Вы тут

А дзе мне ўзяць такую «Ліру»?


Пры­за­выя ста­ту­эт­кі На­цы­я­наль­най му­зыч­най прэ­міі знай­шлі сва­іх ула­даль­ні­каў

Га­лоў­ная му­зыч­ная прэ­мія кра­і­ны іс­нуе ў Бе­ла­ру­сі ўжо не пер­шы год. Але з ця­гам ча­су яе ўру­чэн­не ста­ла вы­клі­каць усё менш ім­пэ­ту і ўсё больш пы­тан­няў з бо­ку як слу­ха­чоў, так і са­міх ар­тыс­таў і прад­зю­са­раў. І ка­лі ста­ла ві­да­воч­на, што ўзна­га­ро­дзе па­трэб­на аб­наў­лен­не і «пе­ра­фар­ма­та­ван­не», у спра­ву ўмя­ша­ла­ся Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры. На­цы­я­наль­ная му­зыч­ная прэ­мія, па-пер­шае, на­бы­ла кан­крэт­ную наз­ву «Лі­ра», па-дру­гое, змя­ні­ла су­ар­га­ні­за­та­раў і пе­ра­бра­ла­ся з ка­на­ла СТБ на Агуль­на­на­цы­я­наль­нае тэ­ле­ба­чан­не. Але, ма­быць, га­лоў­нае, што змя­ні­ла­ся, — кры­тэ­рыі вы­лу­чэн­ня на­мі­нан­таў і ўлас­на спіс пры­за­вых на­мі­на­цый. Мяр­ку­ю­чы па ўсім, рэ­брэн­дынг даў плён: па­вод­ле слоў мі­ніст­ра куль­ту­ры Ба­ры­са Свят­ло­ва, які ад­кры­ваў сё­лет­нюю (як ні­ко­лі ла­ка­ніч­ную
і част­ко­ва бе­ла­рус­ка­моў­ную) цы­ры­мо­нію, пас­ля шэ­ра­гу гэ­тых змя­нен­няў прэ­мія
вы­клі­ка­ла вя­лі­кую ці­ка­васць у прад­стаў­ні­коў твор­чай ін­тэ­лі­ген­цыі.

[caption id="attachment_70164" align="alignnone" width="600"]Гурт Navi — аўтары і выканаўцы лепшай беларускамоўнай песні 2014 года. Гурт Navi — аўтары і выканаўцы лепшай беларускамоўнай песні 2014 года.[/caption]

У вы­ба­ры най­больш яр­кіх і вар­тых уз­на­га­ро­ды ар­тыс­таў ай­чын­най эст­ра­ды на гэ­ты раз удзель­ні­ча­лі не толь­кі пра­фе­сі­я­на­лы ў га­лі­не па­пу­ляр­най му­зы­кі, але і са­мі слу­ха­чы і гле­да­чы. Ме­на­ві­та вы­бар апош­ніх шмат у чым паў­плы­ваў на раз­мер­ка­ван­не пры­за­вых ста­ту­э­так «Лі­ра». Сім­ва­ліч­ным ува­саб­лен­нем вяр­шы­ні эст­рад­на­га мас­тац­тва, да­рэ­чы, стаў не му­зыч­ны ін­стру­мент лі­ра, як ча­ка­ла­ся з наз­вы, а по­стаць зграб­най дзяў­чы­ны.

На га­лоў­ную ўзна­га­ро­ду за най­леп­шую пес­ню го­да прэ­тэн­да­ва­лі ка­ля паў­сот­ні бе­ла­рус­кіх ар­тыс­таў, але да фі­наль­най на­мі­на­цыі дай­шлі толь­кі трое: Іс­куі Аба­лян, Ган­на Шар­ку­но­ва і Тэо. Апош­ня­му як­раз і ўсміх­ну­ла­ся ўда­ча, а мо­жа, сыг­ра­ла на ру­ку па­пу­ляр­насць пас­ля кон­кур­су «Еў­ра­ба­чан­не-2014» — і ар­тыст атры­маў аж­но дзве ста­ту­эт­кі: «Най­леп­шая пес­ня го­да» за «Cheesecake» і «Най­леп­шы вы­ка­наў­ца го­да» — за ся­бе са­мо­га.

Най­леп­шай пес­няй на бе­ла­рус­кай мо­ве ста­ла кам­па­зі­цыя ма­ла­до­га гур­та Navі «Аб­ды­мі мя­не». Кра­наль­нае ві­дэа Жа­нет «You Wіll Be Here» (зня­тае па­вод­ле пес­ні, з якой спя­вач­ка ўдзель­ні­ча­ла ў 2013-м у на­цы­я­наль­ным ад­бо­ры зноў жа на «Еў­ра­ба­чан­не») ста­ла най­леп­шым клі­пам. Ты­тул «Ад­крыц­цё го­да» да­стаў­ся ство­ра­на­му па га­ра­чых сля­дах кон­кур­су «Міс­тэр Бе­ла­русь-2014» гур­ту «Mіsters». «Лі­ру» як най­леп­шы аў­тар слоў атры­ма­ла па­эт­ка Але­на Ер­ма­ло­віч, «Най­леп­шым аран­жы­роў­шчы­кам» суд­дзі на­зва­лі Анд­рэя Са­ўрыц­ка­га.

Ад­ра­зу не­каль­кі пры­за­вых ста­ту­э­так за­пі­саў у свой ак­тыў прад­зю­сар­скі цэнтр «Спа­маш», які ад­зна­чае сё­ле­та 10-год­дзе: най­леп­шым аў­та­рам му­зы­кі стаў мас­тац­кі кі­раў­нік цэнт­ра, кам­па­зі­тар Ле­а­нід Шы­рын, уз­на­га­ро­ду «Стыль го­да» атры­маў са­ліст цэнт­ра Аляк­сей Грос, і, на­рэш­це, зван­не «Прад­зю­сар го­да» бы­ло пры­су­джа­на так­са­ма «Спа­ма­шу», праў­да, не­аса­бо­ва, а на­огул.

[caption id="attachment_70165" align="alignnone" width="600"]Сімвалам  нацыянальнай музычнай прэміі «Ліра» стала дзяўчына  ў залатым, якая ўвасобіла  беларускую эстраду. Сімвалам
нацыянальнай музычнай прэміі «Ліра» стала дзяўчына
ў залатым, якая ўвасобіла
беларускую эстраду.[/caption]

Двой­чы быў ад­зна­ча­ны ўзна­га­ро­да­мі ся­мей­ны і твор­чы ду­эт Аляк­санд­ра Ці­ха­но­ві­ча і Ядз­ві­гі Па­плаў­скай: прад­ка­заль­на — «За ўнё­сак у раз­віц­цё эст­рад­най па­пу­ляр­най му­зы­кі» і не­ча­ка­на для мно­гіх, але тым не менш за­слу­жа­на — як най­леп­шыя ар­га­ні­за­та­ры кан­цэр­таў (прад­зю­сар­скі цэнтр «Про­фі­арт­ві­дэ­он» ле­тась зла­дзіў больш як 200 раз­на­стай­ных кан­цэр­таў).

[caption id="attachment_70166" align="alignnone" width="600"]Узнагароду за лепшую песню года ўзяў спявак і аранжыроўшчык Тэа. Узнагароду за лепшую песню года ўзяў спявак і аранжыроўшчык Тэа.[/caption]

Прыз «За па­пу­ля­ры­за­цыю бе­ла­рус­кай му­зы­кі за мя­жой» атры­маў гурт «ІOWA», «Най­леп­шым му­зыч­ным тэ­ле­пра­ек­там у сфе­ры эст­рад­най твор­час­ці» быў на­зва­ны тэ­ле­пра­ект «Ле­ген­ды. Lіve» вы­твор­час­ці АНТ, а га­на­ро­вую ўзна­га­ро­ду як ме­цэ­нат у сфе­ры па­пу­ляр­най эст­рад­най твор­час­ці вя­ду­чыя цы­ры­мо­ніі ўру­чы­лі прад­стаў­ні­кам «Бе­ла­русь­ка­лія» — кам­па­нія, у пры­ват­нас­ці, ле­тась вы­сту­пі­ла афі­цый­ным парт­нё­рам фес­ты­ва­лю мас­тац­тваў «Сла­вян­скі ба­зар у Ві­цеб­ску».

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.