Вы тут

Узарваў... сам сябе?


Пры­клад­на а 9 га­дзіне ве­ча­ра ў ня­дзе­лю ў Баб­руй­ску ад­бы­ла­ся тра­ге­дыя — ка­ля ад­ной з крам на ву­лі­цы Ба­та­ва раз­даў­ся вы­бух, у вы­ні­ку яко­га за­гі­нуў муж­чы­на. Ве­ра­год­на, та­кім чы­нам ён скон­чыў жыц­цё са­ма­губ­ствам. Са слоў ві­да­воч­цаў, за не­каль­кі хві­лін да гэ­та­га па­цяр­пе­лы ў не­цвя­ро­зым ста­не за­хо­дзіў у кра­му і на­бы­ваў ал­ка­голь.

На шчас­це, ні­хто з на­ва­коль­ных ад вы­бу­ху не па­цяр­пеў. Эва­ку­а­цыя жы­ха­роў най­блі­жэй­шых да­моў не пра­во­дзі­ла­ся: па­трэ­бы ў гэ­тым не бы­ло. Як рас­па­вя­ла ка­рэс­пан­дэн­ту «Звяз­ды» стар­шы ін­спек­тар гру­пы ін­фар­ма­цыі і гра­мад­скіх су­вя­зяў упраў­лен­ня ўнут­ра­ных спраў Баб­руй­ска­га гар­вы­кан­ка­ма Тац­ця­на ГАР­БА­НЮК, асо­ба за­гі­ну­ла­га ўжо ўста­ноў­ле­на. Гэ­та мяс­цо­вы 59-га­до­вы жы­хар. Тып вы­бу­хо­вай пры­ла­ды, якой ска­рыс­таў­ся муж­чы­на, па­куль не вы­зна­ча­ны.

Па­вод­ле слоў ад­ной з жы­ха­рак ву­лі­цы Ба­та­ва, якой мы па­тэ­ле­фа­на­ва­лі, вы­бух быў не­вя­лі­кай сі­лы — пра зда­рэн­не яна да­ве­да­ла­ся, па­чуў­шы гук мі­лі­цэй­скіх сі­рэн. Як па­ве­дам­ля­юць мяс­цо­выя СМІ, бу­ды­нак кра­мы не атры­маў вя­лі­кіх па­шко­джан­няў, за вы­клю­чэн­нем трэс­ну­та­га шкло­па­ке­та.

На гэ­ты мо­мант пра­вод­зяц­ца не­аб­ход­ныя след­чыя ме­ра­пры­ем­ствы, у тым лі­ку су­до­ва-ме­ды­цын­ская экс­пер­ты­за і кры­мі­на­ліс­тыч­ная экс­пер­ты­за па вы­бу­хо­вай пры­ла­дзе. Заведзена кры­мі­наль­ная спра­ва па час­ці 2 ар­ты­ку­ла 295 (на­быц­цё і за­хоў­ван­не вы­бу­хо­вай пры­ла­ды) Кры­мі­наль­на­га ко­дэк­са Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

Яра­слаў ЛЫС­КА­ВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».