Вы тут

Грэчаскі дэбют


Пар­ла­менц­кія вы­ба­ры, якія ад­бы­лі­ся ў Грэ­цыі, упер­шы­ню апраў­да­лі са­мыя змроч­ныя ча­кан­ні Еў­ра­ка­мі­сіі пра не­га­тыў­ны ўплыў су­свет­на­га фі­нан­са­ва­га кры­зі­су на ўзро­вень да­ве­ру на­сель­ніц­тва асоб­ных кра­ін да еў­ра­ін­тэг­ра­цыі.

3-40

Без­умоў­на, перш за ўсё тых кра­ін, на якіх гэ­ты кры­зіс ад­біў­ся най­больш не­га­тыў­на. Стра­та за га­ды кры­зі­су амаль траціны эка­но­мі­кі, па­ста­ян­ныя рэ­кор­ды па ўзроў­ні бес­пра­цоўя, у су­вя­зі з які­мі чвэрць ра­бот­ні­каў не мо­жа знай­сці пра­цоў­ныя мес­цы, па­мян­шэн­не за­роб­каў бюд­жэт­ні­кам — усё гэ­та ста­ла што­дзён­ным жыц­цём для грэ­каў у скла­дзе Еў­ра­пей­ска­га са­ю­за і еў­ра­зо­ны ў апош­нія сем га­доў. На­сель­ніц­тва стра­ці­ла ве­ру ў тое, што гэ­тыя не­га­тыў­ныя на­ступ­ствы атры­ма­ец­ца пе­ра­адо­лець пры да­па­мо­зе па­ста­ян­най эка­но­міі і знеш­ня­га фі­нан­са­ва­га кі­ра­ван­ня з бо­ку за­меж­ных струк­тур, і ма­са­ва пра­га­ла­са­ва­ла за па­лі­тыч­ную сі­лу, якая вы­сту­пі­ла з рэз­кай кры­ты­кай еў­ра­інс­ты­ту­таў і за­клі­кам вяр­нуць кі­ра­ван­не Грэ­цы­яй у ру­кі са­міх грэ­каў.

Пар­тыя СІ­РЫ­ЗА, што пе­ра­маг­ла на вы­ба­рах на адзі­нац­ца­ты год свай­го іс­на­ван­ня, змаг­ла са­браць амаль па­ло­ву дэ­пу­тац­кіх мес­цаў у пар­ла­мен­це. Яшчэ ня­даў­на яна лі­чы­ла­ся праз­мер­на ра­ды­каль­най для та­го, каб пры­цяг­нуць вя­лі­кую коль­касць вы­бар­шчы­каў, а сён­ня сва­ёй пе­ра­мо­гай да­ка­за­ла рэз­кую зме­ну ад­но­сін гра­ма­дзян Грэ­цыі да ле­вых і ўльтра­ле­вых по­гля­даў. А па­коль­кі яшчэ пе­рад вы­ба­ра­мі яна да­сяг­ну­ла па­пя­рэд­няй да­моў­ле­нас­ці аб су­пра­цоў­ніц­тве з ад­ной з дроб­ных пар­тый Грэ­цыі (пра­вай пар­ты­яй «Не­за­леж­ныя грэ­кі»), быў сфар­мі­ра­ва­ны ка­а­лі­цый­ны ўрад, які ўзна­ча­ліў лі­дар СІ­РЫ­ЗА Алек­сіс Цып­рас.

Най­больш ра­дас­на на пе­ра­мо­гу СІ­РЫ­ЗА ад­рэ­ага­ва­лі ў Ра­сіі. Пры­ход у Грэ­цыі да ўла­ды но­вай сі­лы, з якой на­ла­джа­ны да­стат­ко­ва перс­пек­тыў­ныя ад­но­сі­ны, вы­гад­ны для Маск­вы на фо­не ак­тыў­на­га аб­мер­ка­ван­ня но­ва­га па­ке­та санк­цый су­праць Ра­сіі праз ак­ты­ві­за­цыю ва­ен­ных дзе­ян­няў на тэ­ры­то­рыі Укра­і­ны ў су­праць­ста­ян­ні Кі­е­ва з се­па­ра­тыс­та­мі. За­ход­нія срод­кі ма­са­вай ін­фар­ма­цыі невы­пад­ко­ва пад­крэс­лі­ва­юць, што пер­шым за­меж­ным дып­ла­ма­там, з якім су­стрэў­ся Алек­сіс Цып­рас, стаў па­сол Ра­сіі з він­ша­ван­ня­мі ад Ула­дзі­мі­ра Пу­ці­на.

Але не бу­дзем за­бы­ваць пра тое, што на­яў­насць у лі­да­раў СІ­РЫ­ЗА сім­па­тыі да Ра­сіі не азна­чае, што Грэ­цыя пры но­вым ура­дзе бу­дзе га­то­ва ах­вя­ра­ваць сва­і­мі на­цы­я­наль­ны­мі ін­та­рэ­са­мі дзе­ля Маск­вы. А яны ў гэ­ты мо­мант скан­цэнт­ра­ва­ны на га­лоў­най праб­ле­ме: Грэ­цыі пры­хо­дзіц­ца ад­да­ваць што­год та­кія не­па­мер­ныя су­мы на аб­слу­гоў­ван­не ве­лі­зар­на­га знеш­ня­га доў­гу, што эка­но­мі­ка не мо­жа раз­ві­вац­ца. І но­вы ўрад, ка­лі хо­ча за­ха­ваць да­вер на­ро­да і па­збег­нуць да­тэр­мі­но­вых пар­ла­менц­кіх вы­ба­раў, па­ві­нен вы­ра­шыць гэ­ту праб­ле­му. А па­коль­кі Ра­сія ця­пер са­ма зна­хо­дзіц­ца ў скла­да­най фі­нан­са­вай сі­ту­а­цыі, да­па­маг­чы Грэ­цыі яна не ў ста­не.

Ад­па­вед­на, ад лі­да­раў СІ­РЫ­ЗА ла­гіч­на ча­каць, што яны бу­дуць вы­ка­рыс­тоў­ваць сваю асаб­лі­вую па­зі­цыю па Ра­сіі ў якас­ці раз­мен­най ма­не­ты для тор­гу са сва­і­мі крэ­ды­то­ра­мі. Удас­ца да­мо­віц­ца з еў­раст­рук­ту­ра­мі і крэ­ды­то­ра­мі аб за­ма­рож­ван­ні вы­пла­ты пра­цэн­таў на пяць га­доў і спі­сан­ні част­кі доў­гу — і но­вы грэ­час­кі ўрад са­сту­піць у ад­но­сі­нах да ўвя­дзен­ня да­дат­ко­вых санк­цый су­праць Ра­сіі. Та­му па гэ­тым пы­тан­ні па­зі­цыя Ра­сіі ў ЕС ума­цоў­ва­ец­ца толь­кі па­куль грэ­кам не ўдас­ца ўрэ­гу­ля­ваць свае фі­нан­са­выя роз­на­га­лос­сі або ка­лі крэ­ды­то­ры Грэ­цыі на­огул ад­мо­вяц­ца іс­ці но­ва­му ўра­ду на­су­страч.

Та­кая ж сі­ту­а­цыя і з маг­чы­мас­цю вы­ха­ду Грэ­цыі з еў­ра­зо­ны, што аб­мяр­коў­ва­ец­ца ў СМІ. Пры ўсёй спра­вяд­лі­вай кры­ты­цы ра­ней­шых улад за за­над­та па­спеш­ную ад­мо­ву ад драх­мы і пе­ра­ход да еў­ра, вы­хад з еў­ра­зо­ны мо­жа сур'­ёз­на па­гор­шыць эка­на­міч­ную сі­ту­а­цыю ў Грэ­цыі праз не­па­збеж­ную па­ні­ку і ма­са­вы ад­ток ін­вес­ты­цый. Та­му па­гро­за вы­ха­ду Грэ­цыі з еў­ра­зо­ны, хут­чэй за ўсё, бу­дзе вы­ка­рыс­тоў­вац­ца ў край­ніх вы­пад­ках, каб пра­су­нуць вы­гад­ны для СІ­РЫ­ЗА ва­ры­янт вы­ра­шэн­ня пы­тан­ня з па­зы­ко­вай за­леж­нас­цю. А са­ма СІ­РЫ­ЗА бу­дзе ары­ен­та­вац­ца на вы­ні­кі апы­тан­няў, якія свед­чаць пра жа­дан­не больш як 70% гра­ма­дзян Грэ­цыі за­стац­ца ў еў­ра­зо­не.

Па­доб­ным чы­нам мо­жа склас­ці­ся і сі­ту­а­цыя з член­ствам Грэ­цыі ў НА­ТА. Без­умоў­на, кры­ты­ка НА­ТА, якая ажыц­цяў­ля­ец­ца кі­раў­ніц­твам СІ­РЫ­ЗА, ста­не важ­ным ар­гу­мен­там для ціс­ку на крэ­ды­то­раў і за­ход­нія фі­нан­са­выя струк­ту­ры. Але да вы­ха­ду Грэ­цыі з гэ­тай ар­га­ні­за­цыі спра­ва мо­жа дай­сці толь­кі ў са­мым дра­ма­тыч­ным сцэ­на­рыі.

Не­аб­ход­на так­са­ма ад­зна­чыць, што пе­ра­мо­га СІ­РЫ­ЗА на вы­ба­рах ус­клад­ні­ла ўнут­ра­нае жыц­цё Еў­ра­са­ю­за. Яна ста­ла маг­чы­май пры вя­ліз­ным ціс­ку еў­раст­рук­тур на грэ­каў, якіх за­па­лох­ва­лі дра­ма­тыч­ны­мі на­ступ­ства­мі ў вы­пад­ку пры­хо­ду гэ­тай пар­тыі да ўла­ды. Але тое не пе­ра­шко­дзі­ла грэ­час­кім вы­бар­шчы­кам за­стац­ца на сва­іх па­зі­цы­ях. У тых кра­і­нах ЕС, дзе ёсць так­са­ма сур'­ёз­ныя скла­да­нас­ці праз эка­на­міч­ныя праб­ле­мы, пе­ра­мо­га СІ­РЫ­ЗА на­тхніць па­доб­ныя па­лі­тыч­ныя сі­лы на больш ра­шу­чую ба­раць­бу за ўла­ду. Ляг­чэй ім бу­дзе і ўдзель­ні­чаць у вы­ба­рах пас­ля грэ­час­ка­га прэ­цэ­дэн­ту, на які яны бу­дуць ак­тыў­на спа­сы­лац­ца. Але, без­умоў­на, у тым вы­пад­ку, ка­лі но­вы грэ­час­кі ўрад змо­жа вы­ка­наць свае абя­цан­ні і за­ха­вае да­вер вы­бар­шчы­каў.

Сяр­гей КІ­ЗІ­МА,

док­тар па­лі­тыч­ных на­вук

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».