Вы тут

Бізнесу — святло!


Спрас­ціў­ся па­ра­дак пад­клю­чэн­ня прад­пры­маль­ні­каў да элект­рыч­ных се­так. Да­лу­чыць свой біз­нес да элект­ра­лі­ній мож­на цяпер па прын­цы­пе «ад­на­го акна».

Пяць пра­цэ­дур у «ад­но акно»

Зра­біць гэ­та мож­на згод­на з ука­зам №397 «Аб тэх­на­ла­гіч­ным да­лу­чэн­ні элект­ра­ўста­но­вак», дзе пра­ду­гледж­ва­ец­ца ар­га­ні­за­цыя пра­цэ­су па пад­клю­чэн­ні элект­ра­ўста­но­вак юры­дыч­ных асоб і ін­ды­ві­ду­аль­ных прад­пры­маль­ні­каў з да­лу­ча­най ма­гут­нас­цю да 250 кі­ла­вольт-ам­пер (230 кВт) уключ­на да элект­рыч­ных се­так энер­га­збе­ра­галь­ных ар­га­ні­за­цый «Бел­энер­га» на­пру­гай 0,4-10 кі­ла­вольт. Ва­дзім За­крэў­скі, на­мес­нік мі­ніст­ра энер­ге­ты­кі, рас­тлу­ма­чыў, што ра­ней, каб пад­клю­чыц­ца да сіс­тэ­мы элект­ра­за­бес­пя­чэн­ня, юры­дыч­ным асо­бам і ІП не­аб­ход­на бы­ло прай­сці праз пяць пра­цэ­дур. Ця­пер на пад­ста­ве за­явы энер­га­за­бес­пя­чаль­ныя ар­га­ні­за­цыі «Бел­энер­га» бу­дуць аказ­ваць па­слу­гу, якая пра­ду­гледж­вае ўвесь комп­лекс ра­бот, не­аб­ход­ных для пад­клю­чэн­ня элект­ра­ўста­но­вак да элект­рыч­ных се­так. Гэ­та пад­рых­тоў­ка тэх­ніч­ных умоў, рас­пра­цоў­ка пра­ект­най да­ку­мен­та­цыі на элект­ра­за­бес­пя­чэн­не, вы­ка­нан­не ра­бот па бу­даў­ніц­тве (рэ­кан­струк­цыі) элект­рыч­ных се­так, пад­клю­чэн­не па­бу­да­ва­ных аб'­ек­таў элект­ра­за­бес­пя­чэн­ня да се­так і афарм­лен­не ад­па­вед­ных да­ку­мен­таў. Суб'­ек­ты гас­па­да­ран­ня мо­гуць атры­маць у энер­га­за­бес­пя­чаль­най ар­га­ні­за­цыі і тэх­ніч­ныя ўмо­вы, а пра­ект­ныя і бу­даў­ні­ча-ман­таж­ныя ра­бо­ты вы­ка­наць з да­па­мо­гай про­філь­на­га ка­мер­цый­на­га прад­пры­ем­ства. Да энер­га­за­бес­пя­чаль­най ар­га­ні­за­цыі трэ­ба бу­дзе звяр­нуц­ца толь­кі для не­па­срэд­на­га пад­клю­чэн­ня да элект­рыч­ных се­так. Да­ку­мен­там так­са­ма пра­ду­гле­джа­на ска­ра­чэн­не тэр­мі­ну пад­клю­чэн­ня да сіс­тэ­мы элект­ра­за­бес­пя­чэн­ня, які ра­ней скла­даў 131 дзень.

«Для тэх­ніч­на­га да­лу­чэн­ня, якое пра­ду­гледж­вае бу­даў­ніц­тва лі­ніі элект­ра­пе­ра­да­чы да 0,5 км і ўста­ноў­ку слу­па­вой, мач­та­вай або комп­лекс­най транс­фар­ма­тар­най пад­стан­цыі, тэр­мін да­лу­чэн­ня не па­ві­нен пе­ра­вы­шаць 100 ка­лян­дар­ных дзён», — да­даў Ва­дзім За­крэў­скі.

Дзе­ла­выя ко­лы ўхваляюць тэр­мі­ны

У сваю чар­гу прад­стаў­ні­кі біз­не­су Бе­ла­ру­сі лі­чаць, што кро­кі дзяр­жа­вы па па­ляг­чэн­ні пра­цэ­ду­ры пад­клю­чэн­ня юры­дыч­ных асоб і ІП да сіс­тэ­мы элект­ра­за­бес­пя­чэн­ня да­стат­ко­ва кан­струк­тыў­ныя.

«Пра­цэ­ду­ры, якія іс­ну­юць сён­ня, пры­маль­ныя і па коль­кас­ці, і па тэр­мі­нах», — ад­зна­чыў Ула­дзі­мір Кун­цэ­віч, ды­рэк­тар та­ва­рыст­ва «ВБА Га­ма».

«Як прад­стаў­нік ар­га­ні­за­цыі, што зай­ма­ец­ца пра­ек­та­ван­нем се­так элект­ра­за­бес­пя­чэн­ня, па­зі­тыў­на гля­джу на спра­шчэн­не пра­цэ­дур, звя­за­ных з пад­клю­чэн­нем да элект­рыч­ных се­так, якую ро­біць Мі­ніс­тэр­ства энер­ге­ты­кі. Пра­цяг­ваць ска­ра­чэн­не тэр­мі­наў пад­клю­чэн­ня і коль­кас­ці пра­цэ­дур не трэ­ба. Гэ­та мо­жа ад­люст­ра­вац­ца на бяс­пе­цы элект­ра­за­бес­пя­чэн­ня, што з'яў­ля­ец­ца не­да­пу­шчаль­ным», — вы­ка­заў­ся Ігар Лы­са­і­ва­наў, ды­рэк­тар фір­мы «Энер­га­тэх­на».

Су­свет­ны банк аца­ніў рэй­тынг Бе­ла­ру­сі па пад­клю­чэн­ні да элект­рыч­ных се­так на ўзроў­ні 148 мес­ца са 189 кра­ін. Па сло­вах Ва­дзі­ма За­крэў­ска­га, за апош­ні год па­каз­чы­кі кра­і­ны пра­су­ну­лі­ся на 20 мес­цаў на­пе­рад.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.