Вы тут

Каб доўжылася жыццё


Но­вы мас­тац­ка-да­ку­мен­таль­ны твор Але­ся Са­віц­ка­га «Пісь­мо ў Рай» — вы­дат­ны ра­ман-спо­ведзь пісь­мен­ні­ка, уз­нёс­лае ма­лен­не, ад­ра­са­ва­нае па­мер­ла­му баць­ку, які пра­жыў пя­кель­на-па­кут­лі­вае жыц­цё і за­знаў цяж­кую смерць. Апо­вед вя­дзец­ца ад імя лі­рыч­на­га ге­роя — Анд­рэя Смо­лі­ча. Твор пры­све­ча­ны па­мя­ці Ануф­рыя Якаў­ле­ві­ча Са­віц­ка­га і, ві­да­воч­на, мае аў­та­бія­гра­фіч­ную асно­ву.

3-20

На ста­рон­ках ра­ма­на-спо­ве­дзі аў­тар асэн­соў­вае лёс бе­ла­рус­кай на­цыі пад­час вай­ны і ў пас­ля­ва­ен­ны час. Унут­ра­ным зро­кам пісь­мен­нік уваж­лі­ва па­каз­вае вель­мі су­пя­рэч­лі­вую і дра­ма­тыч­ную эпо­ху, агля­дае ўлас­нае пра­жы­тае жыц­цё і лё­сы бліз­кіх яму лю­дзей, з вы­шы­ні ча­су ана­лі­зуе роз­ныя эпі­зо­ды і сі­ту­а­цыі, у якія трап­ляў па­вод­ле аса­біс­та­га жа­дан­ня ці, час­цей, па во­лі вы­пад­ку. Апо­вед у ра­ма­не час­та пе­ра­ры­ва­ец­ца пра­нік­нё­ны­мі зва­ро­та­мі га­лоў­на­га ге­роя да па­мер­ла­га баць­кі, раз­ва­жан­ня­мі пра яго цяж­кі лёс.

Вель­мі свет­лыя і шчым­лі­ва-цёп­лыя ў ра­ма­не ўспа­мі­ны пра дзя­цін­ства — эпі­зод пра лыж­ны пе­ра­ход з По­лац­ка ў Кут­ня­ны, сцэ­на шчод­рай па­чост­кі ў цёт­кі Мар­фы, ры­бал­ка на Дзві­не з жы­вым баць­кам, па­хо­ды ў гры­бы, на­вед­ван­не Ба­ры­са­ва­га ка­ме­ня, які ля­жаў у Дзві­не і ў за­суш­лі­вае ле­та, ка­лі ра­ка мя­ле­ла, быў доб­ра бач­ны. Над­звы­чай кра­наль­ныя ўспа­мі­ны аў­та­ра пра ма­ці.

На ста­рон­ках тво­ра пісь­мен­нік згад­вае шмат­лі­кія эпі­зо­ды з пар­ты­зан­ска­га жыц­ця, пе­рад­ае ўлас­нае ўзру­шэн­не пад­час на­вед­ван­ня мес­цаў ко­ліш­ніх біт­ваў. У яго па­мя­ці ўсплы­ва­юць най­больш яр­кія мо­ман­ты зма­ган­ня з фа­шысц­кі­мі за­хоп­ні­ка­мі — вы­плаў­ка то­лу са сна­ра­даў у куз­ні вёс­кі Пят­роў­цы, цяж­кія баі пар­ты­зан­скай бры­га­ды ўлет­ку со­рак трэ­ця­га го­да, жах­лі­вая смерць ба­я­вых та­ва­ры­шаў, ра­нен­не і ля­чэн­не ў па­ля­вым шпі­та­лі.

Вель­мі па­ву­чаль­ныя ўра­жан­ні Але­ся Са­віц­ка­га ад на­вед­ван­ня Гер­ма­ніі і зна­ём­ства з ко­ліш­нім сал­да­там вер­мах­та, які ў га­ды вай­ны тра­піў у са­вец­кі па­лон, але здо­леў вы­жыць і вяр­нуц­ца да­моў. Яго жыц­цё кант­рас­та­ва­ла з жыц­цём тых, хто пе­ра­мог фа­шызм, бо яго ні­хто не да­ка­раў і ні­чым не па­пра­каў.

Як пісь­мен­нік-рэа­ліст Са­віц­кі па­ка­заў дра­ма­тызм жыц­ця — аку­па­цыю нем­ца­мі Бе­ла­ру­сі, бе­жан­ства лю­дзей на ўсход, вяр­тан­не на за­хоп­ле­ную во­ра­гам тэ­ры­то­рыю, пе­ры­пе­тыі ва­ен­на­га ча­су. Пісь­мен­нік рас­крыў тра­ге­дыю лю­дзей, лё­сы якіх бы­лі зла­ма­ны вай­ной і ста­лін­скі­мі рэ­прэ­сі­я­мі. Так, баць­ка га­лоў­на­га ге­роя Смо­лі­ча быў асу­джа­ны на пяць га­доў і ад­праў­ле­ны ў ла­гер толь­кі за тое, што тра­піў у па­лон і не змог за­стрэ­ліц­ца, бо ў на­га­не скон­чы­лі­ся па­тро­ны.

Асаб­лі­ва дра­ма­тыч­ным быў лёс дзяў­чат і ма­ла­дых жан­чын, якія ака­за­лі­ся на аку­па­ва­най тэ­ры­то­рыі і прай­шлі праз не­ве­ра­год­ныя па­ку­ты і здзе­кі. Ма­на­лог ма­ла­дой жан­чы­ны Жан­ны — свед­чан­не жа­хаў, што пры­нес­лі вай­на і фа­шызм на бе­ла­рус­кую зям­лю. Не менш тра­гіч­ным ака­за­ла­ся жыц­цё дзяў­чы­ны пад­час вяр­тан­ня баль­ша­ві­коў і чэ­кіс­таў, якія пра­гну­лі кант­ра­ля­ваць усё гра­мад­ства. Ду­шэў­ныя па­ку­ты і ўнут­ра­ны боль жан­чы­ны ака­за­лі­ся мац­ней­шы­мі за пра­гу да жыц­ця — і яна, урэш­це, пай­шла на са­ма­губ­ства.

Ра­ман-спо­ведзь «Пісь­мо ў Рай» ад­роз­ні­ва­ец­ца асаб­лі­вым псі­ха­ла­гіз­мам: ён не­звы­чай­на эма­цый­ны, на­поў­не­ны люд­скім бо­лем, рос­пач­чу і не­вы­мер­най ту­гой. Сцэ­на атры­ман­ня ліс­та ад жы­во­га баць­кі, яко­га лі­чы­лі без вес­так пра­па­ўшым у со­рак пер­шым го­дзе, ураж­вае глы­бі­нёй пе­ра­жы­ван­няў ге­ро­яў. Алесь Са­віц­кі бліс­ку­ча пе­ра­даў па­ку­ты сям'і сал­да­та-фран­та­ві­ка, які быў не­спра­вяд­лі­ва са­сла­ны ў ла­гер на вост­раў Пу­ця­цін, што ў Япон­скім мо­ры. Пісь­мен­нік рас­па­вя­дае пра не­ве­ра­год­ныя пе­ра­жы­ван­ні ма­ці, якая стра­ці­ла му­жа і двух сы­ноў. Пас­ля гэ­тай тра­ге­дыі жыц­цё для яе згу­бі­ла ўся­ля­кі сэнс.

Мас­тац­кі­мі срод­ка­мі май­стар сло­ва па­ка­заў не­ве­ра­год­ны боль, бяс­кон­цую крыў­ду і ад­чай юна­ка, які атры­маў чор­ную вест­ку пра смерць баць­кі ў ла­ге­ры. Раз­губ­ле­ны Анд­рэй Смо­ліч ад­чу­вае без­вы­ход­насць і поў­ную без­да­па­мож­насць, не ве­дае, што ра­біць, ка­му скар­дзіц­ца, ка­го пра­сіць і ка­го ві­на­ва­ціць. Да глы­бі­ні ду­шы ён уз­ру­ша­ны і пас­ля на­вед­ван­ня ла­ге­ра ва­ен­на­па­лон­ных чыр­во­на­ар­мей­цаў у Ба­ра­ву­се. Уба­ча­нае і па­чу­тае там урэ­за­ла­ся ў яго па­мяць на ўсё жыц­цё. Не­бы­ва­лы ду­шэў­ны боль за­знаў ге­рой ра­ма­на, ка­лі да­ве­даў­ся праў­ду пра дзяў­чы­ну, якую па­ка­хаў усім сэр­цам.

На ста­рон­ках ра­ма­на-спо­ве­дзі Алесь Са­віц­кі над­звы­чай дэ­та­лё­ва асвят­ліў пра­цэс раз­ві­тан­ня з ілю­зі­я­мі тых лю­дзей, якія шчы­ра ве­ры­лі ў не­па­грэш­насць Іо­сі­фа Ста­лі­на. Так, га­лоў­ны ге­рой Анд­рэй Смо­ліч пі­ша яму ліст, у якім рас­па­вя­дае пра не­ві­на­ва­тасць баць­кі, пра сваю ве­ру ў спра­вяд­лі­васць і бяс­кон­цую ад­да­насць «да­ра­го­му пра­ва­ды­ру». Але ў ад­каз ён атрым­лі­вае ка­ро­цень­кае па­ве­дам­лен­не след­ча­га з Упраў­лен­ня па спра­вах рэ­абі­лі­та­цыі, дзе ка­тэ­га­рыч­на за­яў­ля­ла­ся пра ад­сут­насць на­леж­ных пад­стаў для пе­ра­гля­ду спра­вы. На но­вы ліст да Ста­лі­на ге­рой атры­маў чар­го­вую ад­піс­ку, на­поў­не­ную «бяз­дум­най па­спеш­лі­вас­цю, па­гард­лі­вас­цю і абы­яка­вас­цю».

Алесь Са­віц­кі спра­вяд­лі­ва і гіс­та­рыч­на дак­лад­на пі­ша пра тое, што ў пе­ры­яд кі­ра­ван­ня Ста­лі­на, Хру­шчо­ва і Брэж­не­ва аду­ка­ва­ныя лю­дзі вы­дат­на ба­чы­лі рэа­ліі і ўсве­дам­ля­лі сут­насць афі­цый­най пра­па­ган­ды, якая пры­ха­рош­ва­ла рэ­ча­іс­насць. Яны пры­хо­дзі­лі да сме­лай вы­сно­вы пра тое, што па­лі­ты­кі ха­ва­юць праў­ду ад на­ро­да, а ў сва­іх за­явах і дзе­ян­нях кі­ру­юц­ца пе­ра­важ­на ўлас­ны­мі ін­та­рэ­са­мі.

Пісь­мен­нік-ін­тэ­ле­кту­ал раз­ва­жае аб скла­да­нас­цях ча­ла­ве­ча­га лё­су і, урэш­це, пры­хо­дзіць да вы­сно­вы пра не­аб­ход­насць да­ра­ван­ня, пры­мі­рэн­ня, на­ват па­між са­мы­мі лю­ты­мі і за­кля­ты­мі во­ра­га­мі. Ён вы­сту­пае су­праць фаль­шу і пад­ма­ну ва ўсіх сфе­рах жыц­ця — у па­лі­ты­цы, у ад­но­сі­нах па­між на­ро­да­мі, па­між сяб­ра­мі і ка­ха­ны­мі. Хлус­ня, па­вод­ле яго слоў, заўж­ды вя­дзе да ва­ро­жас­ці, не­па­збеж­ных раз­бу­рэн­няў і страт. У аса­біс­тым і ся­мей­ным жыц­ці пад­ман і хлус­ня тым больш не­да­пу­шчаль­ныя, бо яны раз­бу­ра­юць да­вер і асно­ву жыц­ця.

Муд­расць, ве­ды і до­свед прод­каў, на дум­ку Але­ся Са­віц­ка­га, — асноў­ны стры­жань паў­на­вар­тас­на­га пра­ця­гу жыц­ця. Пісь­мен­нік слуш­на га­во­рыць пра не­аб­ход­насць ша­на­ван­ня на­род­ных свя­ты­няў, за­ха­ван­ня за­па­ве­таў баць­коў і дзя­доў, па­ва­гі да зроб­ле­на­га і ство­ра­на­га імі: «Ця­пер ве­даю дак­лад­на: ка­лі ча­ла­век не мо­ліц­ца па­мя­ці баць­коў і дзя­доў, ка­лі не ахоў­вае свя­ты­ні свай­го на­ро­да, дык на яго­най да­ро­зе ру­жы не за­цві­туць ані­ко­лі». Алесь Са­віц­кі ўпэў­не­ны, што ча­ла­век пры­хо­дзіць на зям­лю з мі­сі­яй па­мно­жыць пры­га­жосць гэ­та­га све­ту, «каб ня­звод­ная на зям­лі бы­ла толь­кі ра­дасць».

За­ключ­ная сцэ­на ра­ма­на — на­зі­ран­не за хлоп­чы­кам, ма­лень­кім ры­бач­ком, які зла­віў на ву­ду вя­ліз­на­га язя на Па­ла­це і не­ве­ра­год­на шчас­лі­вы ад уло­ву, — свед­чан­не не­па­хіс­най ве­ры пісь­мен­ні­ка ў доб­ры на­бы­так на­шчад­каў.

Іван СА­ВЕР­ЧАН­КА,
док­тар фі­ла­ла­гіч­ных на­вук, пра­фе­сар.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».