­та ча­ла­ве­ка з бра­зіль­скім паш­пар­там. Мы імк­ну­лі­ся пад­пі­саць кант­ракт з пра­фе­сі­я­на­лам вы­со­ка­га кла­са. Пе­ра­га­во­ры вя­лі­ся на­са­мрэч ня­доў­га. У Ра­ніньё за­кон­чыў­ся кант­ракт з па­рыж­скім «Спор­тын­гам», і ён пад­пі­саў з на­мі да­мо­ву да кан­ца чэм­пі­я­на­ту.

— Як вы­ра­ша­юц­ца бы­та­выя пы­тан­ні?

— Усё вы­ра­ша­ем у ра­бо­чым па­рад­ку. Спра­ва ў тым, што ён не­каль­кі се­зо­наў пра­вёў у Гру­зіі і ва Укра­і­не. У яго, да­рэ­чы, жон­ка — гру­зін­ка. І яна ў гэ­тым пы­тан­ні яму вель­мі да­па­ма­гае.

— На маю дум­ку, пе­ра­ход бра­зіль­ца ў ва­шу ка­ман­ду — доб­ры імі­джа­вы крок для ка­лек­ты­ву.

— Мы ста­ві­лі пе­рад са­бой дзве мэ­ты. Па-пер­шае, гэ­та імідж не столь­кі клу­ба, коль­кі ві­ду спор­ту. Ад­но ад дру­го­га не трэ­ба ад­дзя­ляць. Па-другое, Ра­ніньё — фут­ба­ліст вы­со­ка­га ўзроў­ню. Ён гу­ляе за збор­ную Гру­зіі, не­ад­на­ра­зо­ва ўдзель­ні­чаў у фі­на­ле ча­ты­рох Куб­каў УЕ­ФА. Гэ­та свед­чыць пра мно­гае.

— Коль­кі на­огул ле­гі­я­не­раў гу­ля­юць за «Ста­лі­цу»?

— Уся­го іх 5. Акра­мя бра­зіль­ца, за нас гу­ля­юць ра­сій­скі ва­ра­тар і тры ўкра­ін­цы.

— Да сло­ва, укра­ін­цаў да­во­лі шмат у на­шым мі­ні-фут­бо­ле. Едуць да нас праз скла­да­ную эка­на­міч­ную сі­ту­а­цыю ў кра­і­не?

— Без­умоў­на, у мі­ну­лым го­дзе першынство Укра­і­ны ўва­хо­дзіла ў пя­цёр­ку най­мац­ней­шых чэм­пі­я­на­таў Еў­ро­пы. Там заўж­ды бы­ло шмат ле­гі­я­не­раў, у тым лі­ку і бра­зіль­скіх. У су­вя­зі з вай­ной мно­гім клу­бам цяж­ка фі­нан­са­ва ўтрым­лі­ваць і ле­гі­я­не­раў, і мяс­цо­вых фут­ба­ліс­таў. Гэ­тым і аб­умоў­ле­ны пры­ток укра­ін­цаў у наш чэм­пі­я­нат. Столь­кі за­меж­ні­каў у нас яшчэ ні­ко­лі не гу­ля­ла. Але я лі­чу, што гэ­та доб­ра. Бо рас­це ўзро­вень пер­шын­ства, рас­туць на­шы хлоп­цы. Уз­рас­тае кан­ку­рэн­цыя ўнут­ры ка­ман­ды і ў са­мім чэм­пі­я­на­це.

Та­рас ШЧЫ­РЫ.

Фо­та аў­та­ра.

У чэм­пі­я­на­це Бе­ла­ру­сі ўдзель­ні­ча­юць 16 ка­манд. Па­вод­ле таб­лі­цы ў пя­цёр­ку лі­да­раў ува­хо­дзяць «Лід­сель­маш» (Лі­да), «Ві­тэн» (Ві­цебск), «Ста­лі­ца» (Мінск), БЧ (Го­мель) і «Ма­під» (Мінск).

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».