Вы тут

Браняпоезд аршанскі


Края­знаў­ца Эду­ард На­ва­гон­скі рас­па­вёў ка­рэс­пан­дэн­ту «Звяз­ды» ма­ла­вя­до­мы факт вай­ны. Аказ­ва­ец­ца, бра­ня­по­езд, які быў у пад­на­ча­лен­ні На­род­на­га ка­мі­са­ры­я­та ўнут­ра­ных спраў, у пе­рад­ва­ен­ныя га­ды дыс­ла­цы­ра­ваў­ся ў Ор­шы.

[caption id="attachment_70107" align="alignnone" width="600"]Бра­ні­ра­ва­ны цяг­нік. Бра­ні­ра­ва­ны цяг­нік.[/caption]

Эду­ард Эду­ар­да­віч ста­ра­ец­ца ўста­на­віць ім­ёны і проз­ві­шчы чле­наў экі­па­жа та­го бра­ня­по­ез­да. Па­куль вя­до­мыя проз­ві­шчы двух за­гі­ну­лых. Каб па­поў­ніць спіс, края­зна­вец ужо на­кі­ра­ваў за­пы­ты ў Ка­луж­скую і Ар­лоў­скую воб­лас­ці. Ёсць на­дзея на да­па­мо­гу ў гэ­тым су­пра­цоў­ні­каў ін­шых ар­хі­ваў; на­ву­коў­цаў, якія да­сле­ду­юць тэ­му вай­ны; сва­я­коў знік­лых без вес­так, за­гі­ну­лых.

Ба­раць­ба бро­не­па­яз­доў з пра­ціў­ні­кам за рэд­кім вы­пад­кам па­куль так і за­ста­ец­ца па­кры­тай та­ям­ні­цай. Мо яшчэ і та­му, што ў боль­шас­ці з іх лёс тра­гіч­ны... Да­рэ­чы, і кі­на­філь­маў пра та­кія цяг­ні­кі не так ужо і шмат. Адзін з са­мых вя­до­мых — «Наш бра­ня­по­езд», які ў 1988 го­дзе зняў вя­до­мы бе­ла­рус­кі кі­на­рэ­жы­сёр, ак­цёр, прад­зю­сар Мі­ха­іл Пта­шук.

— Па­коль­кі за­хап­ля­ю­ся зды­ман­нем да­ку­мен­таль­на­га кі­но, маю на­мер ства­рыць фільм «Сем­дзе­сят шос­ты з со­рак пер­ша­га». Там бу­дзе рас­каз­ва­ец­ца пра тое, што ідзе ўся­го толь­кі дру­гі дзень Вя­лі­кай Ай­чын­най, пол­чы­шчы тан­каў Гу­дэ­ры­я­на рвуц­ца на ўсход, клі­на­мі рас­ся­ка­ю­чы вой­скі За­ход­няй асо­бай ва­ен­най акру­гі Чыр­во­най Ар­міі. Іх мэ­та — Маск­ва...

23 чэр­ве­ня 1941 го­да ў
8 га­дзін 45 хві­лін на­чаль­нік Га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня вой­скаў НКУС СССР ге­не­рал-ма­ёр Аляк­сандр Іва­на­віч Гу­ля­еў ад­дае за­гад вы­ка­рыс­таць у ба­раць­бе з во­ра­гам бро­не­па­яз­ды... А на на­ступ­ны дзень экі­па­жу на­ву­чаль­на­га 76-га бра­ня­по­ез­да ста­вяць но­вую за­да­чу. Трэ­ба бы­ло ад­пра­віц­ца ў кі­рун­ку Ма­ла­дзеч­на і ва ўза­е­ма­дзе­ян­ні з 9 ды­ві­зі­яй НКУС па ахо­ве чы­гу­нак, штаб якой раз­мя­шчаў­ся ў Віль­ні, увай­сці ў гэ­ты го­рад і там ар­га­ні­за­ваць аба­ро­ну аб'­ек­таў. Але... У гэ­ты час ка­ман­да­ван­ню 3-й ды­ві­зіі НКУС па ахо­ве чы­гу­нак, ку­ды ўва­хо­дзіў і 76-ы полк, бы­ло толь­кі вя­до­ма, што 76-ы бра­ня­по­езд зна­хо­дзіц­ца не­дзе на за­ха­дзе ад Мін­ска. Су­вязь з экі­па­жам бы­ла стра­ча­на, — рас­каз­вае края­зна­вец.

У пер­шыя дні вай­ны ў па­доб­ным ста­но­ві­шчы апы­ну­лі­ся дзе­сяць бра­ні­ра­ва­ных цяг­ні­коў ды­ві­зій унут­ра­ных вой­скаў НКУС па ахо­ве чы­гу­нак. Яны ў Бе­ла­ру­сі ад­ны­мі з пер­шых ус­ту­пі­лі ў біт­ву з на­ды­хо­дзя­чы­мі гіт­ле­раў­скі­мі ды­ві­зі­я­мі гру­пы «Цэнтр».

— Кож­ная ды­ві­зія НКУС па ахо­ве чы­гу­нак ад Да­лё­ка­га Ус­хо­ду да за­ход­ніх ме­жаў СССР бы­ла ўкам­плек­та­ва­на і бра­ні­ра­ва­ным цяг­ні­ком. Па­вод­ле роз­ных кры­ніц, у пе­рад­ва­ен­ныя га­ды ў скла­дзе бра­ня­по­ез­да быў па­ра­воз, па­кры­ты бра­нёй, ад двух да ча­ты­рох мо­та­бро­не­ва­го­наў, бра­ні­ра­ва­ны ва­гон-склад, а так­са­ма ва­гон-май­стэр­ня і кух­ня. Экі­паж на­ліч­ваў ка­ля 130 вай­скоў­цаў. На ўзбра­ен­ні было 4-8 ка­рот­ка­стволь­ных гар­мат узо­ру 1902 го­да ці 1927-1932 га­доў ка­ліб­ру 7,62 мі­лі­мет­ра з да­лё­кас­цю страль­бы да 8 кі­ла­мет­раў. А яшчэ бра­ні­ра­ва­ныя цяг­ні­кі ме­лі стан­ко­выя ку­ля­мё­ты сіс­тэм «Мак­сім», «Дзег­ця­роў тан­ка­вы» і бель­гій­скі «Браў­нінг», якія ўста­лёў­ва­лі­ся ў спе­цы­яль­ных амб­ра­зу­рах. Для су­праць­па­вет­ра­най аба­ро­ны так­са­ма было да вась­мі зе­ніт­ных уста­но­вак: кож­ная з ча­ты­рох са­бра­ных ра­зам «Мак­сі­маў», — рас­каз­вае ню­ан­сы Эду­ард Эду­ар­да­віч.

[caption id="attachment_70106" align="alignnone" width="600"]Пом­нік-ма­кет ва Укра­і­не. Пом­нік-ма­кет ва Укра­і­не.[/caption]

Ці­ка­ва, што мо­та­бро­не­ва­го­ны ўяў­ля­лі са­бой са­ма­ход­ныя чы­гу­нач­ныя ма­шы­ны. Апош­нія маг­лі пры­мя­няц­ца як у скла­дзе бра­ня­по­ез­да, так і ру­хац­ца са­ма­стой­на...

— Ме­на­ві­та та­кі мо­та­бро­не­ва­гон, як мяр­ку­ец­ца, з
76-га бра­ня­по­ез­да, быў пад­бі­ты ў баі 27 чэр­ве­ня 1941-га па­між Сма­ля­ві­ча­мі і Жо­дзі­на...

Я звя­заў­ся з ра­сій­скім гіс­то­ры­кам і жур­на­ліс­там Ра­ма­нам Ні­кі­ці­ным, які рас­ка­заў шмат пад­ра­бяз­нас­цяў пра бра­ні­ра­ва­ны цяг­нік, які ва­я­ваў у Бе­ла­ру­сі, — рас­каз­вае края­зна­вец.

Па­коль­кі боль­шасць ар­хіў­ных фон­даў НКУС да гэ­та­га ча­су за­кры­ты для ма­са­ва­га ка­ры­стан­ня, эн­ту­зі­яс­ты здо­ле­лі ад­на­віць толь­кі не­ка­то­рыя эпі­зо­ды з жыц­ця экі­па­жа на­ву­чаль­на­га бра­ня­по­ез­да 76-га пал­ка НКУС. Па­вод­ле рас­ка­заў ста­ра­жы­лаў Ор­шы і края­знаў­цаў, у пе­рад­ва­ен­ныя га­ды ён дыс­ла­цы­ра­ваў­ся ў го­ра­дзе над Дняп­ром.

— Я зра­біў ві­дэа­сю­жэт пра чы­гу­нач­ную стан­цыю Ор­ша-Та­вар­ная (ця­пер Ор­ша-За­ход­няя), якая бы­ла ўтво­ра­на яшчэ ў да­рэ­ва­лю­цый­ны час, і раз­мяс­ціў у ін­тэр­нэ­це. Яго пра­гле­дзеў адзін з ка­рыс­таль­ні­каў, які па­ве­да­міў, што, са слоў яго дзе­да, у пе­рад­ва­ен­ны час на чы­гу­нач­най стан­цыі зна­хо­дзі­ла­ся ней­кая во­ін­ская часць НКУС. Кан­вой­ная або па ахо­ве чы­гу­нак... Вы­ву­чыў­шы кар­ту Ге­не­раль­на­га шта­ба Чыр­во­най ар­міі, вы­да­дзе­ную ў 1938 го­дзе, у мя­не і ма­іх ад­на­дум­цаў з'я­ві­ла­ся зда­гад­ка, што ў ле­се на гэ­тай стан­цыі маг­лі раз­мя­шчац­ца не­ка­то­рыя пад­раз­дзя­лен­ні 76-га пал­ка НКУС... Ча­му? На той кар­це ві­даць, што ад асноў­на­га пу­ці ў ра­ё­не пе­рад­ва­ен­най чы­гу­нач­най баль­ні­цы пра­кла­дзе­ны яшчэ два. Адзін з іх вёў пры­клад­на да мес­ца зна­хо­джан­ня ма­шын­на-трак­тар­най стан­цыі. А дру­гі — на край ле­су, дзе ў пе­рад­ва­ен­ныя га­ды зна­хо­дзіў­ся га­ра­док вай­ско­вай час­ці. Пра гэ­та рас­ка­заў жы­хар Ор­шы, які доб­ра па­мя­тае пе­рад­ва­ен­ныя га­ды. Ці бы­ла па­бу­да­ва­ная для бра­ні­ра­ва­на­га цяг­ні­ка гэ­тая дру­гая чы­гу­нач­ная вет­ка? — раз­ва­жае Эду­ард Эду­ар­да­віч.

Ар­шан­скі края­зна­вец Вік­тар Лю­тын­скі знай­шоў тэкст ра­дыё­гра­мы за 1942 год, якую ад­пра­віў Ва­сіль Бой­ка, кам­брыг пар­ты­зан­скай бры­га­ды. У ёй па­ве­дам­ля­ец­ца, што ў ле­се за ва­ен­ным га­рад­ком 76-га пал­ка НКУС зна­хо­дзіц­ца склад бо­еп­ры­па­саў.

— Дак­лад­на вя­до­ма, што ў пе­рад­ва­ен­ны час у ле­се на стан­цыі Ор­ша-За­ход­няя быў ва­ен­ны га­ра­док не­ка­то­рых струк­тур­ных пад­раз­дзя­лен­няў 76-га пал­ка НКУС па ахо­ве чы­гу­нак. Але ці зна­хо­дзіў­ся тут і на­ву­чаль­ны бра­ня­по­езд гэ­та­га пал­ка? — рас­каз­вае Вік­тар Лю­тын­скі.

Кан­чат­ко­ва рас­крыць тай­ну да­па­мог Вік­тар Баб­роў, які ў пе­рад­ва­ен­ны час пра­жы­ваў на стан­цыі Ор­ша-За­ход­няя. Яму на­пя­рэ­дад­ні вай­ны бы­ло дзе­вяць га­доў. Ён ба­чыў, як на стан­цыі, дзе сён­ня раз­ме­шча­на баль­ні­ца, у ва­ро­ты ва­ен­на­га га­рад­ка за­яз­джаў бра­ні­ра­ва­ны па­ра­воз, а на­пе­ра­дзе бы­ла плат­фор­ма.

У вы­ні­ку края­знаў­цам уда­ло­ся ад­на­віць па­дзеі. З Ор­шы на сваё пер­шае ба­я­вое за­дан­не ўжо на на­ступ­ны дзень пас­ля па­чат­ку вай­ны ад­пра­віў­ся экі­паж на­ву­чаль­на­га бра­ня­по­ез­да 76-га пал­ка НКУС. А 26 чэр­ве­ня 1941 го­да по­бач са стан­цы­яй Чыр­во­ны Сцяг той цяг­нік пры­няў пер­шы бой. Экі­паж вы­веў са строю 11 тан­каў, бен­зі­на­вы за­праў­шчык, тры ку­ля­мё­ты, збі­ты са­ма­лёт і зні­шчыў вя­лі­кую коль­касць ня­мец­кіх сал­дат. Ме­на­ві­та за гэ­ты бой ка­ман­дзір бра­ня­по­ез­да ка­пі­тан Ка­на­нен­ка і ка­мі­сар Ка­рас­ця­лёў уз­на­га­ро­джа­ны ор­дэ­нам Чыр­во­на­га сця­га.

По­тым бра­ня­по­езд зма­гаў­ся з во­ра­гам пад Бран­скам... Пад­час ад­на­го з аб­стрэ­лаў з гар­мат цяг­ні­ка бы­ло вы­пу­шча­на ка­ля 500 сна­ра­даў! Ка­лі штаб ар­міі, яко­му пад­па­рад­коў­ваў­ся бра­ня­по­езд, тра­піў у акру­жэн­не, са­стаў за­га­да­лі зні­шчыць, а экі­па­жу пра­бі­вац­ца да сва­іх.

На пост­са­вец­кай пра­сто­ры ёсць уні­каль­ны пом­нік бра­ні­ра­ва­на­му цяг­ні­ку ча­соў Дру­гой су­свет­най вай­ны. Гэ­та ма­кет, уста­ля­ва­ны ва ўкра­ін­скім го­ра­дзе Ка­неў...

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Ор­ша — Ві­цебск.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.