Вы тут

«Зорны паход» завітаў у Асіповічы


Сту­дэн­ты і вы­клад­чы­кі ста­ліч­най ВНУ па­ды­ма­юць прэ­стыж на­стаў­ніц­кай пра­фе­сіі

Свой юбі­лей­ны 50-ы па­ход сту­дэн­ты і вы­клад­чы­кі Мінск­ага пе­да­га­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя
М. Тан­ка пры­свя­ці­лі 70-год­дзю Пе­ра­мо­гі над фа­шысц­кай Гер­ма­ні­яй. Тра­ды­цый­на ён пра­хо­дзіць па мес­цах ба­я­вой і пра­цоў­най сла­вы роз­ных аб­лас­цей кра­і­ны і схе­ма яго марш­ру­ту на­гад­вае зор­ку. На гэ­ты раз ад­ной з гра­няў зор­кі ста­не ме­на­ві­та Асі­по­віц­кі край. Пра­гра­ма 4 дзён уклю­чае су­стрэ­чы з ве­тэ­ра­на­мі і мо­лад­дзю ра­ё­на, пра­вя­дзен­не кан­цэр­таў і спар­тыў­ных ме­ра­пры­ем­стваў, ар­га­ні­за­цыю май­стар-кла­саў і праф­ары­ен­та­цый­ных раз­моў.

— Та­кія су­стрэ­чы ўза­ем­на нас аба­га­ча­юць, да­па­ма­га­юць па­ды­маць прэ­стыж на­стаў­ніц­кай пра­фе­сіі ся­род мо­ла­дзі, за­ах­воч­ва­юць яе се­яць доб­рае, свет­лае, веч­нае, — ка­жа на­чаль­нік ад­дзе­ла аду­ка­цыі, спор­ту і ту­рыз­му Асі­по­віц­ка­га рай­вы­кан­ка­ма На­тал­ля Шаў­чэн­ка. —У ра­ё­не пра­цуе 128 вы­пуск­ні­коў гэ­та­га ўні­вер­сі­тэ­та, 12 з іх з'яў­ля­юц­ца кі­раў­ні­ка­мі ўста­ноў аду­ка­цыі, 15 — на­мес­ні­ка­мі. На роз­ных фа­куль­тэ­тах і кур­сах уні­вер­сі­тэ­та ву­чац­ца 40 на­шых бы­лых на­ву­чэн­цаў, а са 144 ле­таш­ніх вы­пуск­ні­коў, якія па­сту­пі­лі ў роз­ныя ВНУ, 11 вы­бра­лі ме­на­ві­та ўні­вер­сі­тэт імя М. Тан­ка.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.