Вы тут

Інфляцыі паказалі яе месца


Ча­ка­ец­ца ад­крыц­цё ва­лют­на­га рын­ку і ба­раць­ба з раз­лі­ка­мі ў ва­лю­це

Мэ­та­вы ары­ен­цір па ін­фля­цыі ў 2015 го­дзе вы­зна­ча­ны на ўзроў­ні 18% з да­пу­шчаль­ным ад­хі­лен­нем у па­ме­ры 2%, па­ве­да­мі­лі ва ўпраў­лен­ні ін­фар­ма­цыі і гра­мад­скіх су­вя­зяў На­цы­я­наль­на­га бан­ка пасля па­шы­ра­на­га па­ся­джэн­ня праў­лен­ня Нац­бан­ка.

Па вы­ні­ках мі­ну­ла­га го­да гэ­ты па­каз­чык знач­на пе­ра­вы­сіў пра­гноз­ны па­ра­метр і склаў 16,2%. «За­пла­на­ва­ны ўзро­вень ін­фля­цыі бу­дзе да­ся­гац­ца шля­хам кант­ро­лю над гра­шо­вай пра­па­но­вай з бо­ку На­цы­я­наль­на­га бан­ка, — рас­тлу­ма­чы­лі ў прэс-служ­бе. — Для гэ­та­га бу­дзе ажыц­цёў­ле­ны пе­ра­ход да рэ­жы­му ма­не­тар­на­га тар­ге­та­ван­ня». У якас­ці пра­меж­ка­ва­га ары­ен­ці­ру гра­шо­ва-крэ­дыт­най па­лі­ты­кі вы­зна­ча­ец­ца пры­рост ся­рэд­няй шы­ро­кай гра­шо­вай ма­сы на ўзроў­ні не больш за 30% за 2015 год. У якас­ці апе­ра­цый­на­га ары­ен­ці­ру гра­шо­ва-крэ­дыт­най па­лі­ты­кі вы­зна­ча­ны пры­рост ся­рэд­няй руб­лё­вай гра­шо­вай ба­зы.

У сваю чар­гу мэ­та­выя па­ра­мет­ры пры­рос­ту ся­рэд­няй руб­лё­вай гра­шо­вай ба­зы і ся­рэд­няй шы­ро­кай гра­шо­вай ма­сы бу­дуць да­ся­гац­ца з вы­ка­ры­стан­нем ін­стру­мен­таў гра­шо­ва-крэ­дыт­най па­лі­ты­кі. Бу­дуць ад­ноў­ле­ны рэ­гу­ляр­ныя аў­кцы­ё­ны на ад­кры­тым рын­ку.

Як бы­ло ад­зна­ча­на, на пра­ця­гу 2014 го­да раз­віц­цё мак­ра­эка­на­міч­най сі­ту­а­цыі на­сі­ла скла­да­ны і не­ад­на­род­ны ха­рак­тар, што не­па­срэд­на паў­плы­ва­ла на вы­ні­кі гра­шо­ва-крэ­дыт­най па­лі­ты­кі. «Па­дзен­не кош­таў на наф­ту, дэ­валь­ва­цыя ва­лют кра­ін — асноў­ных ганд­лё­вых парт­нё­раў, геа­па­лі­тыч­ная на­пру­жа­насць, а так­са­ма кан'­юнк­тур­ная зме­на рын­каў ака­за­лі не­га­тыў­нае ўздзе­ян­не на раз­віц­цё сі­ту­а­цыі ў эка­но­мі­цы Бе­ла­ру­сі», — кан­ста­та­ва­лі ўдзель­ні­кі па­ся­джэн­ня.

Да­рэ­чы, Нац­банк так­са­ма раз­гле­дзіць пра­па­но­вы па ска­ра­чэн­ні вы­ка­ры­стан­ня ва­лю­ты пры раз­лі­ках у Бе­ла­ру­сі. У пра­цэ­се вы­ка­нан­ня стра­тэ­гіч­най за­да­чы па дэ­да­ла­ры­за­цыі эка­но­мі­кі і па­вы­шэн­ні да­ве­ру да на­цы­я­наль­най ва­лю­ты праў­лен­не Нац­бан­ка раз­гле­дзіць пра­па­но­вы па ска­ра­чэн­ні вы­пад­каў вы­ка­ры­стан­ня за­меж­най ва­лю­ты, каш­тоў­ных па­пер і пла­цеж­ных да­ку­мен­таў у за­меж­най ва­лю­це пры раз­лі­ках на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі.

Важ­на і тое, што пла­ну­ец­ца за­бяс­пе­чыць поў­нае ад­крыц­цё па­за­бір­жа­во­га ва­лют­на­га рын­ку, а так­са­ма зме­на рэ­жы­му бір­жа­вых тар­гоў на бес­пе­ра­пын­ны двай­ны аў­кцы­ён. «У блі­жэй­шы час бу­дзе раз­гле­джа­на пы­тан­не аб зняц­ці аб­ме­жа­ван­няў на ажыц­цяў­лен­не куп­лі-про­да­жу за­меж­най ва­лю­ты на па­за­бір­жа­вым ва­лют­ным рын­ку», — ад­зна­чы­лі ў прэс-служ­бе Нац­бан­ка. А кур­са­вую па­лі­ты­ку на 2015 год аха­рак­та­ры­за­ва­лі так: «Яна бу­дзе спры­яць згладж­ван­ню рэз­кіх ва­ган­няў аб­мен­на­га кур­су бе­ла­рус­ка­га руб­ля, пры гэ­тым за­ха­ва­юц­ца жорст­кія па­ды­хо­ды да вы­ка­ры­стан­ня зо­ла­та­ва­лют­ных рэ­зер­ваў для пра­вя­дзен­ня ва­лют­ных ін­тэр­вен­цый».

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.