Вы тут

Падтапіла талымі водамі


Ка­лі не за­зі­раць у ка­лян­дар, склад­ва­ец­ца ўра­жан­не, што за­раз за акном са­ка­вік. Факты гэ­та толь­кі па­цвяр­джаюць, бо ў вы­ні­ку вя­лі­ка­га рас­та­ван­ня сне­гу на тэ­ры­то­рыі кра­і­ны бы­лі пад­топ­ле­ны два ад­мі­ніст­ра­цый­ныя бу­дын­кі, 32 жы­лыя да­мы, 30 пад­вор­каў, 6 гас­па­дар­чых па­бу­доў і тры ўчаст­кі аў­та­ма­біль­ных да­рог у 19 на­се­ле­ных пунк­тах Ві­цеб­скай, Го­мель­скай, Мін­скай і Ма­гі­лёў­скай аб­лас­цей.

Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі МНС, па­цяр­пе­лых ня­ма, жыц­це­за­бес­пя­чэн­не на­сель­ніц­тва не па­ру­ша­на. Для лік­ві­да­цыі на­ступ­стваў пад­тап­лен­няў пры­цяг­ва­лі­ся 26 адзі­нак тэх­ні­кі і 87 ча­ла­век, з іх 19 адзі­нак тэх­ні­кі і 59 ра­бот­ні­каў МНС.

Най­больш ад зі­мо­ва­га цяп­ла па­цяр­пе­лі на­се­ле­ныя пунк­ты ў Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці. Тут та­лы­мі во­да­мі пад­та­пі­ла 21 пад­вал жы­лых да­моў, 22 пад­вор­кі, два пад­ва­лы ад­мі­ніст­ра­цый­ных бу­дын­каў, а так­са­ма тры ўчаст­кі аў­та­ма­біль­ных да­рог у Ма­гі­лё­ве, ад­нак рух транс­пар­ту пры гэ­тым не спы­няў­ся.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.